У Гомелі гарэў студэнцкi iнтэрнат
У Гомелі гарэў студэнцкi iнтэрнат
Пажар адбыўся 22 студзеня ў самым цэнтры горада, дзе i знаходзiцца гэты iнтэрнат. Будынак мае 11 жылых паверхаў i дзве надбудовы. Інтэрнат належыць Беларускаму дзяржаўнаму ўнiверсiтэту транспарту, i ў iм пражывае калi васьмiсот студэнтаў. Як паведамiлi нам першы прарэктар гэтай навучальнай установы Вiктар Нягрэй i спецыялiсты гарадскога аддзела па надзвычайных сiтуацыях, пажар пачаўся ў адным з пакояў дзясятага паверха, дзе нiкога не было. Паводле папярэднiх звестак, выбухнуў камп’ютар. Жыхары суседняга пакоя, узламаўшы дзверы, спрабавалi самi справiцца з агнём, ды намаганнi закончылася няўдачай. Тады ў 12.36 i быў зроблены званок у службу выратавання. На месца здарэння прыбылi работнiкi на дзевяцi аўтамабiлях, аснашчаных спецыяльным абсталяваннем, у тым лiку i вышыннымi лесвiцамi. Пачалося ўпартае змаганне з агнём. Да гэтага моманту ўсе, хто знаходзiўся ў iнтэрнаце, былi эвакуяваныя. Праз гадзiну пажар быў лiквiдаваны. Нiхто не пацярпеў. На дзесятым паверсе выгараў адзiн блок, i вада пранiкла на нiжнiя паверхi, частка якiх аказалася падтопленай. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ Дырэктарскiя "хiбы" 36-гадовы дырэктар аднаго з лiдскiх прыватных гандлёвых унiтарных прадпрыемстваў за два гады "памыляўся" не аднойчы: раз — калi браў у банка крэдыт, другi — калi плацiў падаткi ў дзяржказну. У прыватнасцi, у 2004-2005 гадах падазроны пры крэдытаваннi прадпрыемства, якое ўзначальваў, не паведамiў банку iнфармацыю аб адчужэннi маёмасцi, што iшла ў заклад. У вынiку гэтага банку быў нанесены ўрон у памеры 53 мiльёны 500 тысяч рублёў. Акрамя таго, высветлiлася, што падазроны ў згаданы час занiжаў выручку прадпрыемства i ўхiлiўся такiм чынам ад выплаты падаткаў на 95 мiльёнаў рублёў. Упраўленнем дэпартамента фiнансавых расследаванняў камiтэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласцi ў дачыненнi да гэтага кiраўнiка ўзбуджаны крымiнальныя справы. Iгар ГРЫШ. Ад аховы ўцячы не ўдалосяГрамадзянiн адной з прыбалтыйскiх дзяржаў, знаходзячыся ў беларускай сталiцы, збiў у кавярнi мясцовага жыхара i адабраў у яго кашалёк з грашыма. Спрабуючы ўцячы са здабычай ад прыяцеляў пацярпелага, ён ускочыў у машыну свайго земляка, якi яго чакаў. Група затрымання Ленiнскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь на службовым аўтамабiлi дагнала прыезджых i прымусiла iх спынiцца. А суд Ленiнскага раёна Мiнска "ацанiў" непрыстойныя паводзiны замежнага госця ў 3 гады 5 месяцаў пазбаўлення волi з адбыццём пакарання ў калонii ўзмоцненага рэжыму. Валерый ДАШКОЎСКI, начальнiк Ленiнскага (г. Мiнска) аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь, маёр мiлiцыi..
УНУК — РАБАЎНIК 13-гадовы падлетак з Баранавiчаў прывёў дамоў свайго сябра, а таксама знаёмага па камп’ютарнай зале 20-гадовага хлопца, якога сустрэў на вулiцы. Калi яны бавiлi час, у хату зайшоў паштальён i перадаў 64-гадовай бабулi-iнвалiду пенсiю. Старэйшы хлопец, убачыўшы, што пенсiянерка паклала грошы ў касметычку i схавала на сваiх грудзях пад коўдрай, падгаварыў унука адабраць грошы ў нямоглай. Унук вырваў касметычку ў бабулi i нягоднiкi, падзялiўшы мiж сабой грошы разышлiся. Неўзабаве прыйшла дамоў мацi крыўдзiцеля. Яна вымушана была звярнуцца ў мiлiцыю, бо ў касметычцы было 3 млн. рублёў. Малодшых затрымалi ў гэты ж дзень, але падлеткi прагулялi ўжо 500 тысяч, а старэйшага завадатара затрымаць не ўдалося — ён з’ехаў у Маскву. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар адбыўся 22 студзеня ў самым цэнтры горада, дзе i знаходзiцца гэты iнтэрнат. Будынак мае 11 жылых паверхаў i дзве надбудовы. Інтэрнат належыць Бе
|
|