Стыпендыі Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь назначаны 97 аспiрантам
Стыпендыі Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь назначаны 97 аспiрантам
Стыпендыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у памеры 25 базавых велiчынь (адна базавая велiчыня роўная Br35 тыс.) назначаны 97 аспiрантам, якiя навучаюцца на вочнай форме ў дзяржаўных установах. Адпаведнае распараджэнне 23 студзеня падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. З адзначаных стыпендыямi аспiрантаў 34 вядуць даследаваннi ў галiне фiзiка-матэматычных i тэхнiчных навук, 33 — сацыяльна-гуманiтарных навук, 10 — бiялагiчных i навук аб Зямлi, 14 — медыцынскiх i фармацэўтычных навук, 2 — хiмiчных навук i 4 — у галiне сельскагаспадарчых i ветэрынарных навук. "Аспiранты, якiм назначаны стыпендыi, нягледзячы на малады ўзрост, ужо дасягнулi значных прафесiйных вынiкаў. 36 з iх апублiкавалi вынiкi дысертацыйных даследаванняў у аўтарытэтных мiжнародных выданнях, а 43 пацвердзiлi прыярытэтнасць i запатрабаванасць сваёй работы праз патэнты i акты ўкаранення", — падкрэслiлi ў прэс-службе. Падпiсанне распараджэння — яшчэ адзiн крок, што сведчыць аб тым, якое важнае значэнне надае дзяржава садзейнiчанню развiццю навуковай сферы, умацаванню яе маладымi i перспектыўнымi кадрамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стыпендыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у памеры 25 базавых велiчынь (адна базавая велiчыня роўная Br35 тыс.) назначаны 97 аспiрантам, якiя навучаюцц
|
|