У беларускiх школьнiкаў — два першыя месцы
У беларускiх школьнiкаў — два першыя месцы
Тры залатыя i адзiн сярэбраны медаль, а таксама першае агульнакаманднае месца заваявала каманда Лiцэя БДУ на мiжнароднай Жаўтыкаўскай алiмпiядзе па матэматыцы, фiзiцы i iнфарматыцы. Мiжнародная Жаўтыкаўская алiмпiяда праводзiцца пры падтрымцы Мiнiстэрства адукацыi i навукi Казахстана, а таксама карпарацыi Miсrоsоft i працягвае традыцыi ўсесаюзных школьных алiмпiяд, дае ўнiкальны шанц для далейшага росту i развiцця здольнасцяў дзяцей да дакладных навук. Невыпадкова гэтыя ўнiкальныя спаборнiцтвы праводзяцца сярод навучэнцаў спецыялiзаваных фiзiка-матэматычных школ розных краiн свету, якiя маюць свой вопыт i iндывiдуальны почырк работы з адоранымi дзецьмi. Сёлета ўдзел у Жаўтыкаўскай алiмпiядзе ўзялi 42 каманды з 16 краiн свету. У складзе каманды Лiцэя БДУ выступалi адзiнаццацiкласнiкi Дзмiтрый Багданаў, якi заваяваў "золата" па iнфарматыцы, Ганна Мiцькавец, у якой "золата" па фiзiцы, Арцём Тоесцеў ("золата" па матэматыцы), Вадзiм Ляснеўскi, якi стаў сярэбраным прызёрам па фiзiцы, i Аляксандр Мiнец, якi выступаў на спаборнiцтвах па матэматыцы i зрабiў важкi ўнёсак у агульнакамандную перамогу. А кiраўнiком каманды лiцэiстаў была настаўнiца матэматыкi Лiцэя БДУ Таццяна Бахцiна. Гран-пры ў камандным залiку заваявала на алiмпiядзе каманда навучэнцаў Спецыялiзаванага вучэбна-навуковага цэнтра пры Маскоўскiм дзяржаўным унiверсiтэтце. Другое месца падзялiлi каманды Лiцэя КНУ iмя Шаўчэнкi (Украiна, Кiеў) i гiмназii № 29 горада Мiнска. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры залатыя i адзiн сярэбраны медаль, а таксама першае агульнакаманднае месца заваявала каманда Лiцэя БДУ на мiжнароднай Жаўтыкаўскай алiмпiядзе па ма |
|