«Дзеяслоў» праводзіць конкурс літаратурна-крытычных твораў
Часопіс «Дзеяслоў» аб’явіў конкурс літаратурна-крытычных твораў на тэму “Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя: постаці, тэндэнцыі, перспектывы”.
Да конкурсу прымаюцца літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ, рэцэнзіі, якія асвятляюць сучасны літаратурны працэс. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя крытыкі і літаратуразнаўцы, якія пішуць на беларускай мове. Для пераможцаў конкурсу будзе зладжаны семінар з майстар-класамі вядомых беларускіх літаратараў і крытыкаў. Дасылаць творы можна ў электронным (пажадана) ці рукапісным выглядзе на адрасы: dzieja-konkurs@tut.by альбо 220025, г. Менск-25, а/с 91 з пазнакай “для конкурсу”. Заяўкі прымаюцца да вясны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часопіс «Дзеяслоў» аб’явіў конкурс літаратурна-крытычных твораў на тэму “Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя: постаці, тэндэнцыі, перспектывы”.
|
|