21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларуская зборка па-венесуэльску

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская зборка па-венесуэльску

Адпаведныя вытворчасцi плануецца адкрыць на тэрыторыi лацiнаамерыканскай краiны сёлета

Пасол Венесуэлы ў Беларусi Амерыка Дзiас Нуньес падчас сустрэчы з журналiстамi пазiтыўна ацанiў двухбаковыя адносiны дзяржаў, мiнулагоднi баланс быў удалым — большая частка 69 падпiсаных дагавораў рэалiзаваная. Сёлета, паводле яго слоў, плануецца падпiсаць пагадненне памiж Цэнтральным банкам Венесуэлы i Нацбанкам Беларусi. Гэта можа адбыцца ўжо ў першы тыдзень сакавiка — падчас вiзiту ў Венесуэлу беларускай дэлегацыi, у складзе якой, магчыма, будуць i прадстаўнiкi прыватных банкаў нашай краiны. Дэлегаты наведаюць Манетны двор у горадзе Маракай, мяркуецца, што пройдзе нарада з прадстаўнiкамi ўсiх банкаў Венесуэлы.

Скарачэнне здабычы нафты ў адпаведнасцi з рашэннем АПЕК, прынятым летась у снежнi, нязначна закранула дзейнасць сумеснага прадпрыемства "ПетролераБелаВенесалана" падкрэслiў пасол. Штодзённая здабыча нафты часова скарацiлася на 2520 барэляў i складае цяпер 11 180 барэляў. "Продаж нафты скарацiўся, i цана iстотна знiзiлася, аднак вядзецца работа па пошуку аптымальнай цаны на гэты год", — адзначыў дыпламат. З-за скарачэння бюджэту кампанii ПДВСА некаторыя праекты па разведцы нафтавага поясу ракi Арынока сумесна з СП "СiсмiкаБелаВенесалана" могуць быць адкладзеныя. Пры гэтым усё ж рэалiзаваны кантракт на навучанне 30 венесуэльскiх спецыялiстаў у Гомелi. Пяцiмесячнае навучанне было арыентавана на падрыхтоўку персаналу для вытворчага ўчастка па зборцы вiбрацыйных крынiц прадпрыемства "Сейсматэхнiка". Адпаведная работа будзе арганiзавана на сумесным прадпрыемстве ў штаце Манагас. "Кантракт на зборку першых пяцi камплектаў вiбрацыйных крынiц, набытых кампанiяй ПДВСА, знаходзiцца ў працэсе распрацоўкi", — дадаў кiраўнiк дыпмiсii. Спадар Дзiас Нуньес досыць станоўча ацэньвае перспектывы беларускiх прадпрыемстваў, якiя працуюць на тэрыторыi Венесуэлы сумесна з ПДВСА. "Яны працуюць на самай багатай тэрыторыi", — запэўнiў пасол i дадаў, што беларускi бок там ужо замацаваўся. Больш як 20 тыс нафтавых свiдравiн знаходзiцца ў дзеяннi, ёсць i новая зона на мяжы з Калумбiяй.

Пэўныя цяжкасцi перажывае рэалiзацыя кантрактаў у сферы газiфiкацыi. Да прыкладу, заключаны з прадпрыемствам "Белгазбуд" на паўтара года кантракт па прафесiйным кансультаваннi пры будаўнiцтве газавых сетак i ўнутраных лiнiй у штаце Барынас на суму амаль у 2 млн долараў. "Прадпрыемства прыпынiла работы з-за неаплаты першай часткi кантракта — праблема, якая цяпер вырашаецца венесуэльскiм партнёрам, — кампанiяй ПДВСА ГАЗ КАМУНАЛЬ", — запэўнiў спадар Дзiас Нуньес. Аналагiчныя цяжкасцi ўзнiклi з кантрактам па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi венесуэльскiх кадраў у сферы газiфiкацыi, заключаным з "Газiнстытутам" на суму ў 1,5 млн долараў. Аднак венесуэльская кампанiя абяцае вырашыць iх у самы блiзкi час. Па трэцiм пагадненнi (на аказанне прафесiйных паслуг пры праектаваннi газаправодаў у тым жа раёне) ёсць пярэчаннi беларускага боку наконт сумы кантракта. Сiтуацыя выклiкана змяненнем цэнаў, i, паводле слоў пасла, гэта рабочы момант, праблему можна вырашыць.

Венесуэла актыўна закупляе тэхнiку беларускай вытворчасцi. У распараджэннi прадпрыемства "Пекiвен" ужо 25 самазвалаў МАЗ, а чарговая набытая партыя з 35 адзiнак тэхнiкi хутка будзе адгружана. На працягу года ў краiну будуць пастаўлены i набыткi Венесуэльскай Аграрнай Карпарацыi — "1042 сельскагаспадарчыя трактары, камплектавыя часткi да iх, 50 самазвалаў i грузавых аўтамабiляў для перавозкi цыстэрнаў, запчасткi i абсталяванне". Сёлета, дарэчы, плануецца адкрыць зборачныя вытворчасцi беларускай тэхнiкi ў Венесуэле. Адпаведныя пляцоўкi ўжо абраныя, i знаходзяцца яны паблiзу ад прыродных рэсурсаў, падкрэслiў пасол. Яно i не дзiўна, улiчваючы, што разлiк робiцца не толькi на зборку, але i ўласна вытворчасць айчыннай тэхнiкi на тэрыторыi лацiнаамерыканскай сяброўкi Беларусi.

Плённа супрацоўнiчаюць краiны ў гуманiтарнай сферы. I Лацiна-амерыканскi культурны цэнтр iмя Сiмона Балiвара вiдавочна актывiзуе ўзаемадзеянне ў такiм кiрунку. Яго з’яўлення можна чакаць ужо ў красавiку. Тады ж плануецца правесцi i афiцыйную цырымонiю адкрыцця ўласнага будынка пасольства на Куйбышава, 14 у сталiцы. Цяпер там iдуць работы па перапланiроўцы i рамонце. У дыпмiсii таксама мяркуюць заахвочваць беларускiх школьнiкаў i студэнтаў, якiя вывучаюць iспанскую мову.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведныя вытворчасцi плануецца адкрыць на тэрыторыi лацiнаамерыканскай краiны сёлета Пасол Венесуэлы ў Беларусi Амерыка Дзiас Нуньес падчас сустрэч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика