Наталля Пяткевіч: Новы закон аб СМІ не меў мэты i не накiраваны ў прынцыпе на так званую зачыстку ме
Наталля Пяткевіч: Новы закон аб СМІ не меў мэты i не накiраваны ў прынцыпе на так званую зачыстку медыйнай прасторы
Напярэдаднi ўступлення ў сiлу новага закона аб СМI прадстаўнiкi розных медыйных лагераў i ўладных структур селi за стол перамоваў. Аспекты прававога рэгулявання сродкаў масавай iнфармацыi ў Беларусi абмяркоўвалi падчас "круглага стала" не толькi мясцовыя спецыялiсты, але i прадстаўнiкi еўраструктур. На дыспут былi запрошаны кiраўнiк Офiса АБСЕ ў Мiнску, пасол Ханс-Йохен Шмiдт i намеснiк кiраўнiка дэлегацыi Еўрапейскай Камiсii ў Беларусi Янiс Айзсалнiекс. А з абавязацельствамi i стандартамi АБСЕ ў сферы заканадаўства аб СМI ўдзельнiкаў дыскусii пазнаёмiў Аляксандр Болдыраў, старшы саветнiк Офiса Прадстаўнiка АБСЕ па пытаннях свабоды СМI. Напрацоўкi краiны-суседкi прэзентаваў прафесар факультэта журналiстыкi Маскоўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Андрэй Рыхтэр. "Новы закон аб СМI не меў мэты i не накiраваны ў прынцыпе на так званую зачыстку медыйнай прасторы. Нiколi гэта мэта не стаяла, яна i не будзе стаяць", — запэўнiла прысутных першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Наталля Пяткевiч. У якасцi пацвярджэння яна прывяла прынятае Мiнiстэрствам iнфармацыi рашэнне аб апавяшчальным парадку перарэгiстрацыi дзейных СМI, а паводле ўказа кiраўнiка дзяржавы гэта працэдура будзе бясплатнай. Яна таксама нагадала, што ўводзiцца спрошчаная працэдура рэгiстрацыi СМI; ствараецца грамадскi каардынацыйны савет, заклiканы "манiторыць атмасферу i настроi медыйнай грамадскасцi"; з’яўляецца трохступенная сiстэма адказнасцi за парушэнне заканадаўства аб СМI. "Я ведаю, якiя дыскусii разгарнулiся вакол адказнасцi ў адпаведнасцi з новым законам, аднак з юрыдычнага пункту гледжання ўвядзенне шматступеннай адказнасцi стварае iстотныя гарантыi для таго, каб спыненне дзейнасцi СМI рэальна з’яўлялася выключнай мерай адказнасцi", — падкрэсліла Наталля Пяткевiч. Прыгадала яна i чуткi вакол рэгулявання ў сетцы iнтэрнэт. "У законе няма нiводнай нормы, якая б непасрэдна вызначала правiлы рэгiстрацыi цi наогул гаварыла пра рэгiстрацыю iнтэрнэт-СМI, вызначала правiлы iх паводзiнаў i гэтак далей. Закон утрымлiвае адзiную норму аб тым, што рэгiстрацыя СМI патэнцыйна можа мець месца, калi адпаведная пастанова будзе прынятая Саветам Мiнiстраў". Першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi ў чарговы раз пацвердзiла iнфармацыю аб тым, што распрацоўка гэтага дакумента, ва ўсякiм разе ў агляднай будучынi, не прадугледжваецца. Як адзначыла спадарыня Пяткевiч, "тая карысць цi, насупраць, тая шкода, якую можа прынесцi прэса, непараўнальная нi з якiм iншым iнструментарыем, што патэнцыйна можа быць задзейнiчаны нейкай галiной дзяржаўнай улады", а адзiн толькi загаловак можа ўдарыць куды мацней, чым любое рашэнне органа дзяржаўнай улады. Таму калi размова iдзе пра СМI як пра так званую чацвёртую ўладу, "мы павiнны зыходзiць з трыадзiнства правоў, абавязкаў i адказнасцi". Яна выразiла спадзяванне, што падобныя дыскусii па найбольш актуальных пытаннях стануць традыцыяй. "Для апанентаў гэтага законапраекта я хачу сказаць — пачакайце. Як кажуць, крытэрыем iсцiны з’яўляецца практыка". Нагадаем, што беларускi дакумент распрацоўваўся з улiкам мiжнароднага вопыту, а таксама слушных заўваг прадстаўнiкоў розных структур. Паводле слоў Мiнiстра iнфармацыi Беларусi Уладзiмiра Русакевiча, "пры прыняццi новага закона былi разгледжаны i ў большасцi выпадкаў улiчаны прапановы грамадскiх арганiзацый, якiя маюць розныя погляды на праблему". I лагiчны працяг гэткага плюралiстычнага падыходу — такiя прадстаўнiчыя дыскусii з удзелам зацiкаўленых асобаў. На форуме выступiлi, у прыватнасцi, галоўны рэдактар "Советской Белоруссии", старшыня Грамадскага каардынацыйнага савета ў сферы масавай iнфармацыi Павел Якубовiч, дырэктар iнфармацыйнай кампанii "БелаПАН" Алесь Лiпай, генеральны дырэктар БелТА Дзмiтрый Жук, старшыня Беларускай Асацыяцыi журналiстаў Жанна Лiтвiна, намеснiк старшынi асацыяцыi Андрэй Бастунец, галоўны рэдактар "Народнай волi" Iосiф Сярэдзiч, галоўны рэдактар "Рэспублiкi", старшыня Беларускага саюза журналiстаў Анатоль Лемяшонак... Няма рацыi падрабязна спыняцца сёння на ўсiх навелах закона, бо мы досыць дэталёва пiсалi аб гэтым раней. Згадаем толькi некаторыя з iх. "Вельмi iстотна, што закон аб СМI спрашчае працэдуру дзяржаўнай рэгiстрацыi СМI i робiць яе вельмi выразнай i зразумелай кожнаму заяўнiку", — падкрэслiвае першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч. "Вельмi важна, што закон скасоўвае наяўны парадак узгаднення размяшчэння СМI з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi". Дарэчы, пазiтыўнасць гэтага новаўвядзення прызнаюць i апаненты закона. Аднак па шэрагу iншых аспектаў пазiцыi iстотна разыходзяцца. Камянямi перапоны падчас дыспуту прадстаўнiкоў розных медыйных лагераў сталi праблемы, звязаныя з доступам да iнфармацыi, яе распаўсюджваннем, акрэдытацыяй журналiстаў. Каментуючы адпаведныя заўвагi, Наталля Пяткевiч падкрэслiла: "Як чыноўнiк, якi мае ў падначаленнi пэўных асобаў, я лiчу, што гэта абсалютна правiльна, калi людзi, што займаюць нiжэйшыя пасады, маюць права каментаваць толькi па ўзгадненнi з кiраўнiком. Не для таго, каб забаранiць, а таму што яны не валодаюць усёй iнфармацыяй. Часцяком яны не могуць выдаць аб’ектыўную, дакладную iнфармацыю, таму што яна першасная i невядома, чым гэта скончыцца, што выйдзе ў вынiку". Яна зрабiла акцэнт на тым, што гэта накiравана не на абмежаванне доступу да iнфармацыi, а на ўпарадкаванне яе распаўсюджвання. Дарэчы, як паведамiла спадарыня Пяткевiч, днямi кiраўнiк дзяржавы падпiсаў указ (ён яшчэ не апублiкаваны), якi рэгламентуе работу прэс-сакратароў i прэс-службаў, а таксама "ўскладае на прэс-сакратароў цi кiраўнiкоў адпаведных структурных падраздзяленняў абавязак кантактаваць са СМI, забяспечваць iх адпаведнай iнфармацыяй, распаўсюджваць iнфармацыю пра дзейнасць дзяржаўнага органа i гэтак далей". А вось тое, што журналiстаў пэўных СМI не запрашаюць на прэс-канферэнцыi, яна назвала нонсэнсам: "на прэс-канферэнцыi запрашаецца максiмальна магчымае шырокае кола", аднак пры гэтым звярнула ўвагу на тое, што "ў многiм вiнаватыя самi журналiсты", маючы на ўвазе некарэктную падачу iнфармацыi, яе няпэўнасць. Медыя-гульня па новых правiлах пачнецца ўжо восьмага лютага, так што кропку ў дыскусiях ставiць пакуль рана. Дыялог, спадзяёмся, канструктыўны, працягнецца. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наталля Пяткевіч: Новы закон аб СМІ не меў мэты i не накiраваны ў прынцыпе на так званую зачыстку ме Напярэдаднi ўступлення ў сiлу новага закона аб СМI прадстаўнiкi розных медыйных лагераў i ўладных структур селi за стол перамоваў. Аспекты прававога
|
|