21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мікалай Прасталупаў: Да лета кв. м жылля на другасным рынку сталiцы патаннее да 1300—1500 USD

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікалай Прасталупаў: Да лета кв. м жылля на другасным рынку сталiцы патаннее да 1300—1500 USD Такi смелы прагноз па змяненнi цэннiкаў на другасным рынку кватэр прапанаваў карэспандэнту "Звязды" дырэктар Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалай Прасталупаў.

 

Абвалу цэнаў пакуль няма

Днямi пэўныя СМI пачалi паведамляць аб тым, што ў Мiнску на другасным рынку жылля з’явiлiся кватэры, якiя прапануюцца на продаж танней чым за 40 тысяч долараў. Разам з гэтым робiцца выснова, што кватэры ў сталiцы з пачатку года патаннелi ажно на 15—20 тысяч долараў. Сам факт выстаўлення аднапакаёвай кватэры за 39 тысяч долараў спецыялiсты агенцтваў нерухомасцi пацвярджаюць, але... Гаворка iдзе аб кватэры сапраўды маленькай плошчы маласямейнага тыпу, калi ў калiдоры аднаго паверха дома знаходзiцца адразу 7—8 жылых памяшканняў. Пад’езд дома нагадвае пабiтую жыццём старую галёшу, а сама кватэра забруджаная настолькi, што патрабуе капiтальнага рамонту... Падобныя жылыя памяшканнi часам з’яўляюцца на другасным рынку жылля сталiцы, паведамiў Мiкалай Прасталупаў. Аднак фiзiчны i псiхiчны стан гаспадароў такiх кватэр часам не дазваляе iм ажыццяўляць юрыдычна бездакорныя здзелкi. Нейкай чаргi на такiя кватэры сярод пакупнiкоў не iснуе. Моцнага абвалу цэнаў у сталiцы цяпер не iснуе. Згодна са статыстыкай iнфармацыйнага каталога рэспублiканскага выдання "Нерухомасць Беларусi", сярэднi кошт квадратнага метра жылля агульнай плошчы ўсiх вiдаў кватэр штотыдзень знiжаецца прыкладна на 30 долараў. Сёння жыллёвы квадрат аднапакаёўкi каштуе 1930, а двухпакаёвай кватэры 1900 долараў.

Нагадаю, што сярэднi кошт квадратнага метра па горадзе ўлiчвае i вельмi дарагi цэннiк у цэнтры Мiнска, дзе метр каштуе часам больш за 2,5 тысячы долараў. На самой справе ў агенцтвах iснуе вялiкi выбар двухпакаёвых стандартных кватэр у звычайных дзевяцiпавярховых дамах па кошце квадратнага метра ад 1600 да 1800 долараў. У Заводскiм раёне i Шабанах цяпер рэальна адшукаць зусiм нядрэнныя двухпакаёўкi i за 1500 долараў за "квадрат". Лiчыцца, што больш за ўсё патаннелi "хрушчоўкi", якiя зараз можна набыць за 46—50 тысяч долараў. Аднак, калi ўлiчваць, што такiя кватэры маюць вельмi маленькую агульную плошчу, дзе кошт квадратнага метра вагаецца ў межах 1600—1700 долараў, то набыццё памяшканняў гэтага тыпу ў старых пяцiпавярховых дамах з не вельмi якасным iнжынерным абсталяваннем цяжка назваць сапраўды танным набыткам.

Пры моцным жаданнi ў тыпавых дамах можна адшукаць даволi танныя двухпакаёўкi па кошце ад 62 да 70 тысяч долараў. Разам з тым, на сталiчным рынку жылля сёння застаецца вельмi шмат кватэр, кошт квадратнага метра якiх гаспадары пакiдаюць на ўзроўнi 1800—1900 долараў. Самы распаўсюджаны кошт двухпакаёвых кватэр знаходзiцца ў межах ад 75 да 85 тысяч долараў.

Масавае патанненне кватэр пачнецца ў сакавiку

На другасным рынку жыллёвай нерухомасцi ўсе здзелкi традыцыйна ажыццяўляюцца праз эквiвалент цаны ў доларах. За апошнiя гады кошт гэтай замежнай валюты амаль увогуле не рухаўся, а тут...

З гэтым падаражаннем жылля пакупнiкi не згадзiлiся i пачалi масава адмаўляцца ад набыцця кватэр. За першы месяц года ўсе агенцтвы нерухомасцi горада ажыццявiлi менш чым па 5 здзелак куплi-продажу. А вось летась у студзенi актыўнасць патэнцыйных пакупнiкоў была ў 10 разоў большай. Мiкалай Прасталупаў лiчыць, што ў студзенi прадаўцы не мянялi цэннiкi, бо яны толькi назiралi за рынкам i чакалi, як пакупнiкi адрэагуюць. У лютым кватэры пачалi плаўна таннець, але гэта яшчэ не з’яўляецца ўстойлiвай тэндэнцыяй. Вялiкая колькасць прадаўцоў настроена кансерватыўна i працягвае трымаць мiнулагоднiя цэны. Эксперт газеты ўпэўнены: за люты гаспадары кватэр зразумеюць, што калi яны маюць намер сапраўды прадаць сваю нерухомасць, то будуць вымушаны iсцi на знiжкi. А вось у сакавiку павiнна пачацца масавае патанненне кватэр ва ўсiх раёнах Мiнска. А пакуль патэнцыйных пакупнiкоў жылля пераманьваюць будаўнiчыя трэсты, якiя прапануюць клiентам будаваць кватэры па лiнii долевага будаўнiцтва, дзе квадратны метр жылля сёння каштуе ў пэўных мiкрараёнах Мiнска ад 1350 да 1600 долараў. Так, гаворка iдзе аб кватэрах без апрацоўчых работ, але гэтае жыллё пабудаванае па новых тэхналогiях i мае сучасную планiроўку.

Прынамсi, аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiў начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Горваль. Паводле меркаванняў спецыялiста, транспартныя выдаткi будаўнiчых арганiзацый, нягледзячы на iстотнае патанненне нафты, толькi павялiчваюцца, даражэюць будаўнiчыя матэрыялы, у якiх прысутнiчаюць iмпартныя кампаненты або якiя моцна залежаць ад кошту газу i электрычнасцi. Усе гэтыя фактары сведчаць аб тым, што сабекошт будаўнiцтва жылля будзе толькi павялiчвацца. Iндэкс будаўнiча-мантажных работ, зацверджаны мiнiстэрствам на сёлета, складае 16,5 працэнта.

Начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва ўпраўлення капiтальнага будаўнiцтва Мiнгарвыканкама Алена Пяхота паведамiла, што жыллё ў сталiцы даражэе больш хуткiмi тэмпамi, чым гэта было запланавана ў мiнiстэрстве. Так, у 2008 годзе прагнозны iндэкс БМР быў вызначаны мiнiстэрствам у межах 15 працэнтаў, а фактычна па вынiках года склаў ужо 22,4 працэнта.

паведамiла, што жыллё ў сталiцы даражэе больш хуткiмi тэмпамi, чым гэта было запланавана ў мiнiстэрстве. Так, у 2008 годзе прагнозны iндэкс БМР быў вызначаны мiнiстэрствам у межах 15 працэнтаў, а фактычна па вынiках года склаў ужо 22,4 працэнта.

Сёння будаўнiчыя арганiзацыi па структуры УКБ Мiнгарвыканкама заключаюць дагаворы з чаргавiкамi аб будаўнiцтве кватэр, дзе кошт квадратнага метра жылля агульнай плошчы пачынаецца з 1 мiльёна 788 тысяч рублёў па стандартных дзевяцiпавярховых панэльных дамах i дасягае 2 мiльёнаў 160 тысяч рублёў па дамах дарагой серыi «М». У параўнаннi з цэнамi на пачатак мiнулага года павелiчэнне кошту будаўнiцтва жылля для чаргавiкоў дасягае па асобных серыях дамоў каля 40 працэнтаў. Такое iстотнае падаражанне кошту квадратнага метра для чаргавiкоў спецыялiсты УКБ Мiнгарвыканкама тлумачаць тым, што з сярэдзiны мiнулага года ўсе будучыя гаспадары новых кватэр (у тым лiку i чаргавiкi) павiнны аплачваць з уласнай кiшэнi i правядзенне горадам унутрыквартальных iнжынерных сетак. Часам выдаткi на правядзенне такiх работ дасягаюць ад 12 да 20 працэнтаў ад агульнага кошту пабудаванага жылля. Мне асабiста такi завоблачны цэннiк сталiчнага жыллёвага квадрата для чаргавiкоў не зусiм зразумелы, бо, напрыклад, па iнфармацыi спецыялiзаванага выдання «Нерухомасць Беларусi», у Гродне рынкавы кошт будаўнiцтва жылля без аддзелкi для ўсiх катэгорый грамадзян складае ад 1 млн 585 тысяч да 1 млн 720 тысяч рублёў.

Аднак паводле слоў Алены Пяхоты, нiхто з чаргавiкоў Мiнска не адмаўляецца сёння будаваць жыллё па лiнii структурных арганiзацый УКБ Мiнгарвыканкама. Прычына, мабыць, у тым, што пасля доўгага чакання ў чарзе ў грамадзян няма iншага выбару. Паводле звестак на пачатак года, у Мiнску на ўлiку грамадзян з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў стаiць больш як 245 тысяч сем’яў.

Увесну кватэры iстотна патаннеюць

Аналiз развiцця жыллёвага рынку нерухомасцi ў студзенi сведчыць аб тым, што наступствы сусветнага фiнансавага крызiсу на гэтым сегменце рынку Беларусi максiмальна праявяцца прыкладна праз 3 месяцы. На апошняй сустрэчы кiраўнiкi сталiчных агенцтваў нерухомасцi падрыхтавалi цэнавы прагноз магчымага развiцця другаснага рынку жыллёвай нерухомасцi ў нашай краiне. Дарагiя крэдытныя фiнансавыя сродкi для насельнiцтва i немагчымасць атрымаць крэдыты ў вялiкiх памерах iстотна паменшаць колькасць патэнцыйных пакупнiкоў менавiта на другасным рынку жылля. З iншага боку, другасны рынак жыллёвай нерухомасцi павiнен будзе абавязкова рэагаваць на знiжэнне кошту квадратнага метра жылля, якi сёння прапануецца клiентам забудоўшчыкамi па лiнii першаснага рынку жылля. Цяпер будтрэсты, што будуюць жыллё па структуры долевага будаўнiцтва, пачалi ўжо прапаноўваць клiентам кватэры па кошце, значна нiжэйшым за цэннiкi на другасным рынку жылля. Калi сённяшнi сцэнарый развiцця падзей будзе працягвацца i надалей, а рэальныя даходы насельнiцтва ў доларавым эквiваленце будуць толькi знiжацца, тады кошт квадратнага метра жылля ў тыпавых панэльных дзевяцiпавярховых дамах нават у спальных мiкрараёнах сталiцы абвалiцца ў маi да дыяпазону 1300—1500 долараў у залежнасцi ад якасцi кватэр i iншых мясцовых умоў. «Хрушчоўкi» ў старых дамах могуць патаннець яшчэ мацней, але будуць карыстацца стабiльным попытам, бо па прычыне невялiкай метражнасцi яны заўсёды каштавалi прыкладна на 5—7 тысяч менш, чым тыпавыя стандартныя кватэры. Эксперты рынку жыллёвай нерухомасцi ўпэўненыя, што iстотнае патанненне жылля ў невялiкiх гарадах раённага падпарадкавання адбудзецца не раней чым праз 1,5—2 месяцы. Аднак ужо ў сярэдзiне лета абвал цэнаў у рэгiёнах можа дасягнуць такiх маштабаў, калi квадратны метр жылля ў невялiкiх гарадках можа патаннець ажно на 50—60 працэнтаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такi смелы прагноз па змяненнi цэннiкаў на другасным рынку кватэр прапанаваў карэспандэнту "Звязды" дырэктар Беларускай асацыяцыi "Не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика