Усе закупленыя ў 2008 годзе лекавыя сродкі рэалiзуюцца па ранейшых цэнах
Усе закупленыя ў 2008 годзе лекавыя сродкі рэалiзуюцца па ранейшых цэнах
Аб гэтым на прэс-канферэнцыi ў Мiнску паведамiў мiнiстр аховы здароўя Беларусi Васiль Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Цяпер адзначаецца некаторае павелiчэнне кошту замежных лякарстваў, але па тых пазiцыях, якiя былi ўвезены ў рэспублiку па ўжо новых кантрактах. Гэта павелiчэнне звязана са змяненнем курсу валют. Пераацэнка ў нас не праводзiлася. Усе лекавыя сродкi, закупленыя ў 2008 годзе, рэалiзуюцца па ранейшых цэнах", — сказаў мiнiстр аховы здароўя. Ён дадаў, што трэба ўлiчваць i той факт, што айчынныя лекавыя сродкi вырабляюцца, як правiла, з iмпартных субстанцый. "Выходзiць, i па iх iдзе некаторае павелiчэнне цэнаў", — адзначыў Васiль Жарко. У студзенi рост цэнаў у дзяржаўных аптэках склаў ад 20 працэнтаў да 34 працэнтаў на некаторыя iмпартныя лякарствы, што ў разрэзе канкрэтных назваў адпавядае росту курсу валют за перыяд з моманту папярэдняй пастаўкi. На айчынныя прэпараты цэны выраслi ад 0,5 працэнта да 30 працэнтаў. "Разам з тым мы прымаем некаторыя меры па стрымлiванні цэнаў", — адзначыў мiнiстр. У прыватнасцi, Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi звярнулася да ўсiх юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у якiх ёсць лiцэнзiя на фармацэўтычную дзейнасць, з прапановай забяспечыць максiмальна магчымае знiжэнне аптовых i гандлёвых надбавак, што прымяняюцца. Поўны асартымент неабходных лекавых сродкаў ёсць сёння ў беларускiх дзяржаўных аптэках i лячэбна-прафiлактычных установах. Фальсiфiкаваных лекавых сродкаў у Беларусi ў 2008 годзе выяўлена не было.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым на прэс-канферэнцыi ў Мiнску паведамiў мiнiстр аховы здароўя Беларусi Васiль Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Цяпер адзначаецца нека
|
|