Праблемы, якiя выклiкаюць у грамадзян найбольшую заклапочанасць
Праблемы, якiя выклiкаюць у грамадзян найбольшую заклапочанасць
Большасць жыхароў рэспублiкi (67,8 працэнта) традыцыйна адзначаюць рост цэнаў як найбольш вострую праблему. Палова грамадзян занепакоена распаўсюджаннем алкагалiзму сярод насельнiцтва (49,4 працэнта). Многiя ўдзельнiкi апытання ўказалi на актуальнасць жыллёвай праблемы i беспрацоўя (адпаведна 42,7 i 37,8 працэнта). Кожнага чацвёртага рэспандэнта хвалююць пытаннi выхавання моладзi, злачыннасцi, расслаення грамадства на бедных i багатых; кожнага пятага апытанага — карупцыя, сiтуацыя ў сферы аховы здароўя. Дыяграма Праблемы ў краiне, якiя выклiкаюць у насельнiцтва найбольшую заклапочанасць (у % ад колькасцi апытаных)
1. Рост цэнаў 2. Алкагалiзм 3. Жыллёвая праблема 4. Беспрацоўе 5. Выхаванне моладзi 6. Злачыннасць 7. Расслаенне грамадства на бедных i багатых 8. Карупцыя 9. Сiтуацыя ў сферы аховы здароўя 10. Нiзкi ўзровень культуры насельнiцтва 11. Наркаманiя 12. Экалагiчныя праблемы (ахова навакольнага асяроддзя) 13. Дэмаграфiчная сiтуацыя (нараджальнасць, смяротнасць) 14. Сiтуацыя ў сферы адукацыi 15. Сiтуацыя ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркi (ЖКГ) 16. Энергетычная бяспека 17. Пагроза тэрарыстычных актаў 18. Палiтычныя супярэчнасцi ўнутры краiны 19. Мiжнацыянальная напружанасць 20. Напружанасць на рэлiгiйнай глебе
Год таму ранжыраваны пералiк праблем, якiя найбольш турбуюць грамадзян, таксама ўзначалiлi рост цэнаў i алкагалiзм, трэцяе рангавае месца заняла праблема злачыннасцi. Засталася ранейшай вастрыня праблем беспрацоўя (34,9 працэнта — IV квартал 2007 г., 37,8 працэнта — IV квартал 2008 г.), выхавання моладзi (па 27,0 працэнта). Злачыннасць год таму адзначылi на 11,3 працэнта больш рэспандэнтаў (37,8 працэнта i 26,5 працэнта адпаведна). К гэтаму часу крыху знiзiлася трывожнасць адносна сiтуацыi ў сферы аховы здароўя (27,2 працэнта i 21,2 працэнта адпаведна). У той жа час праз год узрасла трывожнасць грамадзян па праблеме карупцыi (14,8 працэнта i 21,4 працэнта), жыллёвых пытаннях (36,7 працэнта i 42,7 працэнта адпаведна). Прэс-рэлiз падрыхтаваны па вынiках сацыялагiчнага даследавання, праведзенага Iнфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у лiстападзе — снежнi 2008 г. (усяго па шматступеньчатай камбiнаванай выбарцы, квотнай на этапе адбору рэспандэнтаў, метадам iнтэрв’ю "тварам да твару" па месцы жыхарства апытана 1877 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў i старэйшых ва ўсiх абласных цэнтрах краiны i г. Мiнску, раённых цэнтрах i сельскiх населеных пунктах; статыстычная хiбнасць склала менш за 3 працэнты).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць жыхароў рэспублiкi (67,8 працэнта) традыцыйна адзначаюць рост цэнаў як найбольш вострую праблему. Палова грамадзян занепакоена распаўсюджанн
|
|