Беларусь i Расiя маюць намер распрацаваць пагадненне па выкарыстаннi расiйскага рубля ў якасцi рэзер
Беларусь i Расiя маюць намер распрацаваць пагадненне па выкарыстаннi расiйскага рубля ў якасцi рэзервовай рэгiянальнай валюты
Беларусь i Расiя пачнуць работу па падрыхтоўцы пагаднення, якое прадугледжвае выкарыстанне расiйскага рубля ў якасцi рэзервовай рэгiянальнай валюты. Аб гэтым бакi дамовiлiся ўчора на пасяджэннi ВДС, заявiў у Маскве журналiстам мiнiстр замежных спраў Беларусi Сяргей Мартынаў, каментуючы вынiкi пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Дамоўлена аб неабходнасцi пачаць работу па падрыхтоўцы пагаднення аб выкарыстаннi расiйскага рубля ў якасцi рэзервовай рэгiянальнай валюты, а таксама аб мерах, якiя суправаджаюць гэты працэс", — сказаў кiраўнiк знешнепалiтычнага ведамства Беларусi. Каментуючы паведамленнi аб быццам бы прыняццi нейкага плана па ўвядзеннi расiйскага рубля ў якасцi адзiнай валюты Саюзнай дзяржавы, Сяргей Мартынаў падкрэслiў, што гэта — некарэктная iнтэрпрэтацыя не вельмi ўважлiвых журналiстаў асобных расiйскiх СМІ. "Размова аб гэтым не iшла. Размова iшла аб тым, што сёння на пасяджэннi Вышэйшага Дзяржсавета прынята рашэнне да 1 красавiка распрацаваць пагадненне, якое прадугледжвае дзеянне па наданнi расiйскаму рублю функцыi рэгiянальнай рэзервовай валюты. Рэгiянальная рэзервовая валюта i адзiная валюта Саюзнай дзяржавы — гэта прынцыпова розныя рэчы. Памiж гэтымi дзвюма з’явамi вялiкая дыстанцыя прынцыповага маштабу", — адзначыў Сяргей Мартынаў. Паводле яго слоў, пераход на выкарыстанне расiйскага рубля ў якасцi рэзервовай рэгiянальнай валюты адпавядае не толькi iнтарэсам Беларусi i Расii, але i выгадны iншым дзяржавам рэгiёну, асаблiва ў крызiсны перыяд. Размова iдзе аб тым, каб гэта валюта, якая мае статус канверсоўнай, магла быць выкарыстана, перш за ўсё, ва ўзаемных разлiках, дадаў мiнiстр. Пры гэтым Сяргей Мартынаў заўважыў, што не з’яўляецца сакрэтам той факт, што ў тавараабароце Беларусi i Расii ў значным аб’ёме выкарыстоўваюцца долары ЗША i еўра. "Цалкам вiдавочна, што асаблiва цяпер, у цяперашнi перыяд, гэта не адпавядае iнтарэсам нi Беларусi, нi Расii, таму што абодва бакi фактычна плацяць i за канверсацыю гэтых валют, i за праходжанне валют праз мiжнародную сiстэму плацяжоў", — сказаў кiраўнiк МЗС Беларусi. У сувязi з гэтым на ВДС было дадзена даручэнне Мiнфiнам i Нацбанкам дзвюх краiн "паглядзець, якiя меры неабходна прыняць на сiстэмнай аснове, каб выкарыстанне расiйскага рубля ва ўзаемных разлiках у якасцi рэзервовай рэгiянальнай валюты было практычным i абгрунтаваным", паведамiў мiнiстр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Расiя маюць намер распрацаваць пагадненне па выкарыстаннi расiйскага рубля ў якасцi рэзер Беларусь i Расiя пачнуць работу па падрыхтоўцы пагаднення, якое прадугледжвае выкарыстанне расiйскага рубля ў якасцi рэзервовай рэгiянальнай валюты. А
|
|