Навастрыў лыжы
Навастрыў лыжы
Звычайна так кажуць пра чалавека, якi хоча некуды збегчы, або некуды спяшаецца. У нашым жа выпадку гучанне гэтага слоўнага абароту мае iншы сэнс. А менавiта: скраў лыжы. Хто? Пакуль што невядома. А было гэта ў Мазыры ў спартыўным гарналыжным комплексе. Там адзiн мужчына, прыкметы якога нiхто не запомнiў, узяў у пункце пракату камплект экiпiроўкi для катання на лыжах з гор, заплацiўшы грошы i прад’явiўшы пашпарт. І калi ўжо ўсе здалi такiя ж самыя камплекты, сталi чакаць таго аматара вострых адчуванняў i адрэналiну. Няма яго, хоць ты трэснi! Кiнулiся шукаць: магчыма, дзе-небудзь траўму нейкую атрымаў? Дудкi! Быццам скрозь зямлю правалiўся. Адзiны шлях застаўся для высвятлення: шукаць па адрасе, што ў пашпарце ўказаны. I тут выявiлася, што дакумент гэты на прозвiшча Коваля быў згублены яшчэ ў канцы лiстапада мiнулага года. А мiж iншым, тая экiпiроўка каштуе каля мiльёна рублёў. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна так кажуць пра чалавека, якi хоча некуды збегчы, або некуды спяшаецца. У нашым жа выпадку гучанне гэтага слоўнага абароту мае iншы сэнс. А ме
|
|