Асцярожна – градуснік!
Асцярожна – градуснік!
Пяць разоў за апошнія два дні супрацоўнікі МНС Гомельскай вобласці выязджалі на мерапрыемствы па дэмеркурызацыі ў Гомелі, Мазыры, Калінкавічах і Рагачоўскім раёне. Выпадкі, калі разбіваюцца звычайныя ртутныя градуснікі, становяцца не рэдкасцю ў час, калі пануе грып. Пад час эпідэміі выратавальнікі заклікаюць дарослых і дзецей быць уважлівымі ва ўсіх сэнсах да стану свайго здароў’я. І нагадваюць: пары ртуці могуць выклікаць атручванне арганізма, бо вельмі шкодна ўздзейнічаюць на органы дыхання. Ірына АСТАШКЕВІЧ. На лыжню — на тралейбусе 14 лютага на гарадской лыжаролернай трасе будзе праводзiцца традыцыйнае зiмовае спартыўнае свята "Мiнская лыжня 2009". Для транспартнага забеспячэння яго ўдзельнiкаў i гледачоў у гэты дзень у перыяд з 8.00 да 17.00 будзе арганiзавана праца тралейбуснага маршрута №10Д "Ст.м. Пушкiнская — ДС Вяснянка". Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць разоў за апошнія два дні супрацоўнікі МНС Гомельскай вобласці выязджалі на мерапрыемствы па дэмеркурызацыі ў Гомелі, Мазыры, Калінкавічах і Рагач
|
|