Змяняецца рэжым работы падатковых інспекцый
Змяняецца рэжым работы падатковых інспекцый
Кампанiя дэкларавання сукупнага гадавога даходу сёлета ажыццяўляецца ў спакойным безажыятажным рэжыме, — паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-цэнтры Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi. Ужо традыцыйна галоўная частка "дэкларантаў" наведвае падатковыя органы ў другой палове лютага. Каб забяспечыць i ў далейшым выкананне фiзiчнымi асобамi сваiх падатковых абавязкаў, у перыяд максiмальнага прыёму дэкларацый iнспекцыi МПЗ змяняюць свае графiкi работы. У тэрмiн з 16 лютага па 28 лютага iнспекцыi будуць прымаць наведвальнiкаў у працоўныя днi да 20.00, у суботу з 9.00 да 15.00. У першы дзень вясны дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе магчыма будзе здаць з 9.00 да 15.00, а 2 сакавiка — як у працоўны дзень, да 20.00. Сяргей ПАЛІНIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанiя дэкларавання сукупнага гадавога даходу сёлета ажыццяўляецца ў спакойным безажыятажным рэжыме, — паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў
|
|