21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 У Мiнску iндывiдуальныя прыборы ўлiку расходу вады ў жылых дамах, у якiх у 2009-2010 гадах пройдзе капiтальны рамонт, будуць усталёўвацца бясплатна. У той жа час жыхарам дамоў, якiя трапляюць у спiс на капрамонт з 2011 года, лiчыльнiкi на ваду давядзецца ставiць за свой кошт. Бясплатна ў сталiцы такiя прыборы паставiлi маламаёмным i адзiнокiм.

 Учора на рэспублiканскiх дарогах у сувязi з моцнымi снегападамi працавала каля 900 адзiнак снегаўборачнай тэхнiкi, зрасходавана каля 5 тыс. тон пясчана-солевай сумесi i каля 900 тон чыстай солi. На вулiцы Мiнска было выведзена больш за 270 адзiнак тэхнiкi.

 Нацыянальная кампанiя "Белавiя" адмянiла палiўны збор на рэйсах з Мiнска ў Ерэван, Маскву i Тбiлiсi. Агульны кошт авiяперавозкi пры палёце туды i назад па названых кiрунках стаў нiжэйшым на 30 еўра.

 Мiжнароднаму дзiцячаму цэнтру "Артэк" пасля гучнага скандалу з галадоўкай дырэктара вярнулi бюджэтнае фiнансаванне i дзяржаўную падтрымку. Адпаведны законапраект прыняты Вярхоўнай Радай Украiны.

 У ЗША малое дзiця забiла старэйшую сястру, уключыўшы пральную машыну пасля таго, як дзяўчынка залезла ў барабан. У палiцыi гэта расцанiлi як беспрэцэдэнтны няшчасны выпадак. 4-гадовая Кэлi, сваволячы, залезла ў пральную машыну, а яе 15-месячны брат нацiснуў пускавую кнопку. Кнопка размешчана на вышынi ўсяго 50 см ад падлогi, не мае нiякага ахоўнага прыстасавання ад выпадковага нацiскання. Мацi спахапiлася праз 2 хвiлiны i адключыла машыну. Урачы некалькi гадзiн змагалiся за жыццё дзяўчынкi, але выратаваць яе не ўдалося.

 Узброеныя баевiкi расстралялi вясковае вяселле ў пакiстанскай правiнцыi. Дзевяць чалавек, у тым лiку жанiх i нявеста, забiтыя, многiя госцi параненыя. Група невядомых страляла па ўдзельнiках святочнага мерапрыемства з паўаўтаматаў. Палiцыя праводзiць расследаванне абставiн трагедыi.

 Мiнiстр земляробства Латвii Мартыньш Розэ пасля масавых акцый пратэсту сялян падаў у адстаўку. Апошняй кропляй стала труна, устаноўленая мiтынгоўшчыкамi каля будынка кабiнета мiнiстраў рэспублiкi. У яе былi пакладзеныя галовы кароў як сiмвал бядотнага становiшча сельскай гаспадаркi Латвii. Прадстаўнiкi сялянскiх аб’яднанняў прызналiся, што пакуль не ведаюць, якiя будуць iх далейшыя крокi пасля адстаўкi мiнiстра.     ПОЎНЫ АБЗАЦ  

 У Нью-Ёрку прайшоў традыцыйны забег па лесвiцы 86-павярховага будынка, у якiм прынялi ўдзел больш за 300 чалавек. Найстарэйшай удзельнiцы, эмiгрантцы з Францыi, споўнiлася 75 гадоў. У мужчынскiм залiку першым адолеў 1576 прыступак студэнт са Штутгарта (10,07 хвiлiны). Сярод жанчын наймацнейшай была аўстралiйка (13,27 хвiлiны).

 Калумбiйскаму турысту ўдалося сур’ёзна падмачыць рэпутацыю гвардзейцаў Яе вялiкасцi каралевы Вялiкабрытанii. Малады чалавек атрымаў аплявуху ад вартавога, а вiдэа гэтага дзейства трапiла ў iнтэрнэт. Салдату, якi правiнавацiўся, пагражае сур’ёзны штраф, бо на карту пастаўлена шматвекавая бездакорная рэпутацыя каралеўскай гвардыi. Каралеўскiя гвардзейцы заўсёды заставалiся спакойнымi i не паддавалiся на правакацыi шматлiкiх турыстаў. Аднак на гэты раз традыцыя была парушана — пасля недарэчных жартаў i крыўляння турыста, якi крочыў побач з салдатам i правакаваў яго, брытанец зрабiў некалькi крокаў убок i добра даў калумбiйцу поўху. Сяброўка турыста зняла ўсё гэта на вiдэакамеру.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ЗША малое дзiця забiла старэйшую сястру, уключыўшы пральную машыну пасля таго, як дзяўчынка залезла ў барабан. У палiцыi гэта расцанiлi як беспрэцэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика