21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Музей еўрапейскага ўзроўню

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Музей еўрапейскага ўзроўню

Канцэпцыю экспазiцыi будучага Нацыянальнага гiстарычнага музея Беларусi прадставiлi на прэс-канферэнцыi супрацоўнiкi Мiнiстэрства культуры, Інстытута гiсторыi НАН, Нацыянальнага музея гiсторыi i культуры Беларусi. Яна была выпрацавана на працягу 2008 года навукоўцамi i музейнымi работнiкамi i з’яўляецца даволi важным тэарэтыка-навуковым крокам для запланаванага пераўтварэння Нацыянальнага музея гiсторыi i культуры ў Нацыянальны гiстарычны музей.

Канцэпцыя ўключае ў сябе шэсць перыядаў, на аснове якiх будуць будавацца музейныя экспазiцыi: першабытнаабшчынны лад, сярэднявечча 2-я палова ХVI — канец ХVIII стагоддзяў, канец ХVIII — пачатак ХIХ, з 1917 да 1991 года i перыяд станаўлення незалежнасцi пасля 1991 года.

— Канцэпцыя, на наш погляд, — кажа намеснiк мiнiстра культуры Вiктар Кураш, — атрымалася добрай, неблагой. У снежнi 2008 года яна была зацверджана Мiнiстэрствам культуры i кiраўнiцтвам НАН, а ў найблiжэйшы час вынесем канцэпцыю на шырокае абмеркаванне грамадскасцi: можа ў тэзiснай форме апублiкуем у СМI i паслухаем водгукi людзей, правядзём канферэнцыю.

Поўны аптымiзму i планаў на найблiжэйшую будучыню Аляксандр Каваленя, дырэктар Iнстытута гiсторыi НАН:

— Для мяне i для маiх калег важна было пераадолець адвечны стэрэатып славянскай непаўнавартасцi, бо мы заўсёды паказвалi сябе нейкiмi, як у паэта, панамi сахi i касы. Я хацеў бы, каб гэта быў музей лепшага еўрапейскага ўзроўню. I мне здаецца, што канцэптуальна, навукова мы падышлi вельмi шчыра i грунтоўна i паспрабавалi, каб ніводзiн эпiзод у нашай гiсторыi не быў абыдзены. Мы не будавалi музейную экспазiцыю як паветраную прастору — мы абапiралiся на той назапашаны матэрыял, якi сёння маецца ў музеi, — упэўнiвае Аляксандр Аляксандравiч. — Мы абапiралiся на лепшыя традыцыi расiйскай, польскай i еўрапейскай музейнай справы. Мы закладвалi iдэi, каб данесцi, у першую чаргу да сябе, да беларускага народа, што мы — высокаiнтэлектуальны народ, што беларусы маюць найбагацейшую культурна-гiстарычную спадчыну.

Спецыялiсты кажуць, што ў фондах музея цiкавых i ўнiкальных матэрыялаў для фармiравання прыстойных экспазiцый хапае. Адзiнае толькi, што па сярэднявеччы адчуваецца недахоп рэчаў мемарыяльнага характару, гэта значыць рэчаў, якiя належалi знакамiтым асобам: напрыклад, княскага, шляхецкага адзення, зброi i г.д. Часткова гэту праблему музейшчыкi будуць вырашаць праз традыцыйныя метады капiявання экспанатаў з калекцый iншых краiн, а часткова — новымi спосабамi, напрыклад, галаграфiяй.

Дарэчы, дырэктар Iнстытута гiсторыi агучыў адно цiкавае пажаданне-iдэю, праўда, ужо не гiстарычнага характару:

— Нам хочацца, каб афармленне музея было з нашых беларускiх матэрыялаў, з нашых навуковых дасягненняў, каб i "плазма" была "гарызонтаўская", i святло, i колер — усё было беларускае. Каб мы маглi прывесцi расiянiна, украiнца, француза, паляка i сказаць: "Усё вось тут зроблена на беларускай зямлi, беларускай думкай, нашымi творчымi сiламi".

Нагадаем, што ў карыстаннi будучага Нацыянальнага гiстарычнага музея будуць два будынкi: сённяшнi Нацыянальны музей гiсторыi i культуры па вулiцы К. Маркса i корпус па адрасе: вул. Фрунзэ, 19. Як запэўнiў Сяргей Вечар, дырэктар Нацыянальнага музея гiсторыi i культуры, асноўная экспазiцыя будзе ў будынку на К. Маркса, бо паколькi ёсць намер у сталiчных уладаў зрабiць гэтую вулiцу пешай, то значыць, зручнасць музея для турыстаў будзе яшчэ большай. Будынак па вулiцы Фрунзэ цяпер рамантуецца, а пасля там размесцяцца фонды, будзе экспазiцыйны раздзел беларускай народнай культуры i шэраг найбольш каштоўных калекцый у сiстэме адкрытага паказу: "Скарбнiца" з унiкальнымi прадметамi каштоўных i паўкаштоўных металаў, нумiзматычны кабiнет, калекцыя iканапiсу, калекцыя дробнай пластыкi рэлiгiйнага прызначэння. Па планах, будынак на Фрунзэ павiнен быць поўнасцю адрамантаваны ў 2012 годзе.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэпцыю экспазiцыi будучага Нацыянальнага гiстарычнага музея Беларусi прадставiлi на прэс-канферэнцыi супрацоўнiкi Мiнiстэрства культуры, Інстытута
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика