Бабруйск i галубы
Бабруйск i галубы
Выставы У выставачнай зале Бабруйска паказваюць галубiныя пары. Больш за паўсотнi галубоў — высакалётных, паштовых i дэкаратыўных — паказана на выставе бабруйскiмi галубятнiкамi. Прыгожыя птушкi маюць рознае апярэнне. Колеры — белы, чорны, карычневы, палевы i iншыя. У кожнай клетцы — галубiная пара. Пацалункi галубкоў выклiкаюць у наведвальнiкаў выставы захапленне. Некаторыя птушкi, адаптаваўшыся да новага месца, нават знеслi яйкi. — Галубы заўсёды былi побач з чалавекам, — кажа дырэктар выставачнай залы Святлана Прывалава. — З iх пачыналася гiсторыя пошты ў старажытнасцi. Яны маглi быць i зброяй: княгiня Вольга з iх дапамогай спалiла варожую крэпасць. А сёння гэтыя прыгожыя птушкi выклiкаюць у дарослых i дзяцей нармальныя пачуццi: дабрынi, любовi, пяшчоты. Асаблiва хочацца ўразiць галубамi падлеткаў, якiя патанаюць у камп’ютарных фэнтэзi i страшылках. Я хачу нагадаць iм, што Бог стварыў прыроду i вакол нас цудоўныя жывыя iстоты. У Беларусi, расказалi ў выставачнай зале, цяпер каля трох тысяч галубятнiкаў. У Бабруйску заводчыкаў гэтых птушак засталося крыху болей за дзясятак. Гэта ў асноўным прадстаўнiкi старэйшага пакалення, якiя не здраджваюць сваёй справе i штотыдзень збiраюцца разам. Галубятня — гэта вялiкая гаспадарка, якая вымагае клопатаў i значных выдаткаў. Пародзiстыя птушкi каштуюць 50—100 долараў i вышэй. Бабруйчане з цiкавасцю iдуць на выставу галубоў. Наведвальнiкам прапануецца прагаласаваць за самую прыгожую галубiную пару. Яна атрымае прыз глядацкiх сiмпатый 14 лютага. Дзень усiх закаханых на выставе ў Бабруйску адзначаць канцэртам ансамбля акардыянiстаў музычнай школы № 1, якi, дарэчы, называецца "Любоў i галубы". Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выставачнай зале Бабруйска паказваюць галубiныя пары. Больш за паўсотнi галубоў — высакалётных, паштовых i дэкаратыўных — паказана на выставе бабру
|
|