21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нарадзіла i... на сметнiк

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нарадзіла i... на сметнiк

Гэта мы, Господзі?..

 

На палiгоне бытавых адходаў каля в. Цупрыкi Брэсцкага раёна было знойдзена мёртвае, толькi народжанае дзiця. Замерзлае немаўля было закручанае ў спартыўныя штаны.

Смецце 3 лютага прывезла спецаўтамашына камунальнага прадпрыемства. Тыя адходы збiралiся па навакольных вёсках. І цяпер застаецца толькi знайсцi мацi-забойцу.

Сымон Свiстуновiч.

Загiнулi з-за рыбы

У першым выпадку гэта адбылося на рацэ Сож у Гомельскiм раёне за паўкiламетра ад пасёлка Паляна. Там на зiмовую вуду лавiў акунькоў ды плотак мясцовы жыхар, рабочы цеплаэлектрацэнтралi 58-гадовага ўзросту. Мяняючы месца рыбалкi, ён правалiўся пад лёд. Труп яго пакуль не знойдзены.

А ў другiм выпадку трагедыя адбылася не на рэчцы цi возеры, а ў... гарадской кватэры. I тое ж самае: з-за рыбы. Там 40-гадовы мужчына i яго сужыцелька цi то юшку зварыць хацелi, цi падсмажыць ляшча-карпа. А пачысцiць iх каму? Пачалi спрачацца, скандалiць. I дайшло да таго, што мужчына кухонным нажом крыянуў па шыi жанчыны. Смерць — на месцы.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Зачыняйце дзверы!

I колькi пра гэта можна казаць i пiсаць? Вiдаць, на чужых памылках людзi не вучацца.

Жыхарка Кобрына з вул. 700 гадоў Кобрыну пакiнула дзверы сваёй кватэры не замкнёнымi на цэлую гадзiну i... спахапiлася, калi ўбачыла, што знiкла банкаўская картка i 429 долараў.

Злодзей — беспрацоўны з Барысава, якога раней судзiлi за крадзяжы.

Сымон Свiстуновiч.

Махляр-"валютчык"

Незвычайны спосаб зарабiць грошай знайшоў раней судзiмы жыхар Iванаўскага раёна. Ён зайшоў да бабулькi-пенсiянеркi i прапанаваў ёй танна купiць у яго 100 долараў. Жыхарка вёскi Вартыцк згадзiлася i заплацiла за "валюту" 60 тысяч рублёў. Калi зламыснiк пакiнуў хату, пакупнiца агледзелася i сама разабрала, што купюра не сапраўдная, а сувенiрная. Давялося звяртацца ў мiлiцыю. "Жартаўнiка" затрымалi, а з пенсiянеркай правялi растлумачальную работу. Купляць валюту з рук у нас забаронена.

Яна СВЕТАВА.

У леснiка знайшлi арсенал

У лясным масiве паблiзу вёскi Iзбынь Хойнiцкага раёна дзяржiнспектарамi быў затрыманы ляснiк мясцовага лясгаса, якi знаходзiўся ў паляўнiчых угоддзях з зараджаным абрэзам паляўнiчай стрэльбы 16-га калiбру з наразным укладышам саматужнай вытворчасцi 32-га калiбру.

Пры аглядзе легкавога аўтамабiля "ЛУАЗ", што належаў парушальнiку, быў знойдзены аптычны прыцэл да абрэза, фара з падствольным мацаваннем для стральбы ў начны час. Пры аглядзе домаўладальнiка леснiка былi знойдзены яшчэ тры незарэгiстраваныя паляўнiчыя стрэльбы, 20 патронаў 16-га i 12-га калiбру, 24 малакалiберныя патроны. Праводзiцца разбор.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Каня — на мяса?

Хутчэй за ўсё — так, бо меркаванне мае пад сабой наступную выснову. Невядомы (або невядомыя) скралi каня коштам 1 млн 145 тыс. рублёў з фермы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Новазенькаўскi", што ў Кармянскiм раёне, i калi пачалi шукаць прапажу, дык знайшлi... толькi тушу. Яна знаходзiлася за паўтара кiламетра ад райцэнтра.

А вось якое прымяненне двум каням хацелi знайсцi загадчык фермы i ветэрынарны ўрач адной з сельскагаспадарчых арганiзацый Жлобiнскага раёна, высвятляе мiлiцыя. Вядома толькi адно: яны прысвоiлi гэтых буланак.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Хутар ажыў

Каля вёскi Засiмы Кобрынскага раёна сярод лесу знаходзiцца хутар.

Мiлiцыянеры падчас рэйду вырашылi зазiрнуць туды i не памылiлiся. У хаце стаяў стацыянарны перагонны апарат i дзве з паловай тоны брагi. Гаспадар гэтага багацця збег.

Сымон Свiстуновiч.

Сам падпалiў, сам тушыў

Пажар у вёсцы Яромiна, што пад Гомелем, ледзь не стаў прычынай трагедыi. 33-гадовы мужчына з вечара пакiнуў уключанай электрычную плiтку i пайшоў спаць у другi пакой. Як ад прыбора на кухнi запалiлiся рэчы, наўрад цi хто цяпер даведаецца. Полымем пашкоджана маёмасць цаглянага дома, сцены i нават столя. На шчасце, гаспадар прачнуўся, выклiкаў супрацоўнiкаў МНС i сам дапамагаў тушыць пажар.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На палiгоне бытавых адходаў каля в. Цупрыкi Брэсцкага раёна было знойдзена мёртвае, толькi народжанае дзiця. Замерзлае немаўля было закручанае ў спарт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика