Кантралёры дамовiлiся пра сумесныя дзеяннi
Кантралёры дамовiлiся пра сумесныя дзеяннi
Учора ў Маскве прайшло сумеснае пасяджэнне Камiтэта дзяржакантролю Рэспублiкi Беларусь i калегii Падлiковай палаты Расiйскай Федэрацыi, якое правялi кiраўнiкi кантрольных ведамстваў Зянон Ломаць i Сяргей Сцяпашын. Разгледжаны пытаннi аб зацвярджэннi заключэння па справаздачы Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы аб выкананнi яго бюджэту за 2007 год, а таксама аб плане сумесных мерапрыемстваў на сёлетнi год. Ул.iнф. Смяротная дэтальГэта здарылася ў Мазыры падчас практыкi, якую праходзiлi студэнты агульнатэхнiчнага факультэта мясцовага педагагiчнага ўнiверсiтэта. Апрацоўваючы дэталь на такарным станку, 20-гадовы студэнт нешта зрабiў не так, i тая, адскочыўшы, трапiла ў яго i пазбавiла жыцця. Узбуджана крымiнальная справа ў дачыененнi да майстра. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. Здымаюць асобныя электрычкiЗ 9 лютага адмяняюцца электрацягнiкi: Мiнск—Аляхновiчы адпраўленнем з Мiнск-Пасажырскага ў 9.43 i Аляхновiчы —Мiнск адпраўленнем з Аляхновiчаў у 11.23 — па суботах. Электрацягнiкi Мiнск—Стоўбцы адпраўленнем з Мiнск-Пасажырскага ў 12.45 i Стоўбцы—Мiнск адпраўленнем са Стоўбцаў у 13.36 адмяняюцца па выхадных днях. Будуць адменены электрацягнiкi Барысаў—Орша адпраўленнем з Барысава на 10.56 i Орша-Барысаў адпраўленнем з Оршы на 18.08 — таксама па выхадных днях. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Маскве прайшло сумеснае пасяджэнне Камiтэта дзяржакантролю Рэспублiкi Беларусь i калегii Падлiковай палаты Расiйскай Федэрацыi, якое правялi к
|
|