ПАСЛАННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСЛАННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Савету Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь АБ СТАНЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАЙ ЗАКОННАСЦI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ У 2008 ГОДЗЕ
Дзейнасць Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь у 2008 годзе пры ажыццяўленнi паўнамоцтваў па кантролi за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў была накiравана на забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i яе непасрэднага дзеяння на тэрыторыi дзяржавы. Дзейнасць Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь у 2008 годзе пры ажыццяўленнi паўнамоцтваў па кантролi за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў была накiравана на забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i яе непасрэднага дзеяння на тэрыторыi дзяржавы.У навейшай гiсторыi краiны 2008 год азнаменаваны важнай грамадска-палiтычнай падзеяй — чарговымi выбарамi ў Палату прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання. Фармiраванне i дзейнасць Парламента ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй — гэта важнейшая гарантыя рэалiзацыi ў нашай дзяржаве канстытуцыйных механiзмаў народаўладдзя i неабходная ўмова ўдасканальвання заканадаўчай базы. Задачамi прававой дзяржавы, якой абвешчана Рэспублiка Беларусь у Канстытуцыi, з’яўляюцца замацаванне i развiццё ў актах заканадаўства нормаў i прынцыпаў Канстытуцыi, далейшае зацвярджэнне канстытуцыйнай законнасцi ў нарматворчасцi i правапрымяненнi ў мэтах забеспячэння гарантый рэалiзацыi правоў i свабод грамадзян. Вырашэнню гэтых задач садзейнiчаюць прадпрынятыя на дзяржаўным узроўнi меры па ўдасканальваннi канстытуцыйнага кантролю. Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканальваннi дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь" Канстытуцыйнаму Суду разам з iншымi дадатковымi паўнамоцтвамi прадастаўлена права ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi ўсiх законаў, прынятых Палатай прадстаўнiкоў i адобраных Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, да падпiсання дадзеных законаў Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. З увядзеннем абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi законаў устанаўлiваюцца дадатковыя юрыдычныя механiзмы, якiя папярэджваюць прыняцце заканадаўчых нормаў, што супярэчаць Канстытуцыi. Гэта садзейнiчае аптымiзацыi, эфектыўнасцi прававога рэгулявання, павышэнню якасцi законаў. Такiм чынам, у Рэспублiцы Беларусь ствараюцца ўмовы для больш поўнай рэалiзацыi канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, забеспячэння канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян. II Канстытуцыйны Суд у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi законаў разгледзеў 102 законы, у тым лiку 3 кодэксы, 24 агульныя i спецыяльныя законы, 40 законаў аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў i прызнаннi страцiўшымi сiлу заканадаўчых актаў, 35 законаў аб ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь. Сярод правераных законаў — Бюджэтны кодэкс Рэспублiкi Беларусь, кодэксы Рэспублiкi Беларусь аб зямлi i аб нетрах, законы Рэспублiкi Беларусь "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь", "Аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь", "Аб гарантаванай кампенсацыi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асобаў", "Аб папярэджваннi iнвалiднасцi i рэабiлiтацыi iнвалiдаў", "Аб сродках масавай iнфармацыi", "Аб рэгiстры насельнiцтва", "Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг" i iншыя. Ацэньваючы канстытуцыйнасць правераных законаў, Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў iх знайшлi развiццё асноватворныя прынцыпы i нормы Канстытуцыi. У сваiх рашэннях Канстытуцыйны Суд канстатаваў замацаванне ў законах механiзмаў рэалiзацыi канстытуцыйных прынцыпаў дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, раздзялення ўлад, вяршэнства права, прыярытэту агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права, гарантаванасцi роўнай абароны i роўных умоў для развiцця ўсiх формаў уласнасцi, дзяржаўных гарантый правоў i свабод грамадзян, роўнасцi ўсiх перад законам, абмежавання правоў i свабод асобы толькi ў выпадках, прадугледжаных законам. Канстытуцыйны Суд таксама адзначае, што нормамi ўказаных законаў забяспечваецца развiццё механiзмаў рэалiзацыi права ўласнасцi, права на ахову здароўя, права на адпачынак, права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў асабiстае жыццё, права на атрыманне, захоўванне i выкарыстанне iнфармацыi, iншых канстытуцыйных правоў i свабод асобы. Па вынiках абавязковага папярэдняга кантролю ўсе законы, якiя з’яўлялiся прадметам праверкi iх канстытуцыйнасцi, прызнаны адпавядаючымi Канстытуцыi. Зыходзячы з палажэнняў Канстытуцыi i ў мэтах забеспячэння яе вяршэнства Канстытуцыйны Суд у шэрагу рашэнняў выклаў прававыя пазiцыi, накiраваныя на выяўленне канстытуцыйна-прававога сэнсу нормаў разгледжаных законаў i недапушчэнне неканстытуцыйнай правапрымяняльнай практыкi. У рашэннi ад 1 лiпеня 2008 г. "Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь" Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду аб магчымасцi Парламента ў межах прадастаўленых яму канстытуцыйных паўнамоцтваў удакладнiць сваю кампетэнцыю на ўзроўнi закона. Па свайму зместу ўказаныя ўдакладненнi не сведчаць аб переразмеркаваннi канстытуцыйных паўнамоцтваў памiж дзяржаўнымi органамi. Яны садзейнiчаюць рэалiзацыi прынцыпу раздзялення ўлад, развiццю механiзмаў стрымак i процiвагаў, якiя выключаюць магчымасць умяшання Парламента пры ажыццяўленнi iм сваёй дзейнасцi ў сферу канстытуцыйных паўнамоцтваў iншых дзяржаўных органаў. Сутнасць прававой пазiцыi Канстытуцыйнага Суда, сфармуляванай па вынiках праверкi на прадмет канстытуцыйнасцi Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь" (рашэнне ад 8 лiпеня 2008 г.), заключаецца ў тым, што палажэннi гэтага Закона, якiя вызначаюць склад i структуру Урада, неабходна разумець у арганiчным адзiнстве з нормамi i прынцыпамi Канстытуцыi, што замацоўваюць самастойнасць i незалежнасць галiн улады, рэгулююць арганiзацыю i дзейнасць iнстытутаў Кiраўнiка дзяржавы i Урада. У рашэннi ад 27 снежня 2008 г. "Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях дзяржаўнага i мабiлiзацыйнага матэрыяльных рэзерваў" Канстытуцыйны Суд, зыходзячы з палажэнняў часткi чацвёртай артыкула 104 Канстытуцыi, звярнуў увагу на тое, што праграмныя законы патрабуюць асобага парадку не толькi iх прыняцця, але i ўнясення ў iх змяненняў i дапаўненняў. Такi асобы парадак, па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, прадугледжвае ўнясенне змяненняў i дапаўненняў асобным законам, якi, як i праграмны закон, павiнен быць прыняты не менш як дзвюма трацямi галасоў дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi ад поўнага складу палат. У рашэннi ад 8 лiпеня 2008 г. "Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях нарматворчай дзейнасцi" Канстытуцыйны Суд зноў пацвердзiў сваю прававую пазiцыю аб магчымасцi надання зваротнай сiлы нарматыўнаму прававому акту, выказаную iм у шэрагу раней прынятых рашэнняў, якая заключаецца ў тым, што закон мае зваротную сiлу не толькi ў выпадках, калi ён змякчае або адмяняе адказнасць грамадзян, але i ў выпадках, калi ён iншым чынам паляпшае iх прававое становiшча. I, наадварот, не дапускаецца наданне зваротнай сiлы нарматыўным прававым актам, у тым лiку законам, што ўстанаўлiваюць цi ўзмацняюць адказнасць, цi iншым чынам пагаршаюць прававое становiшча грамадзян, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i юрыдычных асобаў. Правяраючы канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год", Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 31 кастрычнiка 2008 г. адзначыў, што ў частцы трэцяй падпункта 1.4 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона не ўстаноўлены гранiчныя размеры падатковых ставак па зборах з карыстальнiкаў, у той час як па ўсiх iншых вiдах мясцовых падаткаў i збораў такое абмежаванне ва ўказаным артыкуле Закона прадугледжана. Прававая пазiцыя Канстытуцыйнага Суда, выказаная iм таксама ў раней прынятых рашэннях, якiя датычацца канстытуцыйнасцi ўстанаўлення мясцовымi Саветамi дэпутатаў мясцовых падаткаў i збораў, заключаецца ў тым, што ў мэтах забеспячэння прававой дакладнасцi асноўныя элементы падаткаабкладання, уключаючы гранiчныя размеры ставак, у рамках якiх мясцовыя Саветы дэпутатаў маглi б устанаўлiваць iх канкрэтныя размеры, неабходна вызначаць на ўзроўнi закона, дакладна i ясна па кожным вiдзе мясцовага падатку i збору. У гэтым жа рашэннi Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу на норму, што змяшчаецца ў правераным Законе, згодна з якой плацельшчыкi адлiчэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развiцця, а таксама часткi прыбытку рэспублiканскiх i камунальных унiтарных прадпрыемстваў, часткi даходаў гаспадарчых таварыстваў нясуць адказнасць за нявыплату, няпоўную выплату ўказаных адлiчэнняў i плацяжоў, устаноўленую заканадаўствам для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлiн). Паколькi дадзеныя адлiчэннi i плацяжы адносяцца да непадатковых даходаў бюджэту i па сваёй сутнасцi з’яўляюцца даходамi ад выкарыстання маёмасцi, што знаходзiцца ў дзяржаўнай уласнасцi, прававая прырода якiх асноўваецца на нормах грамадзянскага заканадаўства, то, па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, адказнасць за iх нявыплату, няпоўную выплату не павiнна наступаць па нормах, устаноўленых для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлiн). Правяраючы канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб асновах дзейнасцi па прафiлактыцы правапарушэнняў", Канстытуцыйны Суд у мэтах папярэджвання пашыранага разумення артыкула 23 Канстытуцыi, якi вызначае ўмовы абмежавання правоў i свабод асобы, у рашэннi ад 31 кастрычнiка 2008 г. сфармуляваў прававую пазiцыю адносна нормы артыкула 29 гэтага Закона, што прадугледжвае пастаноўку на прафiлактычны ўлiк грамадзян, якiя ўхiляюцца ад працоўнай дзейнасцi, у выпадку, калi законнасць крынiц iх iснавання выклiкае абгрунтаваныя сумненнi. Паколькi словаспалучэнне "абгрунтаваныя сумненнi", якое выкарыстоўваецца ў дадзенай норме, з’яўляецца ацэначным, суб’ектыўным, залежным ад меркавання правапрымяняльнiка, то яго неабходна разумець i прымяняць у строгай адпаведнасцi з нормамi i прынцыпамi Канстытуцыi, каб выключыць парушэнне правоў i законных iнтарэсаў грамадзян. Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, заканатворчая дзейнасць павiнна асноўвацца на прынцыпе прававой дакладнасцi, якi прадугледжвае яснасць, дакладнасць, несупярэчлiвасць, лагiчную ўзгодненасць прававых нормаў. Прытрымлiванне дадзенага прынцыпу папярэджвае неадназначнае разуменне i, такiм чынам, неправамернае прымяненне юрыдычных нормаў, якое цягне парушэнне правоў i законных iнтарэсаў грамадзян. Аднак у шэрагу рашэнняў Канстытуцыйным Судом адзначаны няпэўнасць, недакладнасць, няяснасць зместу асобных нормаў законаў, правераных у парадку папярэдняга канстытуцыйнага кантролю. Канстытуцыйны Суд лiчыць, што прызнанне такiх нормаў супярэчнымi Канстытуцыi не заўсёды можа асноўвацца выключна на меркаваннi аб тым, што практыка iх прымянення можа пацягнуць у будучым парушэнне нормаў Канстытуцыi, правоў i свабод грамадзян. Неканстытуцыйнасць нормаў, фармулёўка якiх ускладняе iх адназначнае разуменне i прымяненне, можа быць устаноўлена ў поўнай меры пры праверцы такiх нормаў на падставе артыкула 116 Канстытуцыi i часткi другой артыкула 22 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў у парадку далейшага канстытуцыйнага кантролю з улiкам практыкi iх прымянення. Прапановы аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў у парадку далейшага канстытуцыйнага кантролю маюць права ўносiць у Канстытуцыйны Суд Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Палата прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, Вярхоўны Суд, Вышэйшы Гаспадарчы Суд, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У 2008 годзе ўпаўнаважаныя суб’екты з прапановамi аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў у Канстытуцыйны Суд не звярталiся. Разам з тым аналiз зваротаў грамадзян i арганiзацый сведчыць аб тым, што мелiся пэўныя падставы для ўнясення ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасцi асобных нарматыўных прававых актаў. У 2008 годзе ва ўпаўнаважаныя органы паступiла больш як 60 зваротаў грамадзян i арганiзацый з просьбай унесцi ў Канстытуцыйны Суд прапанову аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў у сувязi з наяўнасцю ў iх, па меркаванню заяўнiкаў, супярэчнасцяў, што цягнуць неабгрунтаванае абмежаванне канстытуцыйных правоў i свабод. Ва ўмовах адсутнасцi ў грамадзян права на канстытуцыйную скаргу Канстытуцыйны Суд лiчыць, што павiнен быць выпрацаваны механiзм рэалiзацыi часткi трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, згодна з якой дзяржаўныя органы, грамадскiя аб’яднаннi, iншыя арганiзацыi i грамадзяне звяртаюцца з iнiцыятывай аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўнага прававога акта да органаў i асобаў, якiя валодаюць правам унясення ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб такой праверцы. Па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, парадак унясення ўпаўнаважанымi органамi прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў на падставе зваротаў зацiкаўленых асобаў павiнен быць дакладна вызначаны на заканадаўчым узроўнi. Умацаванне канстытуцыйнай законнасцi ў нарматворчасцi i правапрымяненнi неразрыўна звязана з павышэннем эфектыўнасцi канстытуцыйнага кантролю, што напрамую залежыць ад належнага выканання дзяржаўнымi органамi i службовымi асобамi патрабаванняў артыкула 59 Канстытуцыi аб стварэннi ўнутранага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян, абавязку дзяржаўных органаў i службовых асобаў у межах сваёй кампетэнцыi прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод асобы. III Канстытуцыйны Суд, кiруючыся часткай восьмай артыкула 22 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, уносiў у Парламент, Урад i iншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй прапановы аб неабходнасцi ўнясення ў акты заканадаўства змяненняў i дапаўненняў, прыняцця новых нарматыўных прававых актаў. Аналiз зваротаў грамадзян i арганiзацый паказвае, што ў шэрагу зваротаў указвалася на наяўнасць праблем, якiя ўзнiкалi ў правапрымяняльнай практыцы, у тым лiку ў сувязi з неадназначным разуменнем некаторых нормаў права, вызначэннем межаў iх дзеяння. Па вынiках разгляду пытанняў, якiя мелi значны характар i датычылiся недасканаласцi прававога рэгулявання, Канстытуцыйны Суд уносiў прапановы, накiраваныя на ўстараненне прабелаў i калiзiй у заканадаўстве, забеспячэнне аптымальнага прававога рэгулявання, устанаўленне аднастайнай правапрымяняльнай практыкi. Так, у рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 21 кастрычнiка 2008 г. "Аб некаторых гарантыях для наймальнiкаў жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання" звернута ўвага на тое, што ва Указе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 292 змяшчаюцца новыя падыходы да вызначэння правоў членаў сем’яў наймальнiкаў жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, якiя здалi ва ўстаноўленым парадку раней займаемыя жылыя памяшканнi. Аднак дзеянне новага правiла, якое дапусцiла заключэнне дагавору найму жылога памяшкання з членам сям’i наймальнiка, якi памёр, без абмежавання трохгадовым тэрмiнам, не распаўсюджваецца на выпадкi смерцi наймальнiка, якiя мелi месца да ўступлення Указа № 292 у сiлу. Прававая пазiцыя Канстытуцыйнага Суда ў дадзеным выпадку асноўваецца на тым, што калi рэалiзацыя грамадзянамi свайго права на атрыманне сацыяльнага жылля залежала ад выканання iмi свайго абавязку па здачы жылых памяшканняў, якiя яны займаюць, то прынятыя пазней заканадаўчыя акты, што iстотным чынам змянiлi прававы рэжым карыстання сацыяльным жыллём, павiнны былi ўлiчваць указаныя акалiчнасцi, каб забяспечыць канстытуцыйныя прынцыпы роўнасцi ўсiх перад законам i сацыяльнай справядлiвасцi. Разглядаючы праблему рэалiзацыi суб’ектыўнага права пры спыненнi дзеяння прававых нормаў, Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 18 снежня 2008 г. выказаў прававую пазiцыю аб тым, што ў выпадку страты юрыдычнай сiлы нарматыўным прававым актам, якi ўстанавiў пэўныя правы i абавязкi грамадзянiна або арганiзацыi, у шэрагу выпадкаў iснуе неабходнасць рэгулявання на працягу пэўнага часу адносiнаў, што ўзнiклi да страты нарматыўным прававым актам юрыдычнай сiлы. Такое перажыванне закона ў часе садзейнiчае рэалiзацыi суб’ектыўных правоў i юрыдычных абавязкаў у поўным аб’ёме, што адпавядае канстытуцыйным прынцыпам гарантаванасцi правоў чалавека i ўзаемнай адказнасцi дзяржавы i грамадзянiна. Таму, калi пры адмене нарматыўнага прававога акта спыняецца права, рэалiзацыя якога ўжо пачалася, заканадаўцу неабходна вызначыць магчымасць, парадак i ўмовы поўнай рэалiзацыi гэтага суб’ектыўнага права. З улiкам выкладзенага Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь" адпаведныя змяненнi i дапаўненнi, прапанаваўшы Савету Мiнiстраў падрыхтаваць законапраект. У рашэннi ад 6 лiстапада 2008 г. "Аб тэрмiне дзеяння даверанасцi на атрыманне грашовых сродкаў з укладу (дэпазiту) фiзiчнай асобы, адкрытага ў банку, на якi пералiчваецца пенсiя (дапамога)" Канстытуцыйны Суд абгрунтаваў сваю прававую пазiцыю тым, што рэгуляванне адносiнаў, якiя датычацца тэрмiну дзеяння даверанасцi на атрыманне пенсiй, залiчаных ва ўклад (дэпазiт) фiзiчнай асобы ў банку, ажыццяўляецца нормамi грамадзянскага, а не пенсiйнага заканадаўства, таму ўстанаўленне ў пенсiйным заканадаўстве i падзаконных актах гранiчнага тэрмiну дзеяння такой даверанасцi павiнна быць узгоднена з патрабаваннямi грамадзянскага i банкаўскага заканадаўства. Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным замацаваць у артыкуле 87 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб пенсiйным забеспячэннi" палажэнне аб тым, што ўказаны ў iм тэрмiн дзеяння даверанасцi не распаўсюджваецца на выпадкi атрымання грашовых сродкаў з укладу (дэпазiту) грамадзянiна, адкрытага ў банку, на якi пералiчваецца яго пенсiя (дапамога), прапанаваўшы Савету Мiнiстраў разгледзець пытанне аб удасканальваннi нормаў пенсiйнага заканадаўства з мэтай устаранення няўзгодненасцi прававога рэгулявання. У рашэннi ад 10 красавiка 2008 г. "Аб аднясеннi даходаў ад рамеснай дзейнасцi да даходаў, прыраўнаваных да заработнай платы" Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу на тое, што грамадзянiн, якi ажыццяўляе рамесную дзейнасць, знаходзячыся практычна ў аднолькавым становiшчы па даходах з фiзiчнай асобай, якая ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы, пастаўлены ў горшае становiшча, чым апошнi, у частцы абарачэння спагнання на даходы ад сваёй дзейнасцi, паколькi такiя даходы не ўключаны ў пералiк даходаў, прыраўнаваных да заработнай платы, i на iх не распаўсюджваюцца ўстаноўленыя законам гранiчныя размеры ўтрыманняў. Прававая пазiцыя Канстытуцыйнага Суда асноўваецца на тым, што нарматыўнае рэгуляванне павiнна базiравацца на спалучэннi iнтарэсаў як дзяржавы, так i грамадзян, неабходнасцi прытрымлiвання роўных падыходаў пры рэгуляваннi падобных адносiнаў, забеспячэння прынцыпаў разумнасцi i справядлiвасцi пры вызначэннi наступстваў парушэння нормаў права. Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным унесцi дапаўненне ў Грамадзянскi працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь (далей — ГПК), якое прадугледжвае ўключэнне даходаў ад рамеснай дзейнасцi ў пералiк даходаў, прыраўнаваных да заработнай платы, i прапанаваў Савету Мiнiстраў забяспечыць распрацоўку адпаведнага законапраекта. Разглядаючы пытанне правядзення публiчных таргоў у працэсе выканання рашэння суда ў грамадзянскiм судаводстве, Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 21 кастрычнiка 2008 г. адзначыў, што на стадыi выканаўчага вядзення справы аднаўленне парушаных правоў i iнтарэсаў суб’ектаў працэсу павiнна асноўвацца на разумным i справядлiвым улiку iнтарэсаў удзельнiкаў працэсу. Па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, апраўдана як дапушчэнне знiжэння першапачатковага кошту маёмасцi, якая выстаўлена на таргi, так i ўстанаўленне гранiчных размераў такога знiжэння. Аднак, паколькi артыкул 23 Канстытуцыi дапускае абмежаванне правоў i свабод асобы толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, правiла аб гранiчным размеры знiжэння пачатковай цаны маёмасцi, якая рэалiзуецца на паўторных таргах, павiнна быць замацавана на заканадаўчым узроўнi. Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным дапоўнiць ГПК адпаведнай нормай i прапанаваў Савету Мiнiстраў распрацаваць праект закона. Аналiзуючы пры разглядзе шэрагу пытанняў нормы права, якiя падлягаюць прымяненню, Канстытуцыйны Суд адзначаў, што належная абарона правоў i законных iнтарэсаў грамадзян i арганiзацый залежыць ад належнага iх забеспячэння працэсуальнымi правiламi i працэдурамi. Па вынiках разгляду запыту аб абгрунтаванасцi прымянення больш працяглых тэрмiнаў накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў, прадугледжаных пунктам 4 часткi 1 артыкула 7.6 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях (далей — КабАП), пры ажыццяўленнi адмiнiстрацыйнага працэсу па асобных складах адмiнiстрацыйных правапарушэнняў Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 29 снежня 2008 г. прызнаў, што неканкрэтная фармулёўка ўказанага пункта можа прывесцi да яго пашыранага тлумачэння i распаўсюджвання яго дзеяння на неапраўдана вялiкi пералiк адмiнiстрацыйна каральных дзеянняў па меркаванні правапрымяняльнiка. Прававая пазiцыя Канстытуцыйнага Суда заключаецца ў тым, што пры тлумачэннi нормы права правапрымяняльнiк павiнен разумець нарматыўныя прадпiсаннi адпаведнага артыкула (часткi, пункта артыкула) у арганiчным адзiнстве. Пры магчымасцi альтэрнатыўнага тлумачэння нормы перавагу неабходна аддаваць такому яе сэнсаваму значэнню, якое ў найбольшай ступенi забяспечвае правы грамадзян. Канстытуцыйны Суд лiчыць, што норма, якая ўстанаўлiвае выключэнне з агульнага правiла, павiнна быць максiмальна дакладнай з мэтай недапушчэння яе пашыранага разумення i прымянення, таму ў сiлу прынцыпу прававой дакладнасцi пералiк канкрэтных складаў адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, якiя выявiлiся ў невыкананнi або неналежным выкананнi актаў заканадаўства, што рэгулююць эканамiчныя адносiны, за ўчыненне якiх устаноўлены больш працяглыя тэрмiны накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў, павiнен быць замацаваны непасрэдна ў КабАП. У сувязi з гэтым Канстытуцыйны Суд прапанаваў Палаце прадстаўнiкоў унесцi ў дадзены Кодэкс неабходныя змяненнi i дапаўненнi. Пры гэтым заканадавец, вырашаючы пытанне аб дапаўненнi вышэйуказанага пералiку, павiнен кiравацца прынцыпам вяршэнства права, зыходзiць з устаноўленай сiстэмнасцi прававога рэгулявання, у тым лiку ўзгодненасцi падыходаў да вызначэння разумных тэрмiнаў прыцягнення да адмiнiстрацыйнай адказнасцi, з тым каб тэрмiны накладання адмiнiстрацыйных спагнанняў за асобныя адмiнiстрацыйныя правапарушэннi не перавышалi тэрмiнаў даўнасцi прыцягнення да крымiнальнай адказнасцi за малазначныя злачынствы. У рашэннi ад 3 снежня 2008 г. "Аб вылiчэннi працэсуальных тэрмiнаў у адмiнiстрацыйным працэсе" Канстытуцыйны Суд адзначыў, што ў Працэсуальна-выканаўчым кодэксе Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях (далей — ПВКабАП) не змяшчаюцца нормы аб вылiчэннi працэсуальных тэрмiнаў, якiя вызначаюць iх пачатак, заканчэнне, а таксама перыяд часу, на працягу якога працэсуальныя дзеяннi павiнны быць учынены, у тым лiку калi апошнi дзень працэсуальнага тэрмiну прыпадае на нерабочы дзень. Паколькi ПВКабАП з’яўляецца адзiным законам, якi ўстанаўлiвае парадак адмiнiстрацыйнага працэсу i дзейнiчае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, то, па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, адсутнасць у iм нормаў, што рэгламентуюць пытаннi вылiчэння працэсуальных тэрмiнаў, не забяспечвае аднастайнага разумення i прымянення адпаведных нарматыўных палажэнняў, што можа пацягнуць абмежаванне канстытуцыйных правоў грамадзян на эфектыўную судовую абарону i магчымасць абскарджання судовых пастаноў. Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным унесцi змяненнi i дапаўненнi ў ПВКабАП i прапанаваў Савету Мiнiстраў распрацаваць законапраект, накiраваны на ўстараненне прабелаў заканадаўчага рэгулявання ў частцы вылiчэння працэсуальных тэрмiнаў. Пры абгрунтаваннi прававой пазiцыi па дадзеным пытаннi Канстытуцыйны Суд зыходзiў з таго, што абвешчаныя Канстытуцыяй гарантыi судовай абароны ўключаюць права на вынясенне законнай i абгрунтаванай судовай пастановы, якое прадугледжвае магчымасць яе праверкi, перагляду i абскарджання ва ўстаноўленыя законам тэрмiны. Заканадаўчымi актамi, якiя вызначаюць правiлы i працэдуры такога абскарджання, павiнна быць у поўнай меры забяспечана рэалiзацыя канстытуцыйнага права грамадзян на абскарджанне судовых пастаноў, што выключае магчымасць суб’ектыўнага падыходу, у тым лiку ў частцы вылiчэння працэсуальных тэрмiнаў. У рашэннi ад 12 чэрвеня 2008 г. "Аб вызначэннi паняцця "даход" у мэтах накладання адмiнiстрацыйнага спагнання за незаконную прадпрымальнiцкую дзейнасць" указана на наяўнасць прававога прабелу. Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу на тое, што паняцце даходу, атрыманага ад незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якое змяшчаецца ў артыкуле 233 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, прымяняльна толькi для адмежавання злачынства, прадугледжанага дадзеным артыкулам, ад аналагiчнага адмiнiстрацыйнага правапарушэння (частка 1 артыкула 12.7 КабАП). Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным для правамернасцi накладання адмiнiстрацыйнага спагнання ў выглядзе канфiскацыi даходу, атрыманага ў вынiку ажыццяўлення незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, вызначыць паняцце такога даходу непасрэдна ў артыкуле 12.7 КабАП, прапанаваўшы Палаце прадстаўнiкоў унесцi ў КабАП адпаведнае дапаўненне. Ацэньваючы ў цэлым якасць заканадаўства i перспектывы яго ўдасканальвання, Канстытуцыйны Суд адзначае, што абавязковай умовай пабудовы дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы павiнна стаць забеспячэнне прынцыпаў вяршэнства права, роўнасцi i справядлiвасцi. Гэта прадугледжвае фармiраванне сбалансаванай заканадаўчай базы, пабудаванай на аснове нормаў i прынцыпаў Канстытуцыi. У актах заканадаўства павiнны быць ясна i дакладна вызначаны правы i абавязкi грамадзян i арганiзацый, замацаваны механiзмы iх рэалiзацыi i гарантыi абароны з устанаўленнем пры неабходнасцi ўзаемнай адказнасцi дзяржавы i грамадзян. IV Адным з важнейшых паказчыкаў стану канстытуцыйнай законнасцi ў краiне i абавязковай умовай яе забеспячэння з’яўляецца своечасовае выкананне дзяржаўнымi органамi рашэнняў Канстытуцыйнага Суда. Канстытуцыйны Суд адзначае ў асноўным станоўчыя вынiкi па выкананнi яго рашэнняў шляхам прыняцця новых нарматыўных прававых актаў, унясення ў нарматыўныя прававыя акты неабходных змяненняў i дапаўненняў. Так, у рашэннi ад 28 снежня 2006 г., якое датычыцца прававога рэгулявання дзейнасцi жыллёва-будаўнiчых кааператываў, Канстытуцыйны Суд указваў, што недасканаласць нормаў заканадаўства, наяўнасць у iм супярэчнасцяў не толькi ўскладняюць яго прымяненне на практыцы, але i ў шэрагу выпадкаў выключаюць магчымасць належнага ажыццяўлення такiмi спажывецкiмi кааператывамi сваiх функцый, а значыць, не забяспечваюць у поўнай меры абарону правоў i законных iнтарэсаў iх членаў, iншых грамадзян i дзяржавы. Прапановы Канстытуцыйнага Суда аб неабходнасцi забеспячэння належнага прававога рэгулявання дзейнасцi ЖБК рэалiзаваны ва Указе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 43 "Аб дзейнасцi арганiзацый забудоўшчыкаў, гаражных кааператываў i кааператываў, якiя ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабiльных стаянак". Вывады Канстытуцыйнага Суда, якiя змяшчаюцца ў рашэннях ад 26 красавiка 2000 г. i ад 5 чэрвеня 2003 г., адносна неабходнасцi ўдасканальвання зямельнага заканадаўства, а таксама прыняцця на яго аснове новага тыпавога статута садаводчых таварыстваў у мэтах больш поўнай абароны правоў членаў гэтых таварыстваў, у тым лiку тых, якiя з’яўляюцца ўласнiкамi зямельных участкаў, знайшлi адлюстраванне ў нормах Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 50 "Аб мерах па ўпарадкаваннi дзейнасцi садаводчых таварыстваў". У Кодэксе Рэспублiкi Беларусь аб зямлi, прынятым 23 лiпеня 2008 г., улiчана прававая пазiцыя Канстытуцыйнага Суда, якая выказана iм у рашэннi ад 31 кастрычнiка 2003 г. i заключаецца ў тым, што супярэчнасцi (неадпаведнасцi) памiж нарматыўнымi прававымi актамi, якiя рэгулююць прадастаўленне iнвалiдам у часовае карыстанне зямельных участкаў для размяшчэння гаражоў, вырашаюцца з улiкам не толькi юрыдычнай сiлы i часу прыняцця нарматыўных прававых актаў, але i таго, што дзяржаўная палiтыка ў адносiнах да iнвалiдаў вызначаецца спецыяльным Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў у Рэспублiцы Беларусь", з нормамi якога павiнны быць узгоднены нормы iншых законаў, уключаючы кодэксы. У артыкуле 44 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспублiцы Беларусь" (у рэдакцыi Закона ад 15 лiпеня 2008 г.) рэалiзавана прапанова Канстытуцыйнага Суда, якая змяшчаецца ў рашэннi ад 26 мая 2004 г., адносна юрыдычнай мэтазгоднасцi ўключэння ў стаж дзяржаўнай службы пэўных перыядаў работы ў якасцi старшынь калгасаў. Вывады Канстытуцыйнага Суда, выкладзеныя iм у рашэннях ад 26 чэрвеня 2001 г. i ад 6 снежня 2005 г., аб неабходнасцi абароны канфiдэнцыяльнасцi персанальных даных фiзiчных асобаў улiчаны ў Законе Рэспублiкi Беларусь ад 21 лiпеня 2008 г. "Аб рэгiстры насельнiцтва". На ўзроўнi актаў Урада, мiнiстэрстваў (у прыватнасцi, пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 2008 г. № 257, рашэння Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь ад 25 лютага 2008 г.) улiчаны прапановы Канстытуцыйнага Суда па пытаннях адпаведна правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання на адной з дзяржаўных моў па выбары абiтурыента, забеспячэння адзiнага падыходу да вылiчэння выслугi гадоў для назначэння пенсiй работнiкам пажарнай службы. Канстытуцыйны Суд, адзначаючы ў шэрагу выпадкаў наяўнасць дастаткова працяглага тэрмiну часу памiж прыняццем iм асобных рашэнняў i iх выкананнем, улiчвае тую акалiчнасць, што для падрыхтоўкi i прыняцця адпаведных нарматыўных прававых актаў неабходны пэўны час. Разам з тым Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы пры прыняццi рашэнняў па пытаннях, якiя знаходзяцца ў iх кампетэнцыi, не павiнны зыходзiць са ступенi важнасцi, адкладваючы вырашэнне нязначных, па iх меркаваннi, пытанняў на нявызначаны тэрмiн. Любое пытанне, калi яно выклiкана парушэннем канстытуцыйных правоў i свабод асобы, павiнна знаходзiць своечасовае i належнае вырашэнне. V Правы, свабоды чалавека i гарантыi iх рэалiзацыi як вышэйшая каштоўнасць i мэта грамадства i дзяржавы павiнны быць забяспечаны ў Рэспублiцы Беларусь i ў складаных умовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу. На мiнiмiзацыю крызiсных наступстваў для нацыянальнай эканомiкi накiраваны цэлы комплекс мераў, прадпрынятых на дзяржаўным узроўнi. У якасцi важнейшых напрамкаў у дадзенай галiне вызначаны далейшая лiбералiзацыя эканамiчных адносiнаў, дэбюракратызацыя работы дзяржаўнага апарату, барацьба з карупцыяй. У гэтых умовах узрастае роля прававой сiстэмы дзяржавы, якая заклiкана забяспечыць своечасовую падрыхтоўку, прыняцце i рэалiзацыю рашэнняў, што закранаюць сацыяльна-эканамiчныя пераўтварэннi. Пры дапамозе права могуць i павiнны быць забяспечаны аператыўнасць, дакладнасць, празрыстасць прававой рэгламентацыi адносiнаў у сацыяльнай, фiнансавай, эканамiчнай i iншых сферах. Па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, у сучасных умовах развiцця грамадства i дзяржавы, глабалiзацыi i дынамiчнасцi грамадскiх працэсаў асноўная ўвага ў галiне прававога забеспячэння павiнна быць удзелена ўдасканальванню заканадаўства, наданню яму такога стану, якi б дазваляў аператыўна i дакладна рэагаваць на новыя з’явы i тэндэнцыi, папярэджваць магчымыя негатыўныя праявы i мiнiмiзаваць iх вынiкi. У той жа час заканадаўства можа выступiць каталiзатарам сацыяльна-эканамiчных рэформаў i пераўтварэнняў, вызначаючы новыя тэндэнцыi i напрамкi iх развiцця. Гэтыя акалiчнасцi аб’ектыўна абумоўлiваюць неабходнасць больш якаснага ўзроўню нарматворчай работы, сканцэнтравання намаганняў кампетэнтных дзяржаўных органаў на дасягненнi агульназначных мэтаў i вырашэннi ключавых задач. Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу таксама на неабходнасць вырашэння праблем, якiя ўзнiмаюцца ў шматлiкiх зваротах грамадзян i арганiзацый i звязаны з далейшым удасканальваннем заканадаўства ў сферах адмiнiстрацыйнага, крымiнальнага права i прадпрымальнiцтва. У адмiнiстрацыйна-прававой сферы, па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, значную праблему ўяўляе сабой працяглае дзеянне разам з КабАП iншых заканадаўчых актаў, якiя прадугледжваюць адмiнiстрацыйную адказнасць. Заканадавец, не выключаючы магчымасцi ўстанаўлення адмiнiстрацыйнай адказнасцi на ўзроўнi iншых заканадаўчых актаў, адначасова ў частцы 2 артыкула 1.1 КабАП сфармуляваў правiла аб тым, што дадзены Кодэкс з’яўляецца адзiным законам аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, якi дзейнiчае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, i што нормы iншых заканадаўчых актаў, якiя прадугледжваюць адмiнiстрацыйную адказнасць, падлягаюць уключэнню ва ўказаны Кодэкс. Прыцягненне да адмiнiстрацыйнай адказнасцi на падставе нормаў такiх актаў не адпавядае прынцыпу прававой дзяржавы, паколькi ўскладняе прымяненне КабАП як адзiнага закона аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, што дзейнiчае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Па меркаваннi Канстытуцыйнага Суда, патрабуе вырашэння праблема размежавання адмiнiстрацыйнай i крымiнальнай адказнасцi ў частцы як абгрунтаванасцi крымiналiзацыi дзеянняў, так i дыферэнцыяцыi мераў адказнасцi ў напрамку iх далейшай гуманiзацыi. Развiццё прававога рэгулявання адносiнаў у сферы эканомiкi заключаецца ў забеспячэннi яго яснасцi i стабiльнасцi, большай лiбералiзацыi заканадаўства ў мэтах iстотнага павелiчэння iнвестыцый, эфектыўнага распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, упарадкавання зямельных i арэндных адносiнаў, спрашчэння i празрыстасцi падаткаабкладання, адмiнiстрацыйных працэдур, удасканальвання лiцэнзавання, цэнаўтварэння, кантрольна-нагляднай дзейнасцi. Працэс фармiравання прававой дзяржавы патрабуе няўхiльнага прытрымлiвання прынцыпу вяршэнства права, забеспячэння канстытуцыйнасцi прававога рэгулявання грамадскiх адносiнаў, устанаўлення аднастайнай практыкi прымянення прававых нормаў усiмi дзяржаўнымi органамi, у тым лiку судамi, кантрольнымi i нагляднымi органамi. Для гэтага своечасова павiнны выкарыстоўвацца прававыя пазiцыi Канстытуцыйнага Суда, сфармуляваныя ў яго рашэннях i накiраваныя на абарону канстытуцыйнага ладу, забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыi i прамога дзеяння яе нормаў, зацвярджэнне канстытуцыйнай законнасцi ў нарматворчасцi i правапрымяненнi. Фундаментальныя каштоўнасцi i мэты, замацаваныя ў Канстытуцыi, гарантыi iх рэалiзацыi павiнны стаць не толькi арыенцiрам для беларускай дзяржавы, але i крытэрыем ацэнкi дзейнасцi ўсiх дзяржаўных органаў, намаганнямi якiх павiнен быць створаны належны канстытуцыйны правапарадак. Гэта Пасланне прынята на пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь 4 лютага 2009 года. Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П. Мiклашэвiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
АБ СТАНЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАЙ ЗАКОННАСЦI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ У 2008 ГОДЗЕ Дзейнасць Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь у 2008 годзе пры ажыццяўле |
|