21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прастуда на вуснах? Нiякiх пацалункаў!

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прастуда на вуснах? Нiякiх пацалункаў!

Лабiяльны герпес, або як у народзе яго называюць "прастуда" на вуснах — найбольш распаўсюджаная вiрусная iнфекцыя. Прыкладна 90 працэнтаў насельнiкаў зямнога шара iнфекцыяваныя вiрусам простага герпесу І тыпу, з якiм вельмi нялёгка змагацца. Каварства гэтага вiруса ў тым, што, аднойчы ўкаранiўшыся ў арганiзм, ён застаецца ў iм пажыццёва, аднак яркiмi клiнiчнымi праявамi герпесу можа "пахвалiцца" адносна невялiкая частка людзей.

Заражэнне вiрусам простага герпесу адбываецца яшчэ ў раннiм дзяцiнстве. Часцей за ўсё вiнаватыя ў гэтым iнфекцыяваныя бацькi або iншыя дарослыя. Найбольш часты шлях перадачы вiруса — непасрэдны кантакт. Так вiрус можа перадацца падчас пацалунку. Акрамя таго, вiрус герпесу захоўваецца на паверхнях i ў вадкасцях на працягу некалькiх гадзiн. Таму калi карыстацца з кiмсьцi, у каго ёсць балячкi на вуснах, агульнымi шклянкай, ручнiком або памадай, гэтага таксама дастаткова, каб "падхапiць" iнфекцыю.

Трапляючы ў арганiзм, вiрус укараняецца ў слiзiстыя, даходзiць да нервовых ганглiй (буйныя нервовыя клеткi, адросткамi якiх i з’яўляюцца нервы) i чакае там зручнага моманту для актывiзацыi сваёй дзейнасцi. Актывiзуе герпес любое знiжэнне iмунiтэту: прастуда, менструацыя, цяжарнасць, стрэс, празмерныя фiзiчныя нагрузкi, пераахаладжэнне або, наадварот, пераграванне. Часцей за iншых пакутуюць ад герпесу працаголiкi, людзi з парушэннямi з боку нервовай сiстэмы, астэнiкi. Часам бывае дастаткова намачыць ногi — i герпес тут як тут.

Звычайна высыпкi герпесу размяшчаюцца на вуснах, аднак могуць быць i на носе, шчоках, у поласцi рота. Вiрус таксама можа пашкодзiць i iншыя часткi цела: напрыклад, калi вы церлi рукамi вочы пасля таго, як дакраналiся да пухiркоў, вы можаце справакаваць афтальмагерпес — цяжкае захворванне, наступствамi якога могуць стаць знiжэнне зроку i нават слепата. Можа развiцца i герпетычная экзэма — пашкоджанне вiрусам скуры пальцаў рук.

У сваiм развiццi хвароба праходзiць чатыры стадыi. I толькi ў самым пачатку можна паўплываць на яе ход i працягласць, пачаўшы актыўна прымяняць лячэбныя супрацьвiрусныя прэпараты. На першай стадыi чалавек адчувае лёгкае пашчыпванне на месцы, дзе збiраецца з’явiцца "прастуда", сверб, магчымы боль. На другой стадыi з’яўляецца невялiкi пухiрок з вадкасцю. Затым пухiр разрываецца, i з яго выцякае бясколерная вадкасць, нашпiгаваная мiльярдамi вiрусных часцiнак. (Менавiта ў гэты момант чалавек — найбольш заразны для навакольных!) На месцы пухiра з’яўляецца карычняватая скурачка, якая потым адслойваецца. Калi пухiрок закранаў скуру, на ёй можа застацца невялiкi шрам. Гэта асаблiва верагодна, калi герпес быў ускладнены бактэрыяльнай iнфекцыяй.

На сёння медыцына не мае сродкаў, якiя дазваляюць знiшчыць вiрус герпесу назаўсёды. Медыкаментозныя прэпараты толькi падаўляюць актыўнасць вiруса i лiквiдуюць яго праявы, сам жа шкоднiк застаецца ў арганiзме нягледзячы нi на што.

Большасць людзей аддаюць перавагу лячэнню "прастуды" на вуснах у хатнiх умовах, тым больш што яно не такое ўжо i мудрагелiстае. Выконваючы наступныя рэкамендацыi, вы знiзiце рызыку высыпак альбо паскорыце вылячэнне.

l Калi вы адчулi пашчыпванне, дзеянне вiрусу ўжо пачалося, а значыць трэба неадкладна пачаць выкарыстоўваць супрацьвiрусныя прэпараты. Чым часцей вы будзеце змазваць хворае месца, тым хутчэй пазбавiцеся ад праяў хваробы.

l Калi адчуваеце, што вось-вось выскачыць балячка, пачнiце прыкладаць да вуснаў кубiк лёду, загорнуты ў сурвэтку. Трымайце лёд столькi часу, колькi можаце, робячы невялiкiя перапынкi, каб пазбегнуць пераахаладжэння скуры.

l Пры герпесе варта надаваць асаблiвую ўвагу гiгiене. Заўсёды мыйце рукi з мылам да i пасля дакранання да герпетычнага сыпу, у тым лiку i пасля нанясення супрацьвiруснага сродку. Выкарыстоўвайце асобны ручнiк, сталовыя прылады.

l Старайцеся не дакранацца да язвачак на вуснах. Наносьце лячэбную мазь не рукамi, а ватнымi палачкамi. Не здзiрайце вадыры i скурачкi, каб пазбегнуць далучэння бактэрыяльнай iнфекцыi.

l Не дакранайцеся да вачэй. Асаблiва жанчыны павiнны быць максiмальна асцярожнымi падчас нанясення i змывання макiяжу.

l Для дэзынфекцыi мокнучых пухiркоў некалькi разоў на дзень змазвайце iх медыцынскiм спiртам (гарэлкай, адэкалонам), зялёнкай.

l Спынiць запаленне дапамогуць настоi траў-антысептыкаў. Гэта — лаванда, календула, рамонак, шалфей, купальнiк, вярба. Для прыгатавання настою дастаткова заварыць 1—2 ст. лыжкi лiсця ў шклянцы гатаванай вады i астудзiць да пакаёвай тэмпературы. Затым намачыць ватны тампон у настоi i прыкладаць па некалькi разоў да пашкоджанага месца.

l Лiсце мелiсы (10 г) залiце 50-працэнтным спiртам (100 г), пакiньце на некалькi гадзiн настояцца. Гэтай настойкай змазвайце балячкi па некалькi разоў на дзень.

l Добры эфект дае лупiна свежага лiмона: унутранай паверхняй яе неабходна прыкладаць да пухiркоў на вуснах.

l Яшчэ адзiн спосаб лячэння — выкарыстанне эфiрнага алею. Эфiрныя алеi знакамiтыя сваёй супрацьвiруснай актыўнасцю, якая якраз спатрэбiцца ў барацьбе з герпесам. Для гэтага лепш за ўсё падыдуць алей пiхты, эўкалiпта, лаванды, бергамота, чайнага дрэва, грэйпфрута. Нанясiце 1—2 кроплi чыстага алею на ватны тампон, а затым прыкладзiце тампон да пашкоджанай скуры. Такую працэдуру неабходна праводзiць некалькi разоў на дзень. Акрамя супрацьвiруснага дзеяння, эфiрныя алеi (асаблiва — алей лаванды) садзейнiчаюць аднаўленню клетак скуры, таму трэшчынкi i ранкi на вуснах хутка знiкнуць.

У прафiлактыцы герпесу асноўнае — павышэнне iмунiтэту. Умацаваць арганiзм дапамогуць кантрасныя водныя працэдуры, заняткi спортам на свежым паветры, правiльнае харчаванне, прыём вiтамiнаў i iмунастымулятараў. Сярод вiтамiнных комплексаў карысныя тыя, што ўтрымлiваюць вiтамiны А, С, Е, а таксама мiкраэлементы селен i цынк. Можна самiм прыгатаваць вiтамiнны чай з шыпшыны, чорных парэчак, бруснiцаў, крапiвы, абляпiхi, мяты, чабору. Павышаюць iмунiтэт таксама такiя лекавыя раслiны, як эхiнацыя, жэньшэнь, лiмоннiк, заманiха. Можна гатаваць з iх настоi самастойна цi набыць у аптэцы гатовыя прэпараты, напрыклад, "Iмунал".

Калi ж "прастуда" на вуснах з’яўляецца зноў i зноў, звярнiцеся да доктара. Актыўны герпес сведчыць пра парушэннi ў дзейнасцi iмуннай сiстэмы. Такiя парушэннi магчымыя пры скрытых унутраных захворваннях, выявiць якiя можа толькi комплексны медыцынскi агляд.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лабiяльны герпес, або як у народзе яго называюць "прастуда" на вуснах — найбольш распаўсюджаная вiрусная iнфекцыя. Прыкладна 90 працэнтаў на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика