Насельніцтва можа набыць акцыi каля 300 прадпрыемстваў...
Насельніцтва можа набыць акцыi каля 300 прадпрыемстваў...
Падчас учарашняга разгляду на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi пытання аб выкананнi даручэнняў Ураду па акцыянаваннi рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi загадаў Дзяржкаммаёмасцi i галiновым органам кiраўнiцтва актывiзаваць работу не толькi па прыватызацыi i акцыянаваннi, але i па прыцягненнi iнвестараў. Кiраўнiк Урада падкрэслiў, што ў краiне прадпрыемствы рэфармуюцца не дзеля самога акцыянавання, а для пошуку патэнцыйных iнвестараў, у тым лiку i беларускiх. "Нашы патэнцыйныя iнвестары павiнны ведаць, што мы хочам прыватызаваць i прадаць", — зазначыў ён. Паводле iнфармацыi старшынi Дзяржкаммаёмасцi Георгiя Кузняцова, у краiне на працягу трох гадоў неабходна прыватызаваць 519 прадпрыемстваў. Летась першапачаткова планавалася рэфармаваць 176 прадпрыемстваў, але 7 былi выключаны пастановай Урада. Такiм чынам, са 161 прадпрыемства ў мiнулым годзе рэфармавана было 156, на базе якiх створана 107 акцыянерных таварыстваў (адно з удзелам расiйскага iнвестара). Георгiй Кузняцоў адзначыў, што праведзены комплекс работ па продажы Гомельскага i Рэчыцкага судабудаўнiчых i сударамонтных заводаў. Дадаткова праведзены работы па прыватызацыi трох прадпрыемстваў, уключаных у сёлетнi план. Акрамя таго, у трохгадовы план па рэфармаваннi прадпрыемстваў уключаны акцыянерныя таварыствы, акцыi якiх будуць прадавацца. Зараз з улiкам ААТ, створаных летась, такiх акцыянерных таварыстваў 738. Як гэтыя акцыi будуць прадавацца — гэта вызначаюць рэспублiканскiя органы дзяржкiравання. Прапановы аб продажы былi падрыхтаваныя па 54 ААТ, аднак станоўчыя рашэннi прыняты толькi па двух: продаж астатнiх быў недастаткова абгрунтаваны. У гэтым годзе, праiнфармаваў Георгiй Кузняцоў, трэба будзе акцыянаваць 213 прадпрыемстваў. Адказваючы на крытычныя заўвагi прэм’ера аб ходзе прыватызацыi, Георгiй Кузняцоў заявiў, што для актывiзацыi працэсу неабходна ўдасканалiць заканадаўства аб прыватызацыi. Ужо ў жнiўнi, паведамiў ён, адпаведны законапраект можа быць унесены на разгляд у парламент. На думку ж Сяргея Сiдорскага, у гэтай справе нельга марудзiць i чакаць яшчэ некалькi месяцаў. Аб неабходнасцi ўнясення змяненняў у закон аб прыватызацыi распавяла журналiстам i дырэктар фонду дзяржаўнай маёмасцi Дзяржкаммаёмасцi Наталля Жарсёнак. Паводле яе слоў, закон патрабуе капiтальнай рэвiзii, таму што дзейнiчае ў рэспублiцы з 1993 года, а за гэты час шмат што змянiлася i ў заканадаўстве, i ў падыходах да рэфармавання дзяржаўнай уласнасцi. Зараз патрабуецца больш гнуткi механiзм вызначэння цаны продажу акцый. У прыватнасцi, пры ацэнцы кошту акцый стратных прадпрыемстваў прапануецца перайсцi ад рынкавай цаны продажу да продажу па балансавым кошце. "Калi мы можам мець новую сучасную вытворчасць, то на такiя ўмовы трэба згаджацца", — лiчыць Наталля Жарсёнак. Яна зазначае, што неабходна, вядома, лiчыць грошы, але пры тым улiчваць i тое, што атрымаеш на цяперашнiм этапе, а што — заўтра. Прычым, размова не iдзе пра продаж маёмасцi за бясцэнак. У кожным канкрэтным выпадку патрэбны iндывiдуальны гнуткi падыход да вызначэння цаны продажу. Такiя падыходы i будуць прапаноўвацца пры рэфармаваннi заканадаўства. Параўноўваючы вынiкi прыватызацыi летась i ў папярэднiя гады, Наталля Жарсёнак назвала значным рэфармаванне дзяржаўнай уласнасцi ў 2008 годзе. У лiк рэфармаваных прадпрыемстваў увайшлi i гiганты беларускай iндустрыi — МАЗ, Мiнскi маторны завод, БелОМА, шэраг iншых транспартных i прамысловых прадпрыемстваў. Паводле падлiкаў спецыялiстаў, агульны статутны фонд усiх рэфармаваных прадпрыемстваў склаў больш за 4 трыльёны рублёў, на iх працуе каля 90 тысяч чалавек. "Разам з тым, — падкрэслiла Наталля Жарсёнак, — паставiўшы задачу рэфармавання дзяржаўнай уласнасцi, мы бачым яе не толькi ў змене шыльды з РУП на ААТ. Акцыi павiнны даваць прыбытак дзяржаве, падатковыя паступленнi, павышаць занятасць працоўных з належнай зарплатай. І, безумоўна, рэнтабельнасць работы прадпрыемства павiнна павышацца, што патрабуе ўкаранення новых тэхналогiй, мадэрнiзацыi, патрабуе прыцягнення iнвестыцый". Што датычыцца льготнага продажу акцый i iх абмену на чэкi "Маёмасць", то летась быў вызначаны пералiк прадпрыемстваў, на якiх ён ажыццяўляцца не будзе. У сувязi з гэтым Наталля Жарсёнак патлумачыла, што кожная краiна вызначае для сябе стратэгiчнае ядро сваёй iндустрыi, эканомiкi i кажа: гэта той сектар, дзе пакуль дзяржава кантрольныя пакеты будзе прытрымлiваць да прыходу стратэгiчнага iнвестара. Разам з тым, для шэрагу прадпрыемстваў, якiя былi акцыянаваныя летась, распрацаваныя прапановы па размяшчэннi акцый. Дзяржкаммаёмасцi падпiсаны дагаворы-даручэннi на арганiзацыю продажу акцый гэтых таварыстваў. Першыя пяць месяцаў будзе ажыццяўляцца льготны продаж акцый ААТ, а пасля яго завяршэння i абмену на чэкi "Маёмасць" работнiкам прадпрыемства i асобам, што да iх прыраўнаваныя, пакеты акцый будуць накiраваныя на далейшы абмен на чэкi. "На сённяшнi дзень, — падкрэслiла Наталля Жарсёнак, — у аддзяленнях Беларусбанка ёсць акцыi каля 300 акцыянерных таварыстваў. Зразумела, не ўсе яны высокадаходныя, але трэба ўлiчваць, што эканомiка краiны развiваецца i дывiдэнды растуць". Да прыкладу, калi ў 2005 годзе даходы ад дывiдэндаў у рэспублiканскi бюджэт склалi каля 46 мiльярдаў рублёў, то летась — ужо каля 100 мiльярдаў. Дырэктар фонду дзяржаўнай маёмасцi Дзяржкаммаёмасцi таксама паведамiла, што да 20 лютага ад "Газпрама" паступiць трэцi транш сродкаў за 12,5 працэнта акцый "Белтрансгаза". Яна нагадала, што на сённяшнi дзень рэалiзуецца дагавор куплi-продажу, якi быў падпiсаны ў 2007 годзе аб продажы 50 працэнтаў акцый "Белтрансгаза" чатырма траншамi. Каментуючы iнфармацыю наконт прапановы "Газпрама" па куплi 51 працэнта акцый "Белтрансгаза", Наталля Жарсёнак адзначыла, што ёй нiчога не вядома аб падобных прапановах. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас учарашняга разгляду на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi пытання аб выкананнi даручэнняў Ураду па акцыянаваннi рэспублiканскiх ун
|
|