21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Данiна павагi

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Данiна павагi

Напярэдаднi 20-годдзя вываду савецкiх войскаў з Афганiстана ў Палаце прадстаўнiкоў ушанавалi дэпутатаў, якiя ўдзельнiчалi ў тых баявых дзеяннях. Юбiлейнага медаля ўдастоены воiны-iнтэрнацыяналiсты Аляксандр Зазуля i Уладзiмiр Васiленка.

Уручаючы ўзнагароды, старшыня Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Андрэйчанка падкрэслiў: "Мы сёння аддаём глыбокую данiну павагi тым, хто прымаў удзел у гэтых афганскiх падзеях, хто з гонарам выканаў свой воiнскi абавязак, хто застаўся верным ваеннай прысязе, усiм тым, хто працягнуў тыя слаўныя баявыя традыцыi сваiх бацькоў, дзядоў". Адметна, што ўдзельнiкi тых падзей ёсць i ў складзе Палаты прадстаўнiкоў. "Яны вельмi актыўна працуюць з моладдзю па ваенна-патрыятычным выхаваннi, удзельнiчаюць у ветэранскiм руху", — заўважыў Уладзiмiр Андрэйчанка. Як адзначыў спiкер, у Афганiстане ў той час праходзiлi службу каля 30 тыс ураджэнцаў Беларусi, загiнулых — 771. Падчас гутаркi з журналiстамi Уладзiмiр Васiленка, член Пастаяннай камiсii па нацыянальнай бяспецы, прызнаўся, што вайна — гэта выпрабаванне на трываласць, выпрабаванне той прысягi, што даваў у войсках, i адчуванне пляча таварыша: "Тыя, хто праслужыў больш, бераглi нас i на першых аперацыях ставiлi за сваёй спiнай. Маўляў, вы яшчэ маладыя, вы яшчэ наваюецеся, навучыцеся пакуль не гiнуць"... А самай вялiкай узнагародай было, калi з "групы, якой я камандаваў, усе вярнулiся дамоў". Рашэнне ў заканадаўчым плане пытанняў, звязаных з сацыяльным статусам ветэранаў Афганiстана, на думку дэпутата, будзе працягвацца. "Мы будзем уносiць свае прапановы, я думаю, што тут трэба больш выкарыстоўваць вопыт i нашых суседнiх рэспублiк". Старшыня камiсii па нацыянальнай бяспецы Вiктар Гумiнскi ўпэўнены, што для таго, каб тыя падзеi не паўтарылiся, у нашай дзяржаве робiцца нямала, у тым лiку ў заканадаўчай сферы: "У нас прыняты закон аб парадку накiравання вайскоўцаў, iншых катэгорый асобаў для выканання мiратворчых аперацый". І механiзм для гэтага, на думку парламентарыя, створаны годны. Пры гэтым ён адзначае, што "сёння ёсць яшчэ дастаткова неўрэгуляваных пытанняў у заканадаўчай сферы па сацыяльнай абароне воiнаў-афганцаў. Думаю, тут ёсць вялiкае поле для работы, i мы да гэтага пытання будзем яшчэ не аднойчы вяртацца".

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi 20-годдзя вываду савецкiх войскаў з Афганiстана ў Палаце прадстаўнiкоў ушанавалi дэпутатаў, якiя ўдзельнiчалi ў тых баявых дзеяннях. Юбiле
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика