21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пару слоў напярэдадні кiрмашу...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пару слоў напярэдадні кiрмашу...

У Мiнску адкрываецца чарговы Мiжнародны кнiжны кiрмаш. Выставачны павiльён па вулiцы Янкi Купалы зараскашуецца тысячамi прыгожых фалiянтаў на розных мовах, выдадзеных як у Беларусi, так i ў асобных замежных краiнах. Аднак зноў, як i летась, i пазалетась, беднай Папялушкай сярод руска- i iншамоўнай лiтаратуры будзе выглядаць кнiжка на беларускай мове. Мове, дзякуючы якой у шырокiм людскiм акiяне не растварылася сама беларуская нацыя. Мове, якая пасадзейнiчала ўзнiкненню на палiтычнай карце свету нашай роднай дзяржавы — Рэспублiкi Беларусь. Вядома, асобныя выдавецтвы, найперш дзяржаўныя, будуць iмкнуцца паказаць наведнiкам кiрмашу свае дасягненнi ў выданнi беларускамоўнай лiтаратуры: выставяць на вiтрыны лепшыя кнiгi не толькi леташняга года, але i папярэднiх гадоў, нават адзiнкавыя выставачныя паасобнiкi, што засталiся ў запаснiках. І ўсё ж...

I ўсё ж беднасць беларускiх (у прамым, "этнiчным" сэнсе) выданняў у незалежнай Беларусi схаваць цяжка. Ды гэтага нiхто i не хавае. На нядаўняй прэс-канферэнцыi ў Мiнску намеснiк мiнiстра iнфармацыi Iгар Лапцёнак з яўным шкадаваннем (што i зразумела) паведамiў: у 2008 годзе на беларускай мове было выдадзена ўсяго 879 найменняў кнiг (з агульнай колькасцi каля 13 тысяч) агульным тыражом 3, 05 мiльёна асобнiкаў, што менш у параўнаннi з мiнулым годам на 7%. Значыць, на кожных трох беларусаў цяпер прыпадае адна (?!) кнiга на беларускай мове. Прычым, сярод агульнай колькасцi беларускамоўнай лiтаратуры — шматтыражныя падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi для сярэднiх школ рэспублiкi, з аднаго боку, i малатыражныя (200, 100 i менш экзэмпляраў) зборнiкi навуковых прац, матэрыялы канферэнцый, аўтарэфераты дысертацый i г.д. Калiсьцi, недзе ў 1970-я гг., я, помнiцца, на старонках "ЛiМа" крытыкаваў беларускiя дзяржаўныя выдавецтвы (а тады такiя толькi i былi), што яны з агульнай колькасцi выданняў сталi выпускаць "усяго" 16% кнiг на беларускай мове. У той час iснавала яшчэ даваеннае распараджэнне Дзяржкамдруку аб выданнi ў былых рэспублiках СССР не менш 25% кнiг на нацыянальных мовах. На гэта я i спасылаўся. А тут, у незалежнай Беларусi, — менш за 7%...

Ды пiшу ў сваю любiмую "Звязду" не дзеля таго, каб некага пакрытыкаваць цi хаця б выказаць шкадаванне. А — каб тое-сёе прапанаваць дзеля выпраўлення сiтуацыi. Вось мае прапановы.

Цяпер у Беларусi пачалася перарэгiстрацыя розных устаноў, у тым лiку i выдавецтваў, якiх у нас звыш 600 (ва ўсякiм разе, у 2007 годзе было 662, у тым лiку толькi 6 дзяржаўных). Большасць з гэтых выдавецтваў, iснуючы толькi для атрымання матэрыяльнай выгады на сучасным кнiжным рынку, гадамi наўмысна не выпускаюць "нявыгаднай" беларускамоўнай лiтаратуры. Але ж кнiга — спецыфiчны тавар. Ствараючы i выдаючы яе, трэба думаць i пра развiццё духоўнасцi, культуры, мовы нацыi. Тым больш, што выдаўцы жывуць сярод гэтай нацыi, карыстаюцца ўсiмi яе дабротамi. Таму першая прапанова: Мiнiстэрству iнфармацыi РБ пры перарэгiстрацыi выдавецтваў усiх форм уласнасцi абавязаць кожнага з iх выдаць у год не менш адной беларускамоўнай кнiжкi. Жанр значэння не мае, няхай гэта будзе кухарская кнiга цi адрыўны каляндар. Адразу колькасць беларускамоўных кнiг павялiчыцца на некалькi соцень.

I другая прапанова. Даўно заўважана: рэзка панiзiлася пiсьменнасць нашых рэспублiканскiх выданняў (i рускамоўных, а не толькi беларускамоўных), найперш — прыватных выдавецтваў, што працуюць у розных рэгiёнах краiны. Каб зменшыць затраты (рынкавая эканомiка!) выдавецтвы не трымаюць у сваiм штаце нi стыльрэдактараў, нi карэктараў. Iх замяняюць цi самi выдавецкiя работнiкi, часам далёкiя ад фiлалагiчных спецыяльнасцяў, цi выпадковыя людзi "з боку". Дзiўная сiтуацыя! Лiцэнзiю на стварэнне выдавецтва не атрымаеш, калi ў яго штатным раскладзе не будзе бухгалтара i касiра, а вось адсутнасць у iм прафесiйнага карэктара цi стыльрэдактара з вышэйшай фiлалагiчнай адукацыяй нiкога не хвалюе. Менавiта — з фiлалагiчнай, а не якой iншай. Бо толькi на фiлфаках мовы (i руская, i беларуская) i лiтаратуры (беларуская, руская, замежныя) вывучаюцца ў той ступенi, якая дазваляе належным чынам i адрэдагаваць тэкст, i выправiць у iм не толькi граматычныя памылкi i звычайныя апiскi, але i фактычныя недакладнасцi. Дзякаваць Богу, выпускнiкоў па спецыяльнасцях "Беларуская фiлалогiя" i "Руская фiлалогiя" ў нашай краiне дастаткова, каб выканаць такое, зусiм прымальнае, патрабаванне. Рашэнне — за Мiнiстэрствам iнфармацыi РБ...

Вось на якiя думкi навёў мяне чарговы беларускi кнiжны кiрмаш, што неўзабаве адкрываецца ў Мiнску.

Вячаслаў Рагойша,

прафесар Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску адкрываецца чарговы Мiжнародны кнiжны кiрмаш. Выставачны павiльён па вулiцы Янкi Купалы зараскашуецца тысячамi прыгожых фалiянтаў на розных м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика