Пацук
Пацук
У народнай свядомасцi пацук заўсёды быў звязаны з нячыстай сiлай, чарадзеямi i ведзьмакамi. У некаторых рэгiёнах лiчылi, што дамавiк мог з’явiцца ў выглядзе пацука i такога пацука чапаць нельга. У шматлiкiх выпадках пацук атаесамляўся з душой чалавека, якая знiкае так хутка i непрыкметна, як душа ў момант смерцi. Нярэдка ў выглядзе пацука ўяўлялiся душы памерлых. З паводзiнамi пацукоў народ звязваў шэраг прыкмет i прадказанняў: l Нельга граць на музычным iнструменце ўначы — у хаце абавязкова з’явяцца пацукi. l Прыкмячалi: калi пацукi сышлi з хаты — у ёй здарыцца пажар, павадак або якое-небудзь iншае няшчасце l Калi пацукоў з’яўлялася вельмi шмат, i яны знiшчалi хлеб, якi захоўваўся ў засеках, гэта прадказвала голад i няўрод. Таму былi пэўныя днi, калi ўсёй вёскай "змагалiся" супраць нашэсця пацукоў i ўсiм светам "выганялi" iх з хат. l l Паўсюдна i сёння ведаюць, што цяжарнай жанчыне нельга адмаўляць у якой-небудзь просьбе, iнакш гаспадарку таго, хто адмовiў, апануюць пацукi. l Лiчылася, што той, каму пацукi пагрызуць адзенне цi абутак, хутка памрэ. l Жанчынам катэгарычна забаранялася браць у рукi пацука цi забiваць яго — хлеб ад "такiх" рук нiколi не ўстане i будзе нясмачным. l Калi гаспадыня пакiне без увагi рэшткi ежы i пацукi яе з’ядуць, то ў дамачадцаў абавязкова будуць балець зубы. У той жа час лiчылася: калi даесцi тое, што пагрызлi пацукi, зубы будуць белыя i здаровыя. Існаваў шэраг абрадаў i магiчных дзеянняў, якiя перасцерагалi (ахоўвалi) гаспадарку ад дробных шкоднiкаў: l Для пазбаўлення ад iх хату абыходзiлi з велiкоднай ежай, а па кутах клалi шалупiнне ад асвечаных яек цi маленькiя кавалачкi асвечанай прасвiры; l На Раство не вымалi адзенне з куфраў, каб пацукi не шкодзiлi ў хаце; l Нiколi не ўзгадвалi пацукоў за ежай; l Пад снапы ў якасцi абярэгу ад пацукоў падкладалi "калядны" венiк, вальховыя галiнкi цi галiнкi бузiны; Акрамя таго, знахары шырока выкарыстоўвалi смажанае мяса пацукоў для пазбаўлення ад коклюшу, начнога нетрымання, эпiлепсii, а свежая кроў пацука дапамагала зводзiць бародаўкi. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народнай свядомасцi пацук заўсёды быў звязаны з нячыстай сiлай, чарадзеямi i ведзьмакамi. У некаторых рэгiёнах лiчылi, што дамавiк мог з’явiцца ў вы
|
|