21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзе ў сталіцы адрамантаваць прыбор для вымярэння цiску?

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзе ў сталіцы адрамантаваць прыбор для вымярэння цiску?

У рэдакцыю патэлефанаваў чытач сталага веку, якi папрасiў падказаць яму адрасы сталiчных майстэрняў па рамонце апаратаў для вымярэння цiску. На жаль, сувязь перарвалася, пенсiянер нумар "гарачай лiнii" больш чамусьцi не набраў, таму мы так i не высветлiлi, пра што вялася гаворка: электронны цi механiчны прыбор. На ўсялякi выпадак вырашылi падрыхтаваць патрэбную iнфармацыю, якая можа зацiкавiць не толькi канкрэтнага заяўнiка, па абодвух вiдах апаратаў для вымярэння цiску.

Рамонтам электронных танометраў займаецца УП "Медсервiсiнвест", якое размешчана ў сталiцы па адрасе: вулiца Ляшчынскага, дом 8, корпус 5, пакой 102 (завод "Гранат", падказалi для лепшай арыентацыi на мясцовасцi работнiкi майстэрнi). Прадпрыемства працуе па будным дням без перапынку на абед з 11 да 19 гадзiн, выхадныя — субота, нядзеля. Перш чым выпраўляцца ў дарогу, лепш патэлефанаваць у майстэрню па нумары 257 93 64. Вам падкажуць, як сюды зручней даехаць. Увогуле, як нам папярэдне расказалi супрацоўнiкi майстэрнi, максiмальны тэрмiн выканання рамонту складае суткi, даволi часта ён увогуле займае тры-пяць хвiлiн i праводзiцца ў прысутнасцi заказчыка. Пра сярэднi кошт рамонту электроннага танометра гаварыць складана (усё залежыць ад канкрэтнай паломкi), тым не менш нам паведамiлi, што звычайна сума можа вагацца ад 15 да 55 тысяч рублёў. Прычым, гэта з коштам не толькi самiх рамонтных работ, але i патрэбных запчастак. "У любым выпадку рамонт прыбора будзе каштаваць напалову менш за цану самага таннага новага танометра". Дарэчы, у "Медсервiсiнвест" можна прывозiць любыя электронныя апараты для вымярэння цiску, незалежна ад года выпуску i краiны-вытворцы.

Калi ж узнiкла патрэба адрамантаваць механiчны танометр, трэба будзе звяртацца ў фiлiял "Сервiсны цэнтр" УП "Белмедтэхнiка", якi знаходзiцца ў Мiнску па адрасе: вулiца Батанiчная, 16. Папярэдне сюды можна патэлефанаваць па нумары 284 18 87. Як i ў першым выпадку, здаваць у рамонт можна прыборы любога года выпуску i вытворчасцi. Тэрмiны залежаць ад складанасцi паломкi i наяўнасцi патрэбных запчастак. Дробны рамонт i праверка механiчных танометраў праводзяцца ў прысутнасцi клiента. Майстэрня працуе ў панядзелак, аўторак, сераду i чацвер з 9 да 16 гадзiн (перапынак на абед з 12 да 13 гадзiн). У пятнiцу фiзiчныя асобы не абслугоўваюцца, у суботу i нядзелю тут выхадныя.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю патэлефанаваў чытач сталага веку, якi папрасiў падказаць яму адрасы сталiчных майстэрняў па рамонце апаратаў для вымярэння цiску. На жаль,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика