ТБМ дабілася беларускамоўных лістоў перапісу насельніцтва
12 февраля 2009 Общество
Марат Гаравы, БелаПАН Толькі пасля звароту кіраўніцтва грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта з'явіліся лісты агульнага чарговага перапісу насельніцтва на дзвюх дзяржаўных мовах — беларускай і рускай, паведаміў БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў. Паводле яго слоў, 24 студзеня кіраўніцтва аб'яднання звярнулася с заявай да старшыні камітэта Уладзіміра Зіноўскага. Паведамлялася, што ў краіне распачалася кампанія па правядзенні перапісу, які пройдзе з 14 па 24 кастрычніка 2009 года, а таксама звярталася ўвага на тое, што тэкст перапісной анкеты, размешчанай на сайце камітэта, прыводзіўся толькі па-руску; а фармулёўка анкетнага пытання наконт роднай мовы выклікала неадназначнае разуменне і тлумачэнне (у анкету ўключана пытанне не аб роднай мове, а пра мову, на якой з апытаным размаўлялі ў раннім дзяцінстве — БелаПАН.). На заяву кіраўніцтва ТБМ атрымала адказ ад 9 лютага за подпісам старшыні Белстата. Ён паведамляе, што "на момант падрыхтоўкі ліста ТБМ" на афіцыйным сайце камітэта апублікавана Праграма перапісу насельніцтва, зацверджаная пастановай урада ад 29 мая 2008 года. Праграма з'яўляецца пералікам пытанняў, па якіх ажыццяўляецца збор асабістых дадзеных. Пытанні, якія будуць задавацца асобам, што пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, размешчаны на лістах перапісу, падрыхтаваных на беларускай і рускай мовах, падкрэсліваецца ў адказе У.Зіноўскага. У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, збор асабістых дадзеных будзе ажыццяўляцца па жаданні рэспандэнта на адной з дзяржаўных моў. Далей У.Зіноўскі паведамляе, што для асоб, якія праводзяць апытанне насельніцтва, падрыхтавана спецыяльная навучальная праграма, што дазволіць кваліфікавана правесці апытанне па-беларуску. Старшыня камітэта адзначае, што фармулёўка анкетнага пытання наконт роднай мовы і тлумачэнне па яго запаўненні "цалкам адпавядае міжнародным падыходам па вывучэнні лінгвістычных прыкмет". Аднак, паводле слоў А.Трусава, кіраўніцтва ТБМ "вельмі непакоіць некаторая некарэктнаць" у тлумачэннях, якая мова з'яўляецца роднай, а таксама лічыць непатрэбным пытанне аб мове, на якой апытваны звычайна размаўляе дома, асабліва калі рэспандэнт жыве адзін. "Вось чаму мы будзем працягваць перапіску з кіраўніцтвам камітэта", — сказаў старшыня ТБМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 февраля 2009 Общество Марат Гаравы, БелаПАН Толькі пасля звароту кіраўніцтва грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта з'явіліся лісты агульнага чарговага перапісу насельніцтва на дзвюх дзяржаўных мовах — беларускай і рускай,... |
|