21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Другое сэрца

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другое сэрца

У ноч з 11 на 12 лютага сэрца мужчыны стала донарскiм органам для 36-гадовай жанчыны

Дарэчы, для трансплантацыi сэрца палавая прыналежнасць не мае значэння. Важныя iншыя моманты, напрыклад, група крывi, вага, рост, прагнозы па прыжыванню органа... Па гэтых паказчыках найбольш "падышла" 36-гадовая жанчына, якая восем месяцаў таму нарадзiла другое дзiця. Зразумела, цяжарнасць абвастрыла цяжкае захворванне, прырода якога дагэтуль не вядома — дылатацыйную кардыямiяпатыю. Першая ў Беларусi трансплантацыя сэрца адбылася на базе РНПЦ "Кардыялогiя".

Паводле слоў дырэктара РНПЦ "Кардыялогiя" Аляксандра Мрочака, пацыентка адчувае сябе ў адпаведнасцi з цяжкасцю перанесенай аперацыi. Размаўляе з медперсаналам. "Злучэнне практыкi i навукi на базе нашага цэнтра дазволiла арганiзаваць калектыў, якi паспяхова здзейснiў першую падобную аперацыю, — сказаў Аляксандр Генадзьевiч перад журналiстамi. — Тут не толькi тэхнiчныя пытаннi, хоць майстэрства хiрургаў неаспрэчнае, але i закупка абсталявання, i арганiзацыя стажыровак, i юрыдычныя пытаннi, якiя давялося вырашаць...".

Дылатацыйная кардыямiяпатыя прыводзiць да парушэння скарачальнай здольнасцi мышцы сэрца. Усе пацыенты з гэтым захворваннем рана цi позна аказваюцца перад праблемай, калi медыкаментознае лячэнне ўжо не дапамагае, i паўстае пытанне аб трансплантацыi. У лiсце чакання, акрамя згаданай жанчыны, знаходзiлася пяцёра чалавек. Аднак менавiта яна найбольш падышла па патрэбных паказчыках.

— Аперацыя працягвалася каля 5,5 гадзiны, — расказаў прафесар Юрый Астроўскi, якi непасрэдна яе выконваў. — Пачалася ў 1.30. У цэлым з пацыенткай працавалi каля 20 спецыялiстаў. Велiзарная брыгада хiрургаў, анестэзiёлагаў, супрацоўнiкаў клiнiка-дыягнастычнай лабараторыi, якая, дарэчы, у адрозненне ад таго ж хiрурга, працуе круглыя суткi. Мы прайшлi першы, але нават не асноўны этап. Важная прыжывальнасць донарскага органа — самая вострая праблема сусветнай трансплантацыi... Вядома, iснуе пратакол вядзення гэтых пацыентаў. Мы жорстка трымаемся яго. Я думаю, што на працягу 10 дзён пацыентка будзе знаходзiцца ў аддзяленнi iнтэнсiўнай тэрапii, але не таму, што яна патрабуе такой тэрапii, а таму, што ў гэтым аддзяленнi лягчэй вытрымлiваць рэжымныя ўмовы...

На працягу года вырашалася пытанне з матэрыяльна-тэхнiчнай базай. Айчынныя спецыялiсты стажыравалiся на базе Вiльнюскага кардыялагiчнага цэнтра, у якім выканалi ўжо звыш 60 трансплантацый. Плюс стажыроўкi ў Берлiнскiм цэнтры хiрургii сэрца i Пражскай унiверсiтэцкай кардыяхiрургiчнай клiнiцы.

Зараз у лiсце чакання на перасадку сэрца — 26 беларусаў. Патрэбу ў трансплантацыi мае большая колькасць, але на працягу года ў цэнтры "Кардыялогiя" поўнасцю абследавана менавiта такая колькасць. Мяркуецца, што на Беларусi будзе выконвацца 15—20 трансплантацый сэрца ў год. Гэта танней, чым накiроўваць хворых за мяжу, але, безумоўна, — не менш якасна. Варта нагадаць, што чатыром беларусам ужо былi выкананы трансплантацыi сэрца — у Расii, Германii, Iталii.

На сёння ў РНПЦ "Кардыялогiя" падрыхтаваны 6 хiрургаў, 6 анестэзiёлагаў-рэанiматолагаў, iншых спецыялiстаў, здольных ажыццявiць наступныя аперацыi па перасадцы сэрца. "Наша задача — ажыццяўляць перасадку па неабходнасцi, — кажа Юрый Астроўскi. — Ёсць донар — аперацыя павiнна быць выканана. Спачатку гэтым будзе займацца вузкае кола спецыялiстаў".

Трансплантацыя органаў ажыццяўляецца на падставе адпаведнага закона, прынятага ў 2007 годзе. Ён заснаваны ў першую чаргу на прэзумпцыi згоды. Органы забiраюцца ў вынiку канстатацыi смерцi чалавека, а менавiта смерцi галаўнога мозгу. Калi чалавек не заявiў адмовы ад трансплантацыi, яго органы могуць быць донарскiмi. Гэты закон, як лiчаць кардыяхiрургi, дае вялiкi штуршок развiццю трансплантацыi органаў у краiне. Так, за мiнулы год было праведзена 14 трансплантацый печанi i звыш 70 — ныркi. Нягледзячы на тое, што перасадка ныркi ажыццяўляецца не першае дзесяцiгоддзе, менавiта закон даў падставы гаварыць пра канкрэтную колькасць згаданых аперацый.

— У працэсе стварэння лiста чакання рэцыпiентаў мы сутыкнулiся з праблемай, з якой сутыкаюцца ў такiх выпадках ва ўсiх краiнах, — кажа Юрый Астроўскi. — Як правiла, у пацыентаў з парушэннем функцыi сэрца назiраюцца парушэннi ў рабоце печанi, нырак i лёгкiх. Таму наступным этапам нашай работы будзе стварэнне сумеснай з пульманолагамi i анколагамi праграмы, у межах якой мы зоймемся трансплантацыяй лёгкiх, а потым — перасадкай лёгкiх i сэрца ў комплексе...

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ноч з 11 на 12 лютага сэрца мужчыны стала донарскiм органам для 36-гадовай жанчыны Дарэчы, для трансплантацыi сэрца палавая прыналежнасць не мае зн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика