21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крэдыты на нерухомасць сталі лягчэйшымi?

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крэдыты на нерухомасць сталі лягчэйшымi?

Сапраўды, для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, 20-працэнтная стаўка па крэдытах на будаўнiцтва жылля заставалася такой зусiм нядоўга (з 12 студзеня па 2 лютага). Сёння Беларусбанк выдае крэдыты гэтай катэгорыi грамадзян пад 17 працэнтаў гадавых. Крэдыты на будаўнiцтва банк дае толькi ў беларускiх рублях, тэрмiнам да 15 гадоў i ў памеры 75 працэнтаў кошту агульнай плошчы жылога памяшкання. "Чаргавiкi" выплачваюць крэдыт шляхам раўнамерных узносаў на працягу ўсяго тэрмiна пагашэння.

Тыя, хто <І>не мае патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў , выплачваюць 25 працэнтаў гадавых за фактычнае карыстанне крэдытам.

Сельскiя жыхары, якiя ўключаны ў спiсы тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, могуць атрымаць крэдыт пад 16 працэнтаў i выплачваць яго роўнымi часткамi.

якiя ўключаны ў спiсы тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, могуць атрымаць крэдыт пад 16 працэнтаў i выплачваць яго роўнымi часткамi.

Шматдзетным сем’ям, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, крэдыт даецца ў памеры 95 працэнтаў кошту жылля з выплатай працэнтаў у памеры стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка.

якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, крэдыт даецца ў памеры 95 працэнтаў кошту жылля з выплатай працэнтаў у памеры стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка.

З сярэдзiны студзеня Белаграпрамбанк часова прыпынiў выдачу крэдытаў на нерухомасць. Аднак у iншых банках магчымасць атрымаць такi крэдыт пакуль захоўваецца. Напрыклад, Белiнвестбанк крэдытуе будаўнiцтва жылля як на агульных падставах, так i для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. У апошнiм выпадку неабходна, каб крэдытаатрымальнiк стаяў у чарзе не менш за 5 гадоў, не меў льготнага крэдыту ў Беларусбанку i будаваўся ў шматкватэрным доме. Тады ён можа прэтэндаваць на крэдыт пад 17 працэнтаў. Для астатнiх крэдыт на жыллё даецца пад 26 працэнтаў у беларускiх рублях на 20 гадоў i ў памеры 80 працэнтаў кошту будаўнiцтва.

Прыорбанк крэдытуе нерухомасць ў замежнай валюце (долары ЗША альбо еўра) пад 17 працэнтных пунктаў у памеры да 80 працэнтаў кошту жылля i зыходзячы з плацёжаздольнасцi крэдытаатрымальнiка. Максiмальны тэрмiн крэдыту — 15 гадоў.

Што датычыцца неабходных умоў для адкрыцця крэдытнай лiнii, то яны ў розных банках вар’iруюцца. У адных патрабуецца даведка аб заробку за тры месяцы, у iншых — за 12. Некаторыя банкi разглядаюць даходы мужа i жонкi, а таксама ўсiх членаў сям’i i блiзкiх сваякоў, а таксама ўлiчваюць дадатковыя даходы, такiя як алiменты, арэндная плата i iншыя.

Мы задалi пытанне, цi мае значэнне тэрмiн кантракта памiж наймальнiкам i работнiкам для атрымання крэдыту на будаўнiцтва жылля? У Беларусбанку нам адказалi наступнае: "У анкеце крэдытаатрымальнiка пазначаецца дата, да якой заключаны кантракт, але вызначальнай яна не з’яўляецца. Сёння большасць нашых клiентаў працуе па кантрактнай сiстэме, i тэрмiн кантракта не прынцыповы. Банк зыходзiць з таго, што бухгалтэрыя не выдасць даведку аб сярэднямесячным заробку работнiку, якi падлягае звальненню па розных прычынах. Спецыяльныя службы банка могуць праверыць усю iнфармацыю, якую дае клiент".

У iншых двух банках адназначна адказалi, што не мае нiякага значэння, па якой сiстэме працуе крэдытаатрымальнiк: па кантрактнай альбо па дагаворнай.

На спажывецкiя патрэбы сёння можна атрымаць крэдыт пераважна ў беларускiх рублях. У Беларусбанку — тэрмiнам на 1 год пад 22 працэнты (для сельскiх жыхароў — пад 20 працэнтаў), памер цяпер абмежаваны плацёжаздольнасцю клiента i яго паручыцеляў. У Белiнвестбанку — тэрмiнам да 5 гадоў пад 27 працэнтаў i памерам да 10 мiльёнаў рублёў. У Прыорбанку — тэрмiнам да 4 гадоў пад 20 працэнтаў i ў памеры ад 500 тысяч да 3 мiльёнаў рублёў. У Белаграпрамбанку — тэрмiнам да 3 гадоў пад 24 працэнты ў памеры ад 1 мiльёна да межаў, якiя вызначае даход крэдытаатрымальнiка.

сёння можна атрымаць крэдыт пераважна ў беларускiх рублях. У Беларусбанку — тэрмiнам на 1 год пад 22 працэнты (для сельскiх жыхароў — пад 20 працэнтаў), памер цяпер абмежаваны плацёжаздольнасцю клiента i яго паручыцеляў. У Белiнвестбанку — тэрмiнам да 5 гадоў пад 27 працэнтаў i памерам да 10 мiльёнаў рублёў. У Прыорбанку — тэрмiнам да 4 гадоў пад 20 працэнтаў i ў памеры ад 500 тысяч да 3 мiльёнаў рублёў. У Белаграпрамбанку — тэрмiнам да 3 гадоў пад 24 працэнты ў памеры ад 1 мiльёна да межаў, якiя вызначае даход крэдытаатрымальнiка.

Па-ранейшаму складана сёння атрымаць крэдыт на набыццё аўтамабiля. Некаторыя банкi такое крэдытаванне пакуль увогуле прыпынiлi, iншыя патрабуюць, каб аўтамабiль абавязкова быў новы, набываўся ў аўтасалоне, i каб пакупнiк мог аплацiць мiнiмум 20 працэнтаў ад яго кошту самастойна. Не кажучы ўжо пра даволi высокi сярэднi заробак клiента за апошнiя паўгода — не меней за 800 тысяч беларускiх рублёў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўды, для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, 20-працэнтная стаўка па крэдытах на будаўнiцтва жылля заставалася такой зусiм нядоўга (
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика