Беларусі i Латвii неабходна больш актыўна наладжваць вытворчую кааперацыю
Беларусі i Латвii неабходна больш актыўна наладжваць вытворчую кааперацыю
Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з прэм’ер-мiнiстрам Латвii Іварсам Годманiсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Цяпер паспяхова дзейнiчае зборачная вытворчасць аўтамабiляў МАЗ, прычым машыны сертыфiкаваны па еўрапейскiх стандартах. У блiжэйшы час Мiнскi маторны завод прадставiць рухавiк Еўра-4, i Беларусь зможа прапанаваць гэту прадукцыю Еўрасаюзу. Таксама памiж Беларуссю i Латвiяй вядуцца перагаворы аб сумеснай вытворчасцi тралейбусаў. "Па вынiках нашай сустрэчы мы павiнны вырашыць пытаннi па даверу плацяжоў у пастаўках тэхнiкi не па перадаплаце. Думаю, што ўрад можа ўзяць на сябе такую адказнасць, каб падтрымаць узровень узаемнага гандлю", — сказаў Сяргей Сiдорскi. У сваю чаргу прэм’ер-мiнiстр Латвii Iварс Годманiс адзначыў, што ў супрацоўнiцтве дзвюх краiн iснуюць напрамкi, дзе можна падтрымаць i дапоўнiць эканомiкi адна адной. "Мы можам прапанаваць эфектыўныя аператыўныя i канкурэнтаздольныя каналы транзiту, перавалкi грузаў праз нашы парты", — канстатаваў ён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з прэм’ер-мiнiстрам Латвii Іварсам Годманiсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Цяп
|
|