Беларусь заваліць Расiю таннымi аўтамабiлямi...
Беларусь заваліць Расiю таннымi аўтамабiлямi...
"Беларусь збiраецца завалiць расiйскi аўтарынак таннымi машынамi, пiша "Незави-симая газета": у краiне цяпер працуе СП "Юнисон", якое збiрае iранскiя аўтамабiлi Sаmаnd, але беларускiм партнёрам удалося дамовiцца аб сур’ёзным пашырэннi мадэльнага рада. Калi ўсё пойдзе згодна з планам, то ўжо ў 2010 годзе ў Беларусi будуць збiраць па 60 000 аўтамабiляў". І гэта, мяркуюць спецыялiсты, будуць не толькi iранскiя Sаmаnd, але i французскiя Реugеоt 206, а таксама Rеnаult Lоgаn. "Беларускi аўтамабiльны рынак актыўна развiваецца ў апошнiя гады, аднак яго ёмiстасцi не хапае для таго, каб арганiзаваць у краiне паўнавартасную вытворчасць", — заявiлi на прадпрыемстве. Таму прынята рашэнне наладзiць у Мiнску не проста зборку, а паўнавартасную вытворчасць аўтамабiляў, давёўшы адсотак лакалiзацыi да 51%. А гэта ўжо дазволiць практычна без выплаты пошлiн пастаўляць машыны ў Расiю. Акрамя таго, мяркуецца, што адначасова з пачаткам масавага выпуску аўтамабiляў беларускiя ўлады ўвядуць высокiя мытныя пошлiны на ўвоз iншамарак па прыкладзе той жа Расii. Каб абаранiць iнтарэсы ўласнага аўтапрама. Антон ЗАПОЛЬСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Беларусь збiраецца завалiць расiйскi аўтарынак таннымi машынамi, пiша "Незави-симая газета": у краiне цяпер працуе СП "Юнисон&quo
|
|