Цэны на харчовыя тавары за студзень павялічылiся на 3,3 працэнта
Цэны на харчовыя тавары за студзень павялічылiся на 3,3 працэнта
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусi ў студзенi 2009 года ў параўнаннi са снежнем мiнулага года павялiчылiся на 3,3 працэнта, а ў параўнаннi са студзенем 2008 года — на 18,2 працэнта, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камiтэце. Змяненне цэнаў на харчовыя тавары ў студзенi гэтага года ў параўнаннi з папярэднiм месяцам дало 1,6 працэнта прыросту зводнага iндэксу спажывецкiх цэнаў. У студзенi больш за ўсё выраслi цэны на свiнiну (акрамя мяса без касцей), сала, ялавiчыну першай катэгорыi, рыбу i морапрадукты — яны адпаведна павялiчылiся на 2,6 працэнта, 4,6 працэнта, 5,3 працэнта i 9,3 працэнта. Узраслi таксама цэны на крупы i бабовыя на 2,1 працэнта, сыры — на 2 працэнты, макаронныя вырабы — на 2,3 працэнта. Пшанiчная мука падаражэла на 1,3 працэнта, хлеб i хлебабулачныя вырабы — на 0,5 працэнта. Малако i малочныя прадукты павялiчылiся ў цане на 1,4 працэнта, масла — на 1,7 працэнта. Кофе стаў даражэйшы на 9,7 працэнта, чай — на 14,4 працэнта. Бульба падаражэла на 11,4 працэнта, агароднiна — на 23,2 працэнта. Менш за ўсё падаражэў алей, алкагольныя напiткi i кандытарскiя вырабы — цэны на iх выраслi адпаведна на 0,8 працэнта, 0,7 працэнта i 1 працэнт. Кансервы з агароднiны сталi даражэйшыя на 1,9 працэнта, безалкагольныя напiткi — на 1,3 працэнта. Цэны на мяса птушкi знiзiлiся на 1,1 працэнта. Не змянiлiся цэны на цукар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусi ў студзенi 2009 года ў параўнаннi са снежнем мiнулага года павялiчылiся на 3,3 працэнта, а ў параўнаннi са студзене
|
|