Беларусь летась гандлявала са 183 краінамi
Беларусь летась гандлявала са 183 краінамi
Тавары пастаўлялiся на рынкi 139 дзяржаў, iмпартавалася прадукцыя са 168 краiн, паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце. Асноўнымi гандлёвымi партнёрамi Беларусi летась былi Расiя (47,2% усяго аб’ёму таваразвароту), Нiдэрланды (8,2%), Украiна (6,8%), Германiя "5%), Польшча (4,1%), Латвiя (3,2%), Кiтай (2,8%), Злучанае Каралеўства (2,4%), а таксама Бразiлiя i Італiя. Пастаўкi беларускiх тавараў у Расiю па вынiках 2008 года ў параўнаннi з 2007 годам узраслi на 19,2% да $10,585 млрд i склалi ў аб’ёме экспарту рэспублiкi 32,2%. Экспарт у Нiдэрланды павялiчыўся на 30% i дасягнуў $5,559 млрд (16,9% у агульным аб’ёме), ва Украiну — на 89,8% да $2,79 млрд (8,5%). У цэлым Беларусь у 2008 годзе павялiчыла аб’ём знешняга гандлю таварамi ў параўнаннi з 2007 годам на 36,7% да $72,385 млрд. У тым лiку экспарт узрос на 35,5% i склаў $ 32,902 млрд, iмпарт павялiчыўся на 37,6% да $39,483 млрд. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тавары пастаўлялiся на рынкi 139 дзяржаў, iмпартавалася прадукцыя са 168 краiн, паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце. Асноўнымi гандлёвымi
|
|