Сярэдняя зарплата ў прамысловасці была ў снежнi 2008 года на 8,8 працэнта вышэйшая, чым у сярэднiм п
Сярэдняя зарплата ў прамысловасці была ў снежнi 2008 года на 8,8 працэнта вышэйшая, чым у сярэднiм па Беларусi
На прамысловых прадпрыемствах Беларусi сярэдняя заработная плата ў снежнi 2008 года склала Br1 млн 88 тыс. Найбольш высокая заработная аплата ў снежнi мiнулага года была на прадпрыемствах нафтаперапрацоўчай прамысловасцi — Br1 млн 978 тыс., чорнай металургii — Br1 млн 838 тыс., хiмiчнай прамысловасцi — Br1 млн 503 тыс. У будаўнiчых арганiзацыях у снежнi 2008 года сярэдняя зарплата склала Br1 млн 353 тыс. На прадпрыемствах транспарту сярэдняя снежаньская зарплата дасягнула Br1 млн 114 тыс., у тым лiку аўтамабiльнага — Br990 тыс., чыгуначнага — Br1 млн 96 тыс., трубаправоднага — Br1 млн 532 тыс., авiяцыйнага — Br1 млн 578 тыс. У арганiзацыях сельскай гаспадаркi Беларусi сярэдняя заработная плата работнiкаў у снежнi мiнулага года складала Br644 тыс. (на 36 працэнтаў нiжэй, чым у сярэднiм па рэспублiцы). Запазычанасць арганiзацый па крэдытах i пазыках на выплату заработнай платы па стане на 1 студзеня 2009 года была Br751,4 млрд, або 22,3 працэнта ад налiчанага за месяц фонду заработнай платы.Найбольш высокая ўдзельная вага запазычанасцi склалася ў арганiзацыях Мiнпрама (99,8 працэнта ад налiчанага фонду заработнай платы), канцэрнаў "Беллеспаперапрам" (80,2 працэнта) i "Беллегпрам" (75,2 працэнта), а таксама ў арганiзацыях Мiнбудархiтэктуры (37 працэнтаў). У Беларусi сярэднямесячная заработная плата ў галiнах бюджэтнай сферы ў мiнулым годзе склала Br719,1 тыс. У снежнi зарплата бюджэтнiкаў складала Br834,7 тыс., або $380 (паводле прагнозу на канец года — $350). Яна зменшылася ў параўнаннi з лiстападам 2008 года на 0,5 працэнта (на Br4 тыс.). У арганiзацыях аховы здароўя сярэдняя заработная плата ў снежнi мiнулага года склалася ў памеры Br848 тыс., у тым лiку ўрачоў — Br1 млн 447 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — Br821 тыс., малодшага медыцынскага персаналу — Br522 тыс. Сярэднi заработак ва ўстановах адукацыi рэспублiкi ў снежнi мiнулага года склаў Br724 тыс., у тым лiку настаўнiкаў — Br795 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — Br1 млн 784 тыс. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя зарплата ў прамысловасці была ў снежнi 2008 года на 8,8 працэнта вышэйшая, чым у сярэднiм п На прамысловых прадпрыемствах Беларусi сярэдняя заработная плата ў снежнi 2008 года склала Br1 млн 88 тыс. Найбольш высокая заработная аплата ў снежн
|
|