...
...
Хуткая дапамога ў Беларусi летась выязджала 420 разоў па iлжывых выклiках, расказала БЕЛТА намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыi меддапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Людмiла Жылевiч. 45 тыс. выклiкаў былi бязадраснымi — "хуткую" выклiкалi на адрас, якога не iснуе. Цяпер у краiне працуе 850 брыгад хуткай медыцынскай дапамогi. Супрацоўнiкi Гомельскай мытнi разам з мiлiцыянерамi канфiскавалi партыю незадэклараванага тавару на суму Br443 млн. Падчас рэйду быў затрыманы аўтамабiль "Газэль", якiм кiраваў грамадзянiн Расii. У салоне знаходзiлася 442 бензапiлы "Цунамi". Уладальнiк грузу ўехаў у Беларусь, мiнуючы пункт мытнага афармлення. Самыя буйныя ў свеце вытворцы i аператары мабiльных тэлефонаў дамовiлiся аб выпуску ўнiверсальнага зараднага прыстасавання ўсiх марак тэлефонаў. Такое рашэнне прынятае на Сусветным мабiльным кангрэсе, якi праходзiць у Барселоне (Іспанiя). Цяпер у 27 краiнах Еўрасаюза выкарыстоўваецца больш за 30 вiдаў зарадных прыстасаванняў. Як мяркуецца, навiнка паступiць у продаж да 2012 года. Кiтайскi тэлежурналiст 17 лютага пасля падзення з даху 25-павярховага будынка атрымаў цяжкiя траўмы, але застаўся жывы. Рэпарцёр мясцовай тэлестанцыi праводзiў здымкi падчас моцнага ветру. Яго даставiлi ў бальнiцу ў вельмi цяжкiм стане. ПОЎНЫ АБЗАЦЗАГС Масквы больш за 6 гадоў адмаўляецца выдаваць пасведчанне аб нараджэннi i зарэгiстраваць дзiця, якога бацькi назвалi БОЧ РВФ 260602. Да гэтай пары хлопчык жыве таксама без медыцынскага полiсу. Яго iмя расшыфроўваецца як Бiялагiчны Аб’ект Чалавека роду Варонiных-Фраловых, якi нарадзiўся 26 чэрвеня 2002 года. Усе спробы чыноўнiкаў пераканаць бацькоў прысвоiць дзiцяцi больш прывычнае iмя нi да чаго не прывялi. Сям’я шукала падтрымкi ў Страсбургскiм судзе, але там разглядаць справу адмовiлiся. У Галоўным упраўленнi Масквы назвалi яшчэ некалькi незвычайных iмёнаў дзяцей, якiя былi зарэгiстраваныя летась, — два хлопчыкi па iменi Север, адзiн Дэльфiн, Вецер i Анёл. Дзяўчатак назвалi Луной i Галавiкторыяй. Раней зарэгiстраваныя такiя iмёны, як Салат Латук, Авiядыспетчар, Проста Герой, Зара-Заранiца, Воля, Вiягра, Прахалода i Прыватызацыя. А ў Варонежскай вобласцi сёлета ў студзенi ЗАГС выдаў пасведчанне аб нараджэннi дзяўчынкi па iменi Расiя Кiцэнка. Упраўленне дарог i транспарту ў горадзе Лодзь (Польшча) арганiзавала для сваiх супрацоўнiц курсы, на якiх прафесiйныя вiзажысты тлумачаць чыноўнiцам, якога колеру выбiраць адзенне i як карыстацца касметыкай, каб зрабiць добрае ўражанне на клiентаў установы. Навучаецца дзве групы па 15 чалавек, на гэта выдаткавана 4 тыс. злотых (прыкладна $1200). Адмiнiстрацыя плануе аплацiць i аналагiчныя курсы для мужчын. Аднак такая iнiцыятыва выклiкала хвалю незадаволенасцi сярод насельнiцтва i дэпутатаў гарадской Рады. Яны лiчаць, што мастацтва макiяжу не дапаможа чыноўнiцам лепш абслугоўваць грамадзян i заклiкаюць спынiць марнатраўства сродкаў падаткаплацельшчыкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне дарог i транспарту ў горадзе Лодзь (Польшча) арганiзавала для сваiх супрацоўнiц курсы, на якiх прафесiйныя вiзажысты тлумачаць чыноўнiцам,
|
|