21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З варагаў у грэкі будзем ездзiць па навуцы

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З варагаў у грэкі будзем ездзiць па навуцы

Над стварэннем такога мiжнароднага турысцкага маршруту даследчыкi Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору будуць працаваць сумесна з прадстаўнiкамi Мiнiстэрства спорту i турызму Беларусi. Прынамсi, такiя дамоўленасцi ёсць, прагучала на "круглым стале" ў Акадэмii навук.

Навука, якая звяртаецца да мiнуўшчыны Беларусi, можа дапамагчы ў вырашэннi шмат якiх практычных пытанняў, адзначыў доктар гiстарычных навук Аляксандр Лакотка. Дзеля гэтага падрыхтавана шматтомнае выданне "Архiтэктура Беларусi: нарысы эвалюцыi ва ўсходнеславянскiм i еўрапейскiм кантэксце". Выйшлi ў свет 5 з 16 кнiг унiкальнага энцыклапедычнага выдання "Гарады i сёлы Беларусi", у якiм будзе адлюстравана гiсторыя больш за 24 тысячы населеных пунктаў краiны.

Дзеля чаго? Напрыклад, манаграфiя "Гiсторыка-культурныя ландшафты Беларусi" дазволiць распрацаваць праграмы i вызначыць лакальныя гiсторыка-культурныя тэрыторыi для развiцця турызму ў Беларусi. У вынiку гэтай працы праведзена навуковая атрыбуцыя больш чым 6 тысяч помнiкаў гiсторыi i культуры. Пад увагу навукоўцаў патрапiла звыш 900 носьбiтаў народнай творчасцi, народных майстроў, фальклорных аб’ектаў, цэнтраў народных промыслаў i рамёстваў. Створаны карты 52 турысцкiх зон, а напрыканцы года плануецца выданне кнiгi "Турысцкая мазаiка Беларусi".

Але турысты сёння "клююць" на тыя мясцiны, дзе ёсць нейкая iскрынка, прагучала заўвага з вуснаў прадстаўнiка Мiнiстэрства спорту i турызму. Сапраўды так. Iншая справа — падумаць, што можа стаць такой iскрынкай у Беларусi, дзе быццам бы акрамя прыроды няма нiчога, што можа здзiвiць еўрапейцаў. Вельмi дзiўна, калi такiя думкi гучаць з вуснаў людзей, якiя павiнны ўмець ператварыць i падаць як цуд лiтаральна кожны помнiк, якi ёсць на нашай зямлi, не важна — замежнiкi прыедуць на яго глядзець цi нашы ж суграмадзяне. Менавiта навукоўцы могуць падказаць, як зрабiць звыклае цiкавым. Без распрацоўкi новых маршрутаў i аднаўлення гiстарычных аб’ектаў цяжка прасоўваць сябе як турысцкую краiну.

Аднаўленне гiстарычнай часткi Мiнска не засталося без увагi навукоўцаў. Па заказе ўнiтарнага прадпрыемства "Мiнскграда" выкананы раздзел "Гiсторыка-культурная спадчына горада". Быў створаны гiсторыка-архiтэктурны апорны план, дзе зроблена прапанова аб значным пашырэннi ахоўных тэрыторый, у тым лiку забудовы 30-50 гадоў ХХ стагоддзя, што захавала б важны пласт гiстарычнай тканiны горада.

Пад увагу даследчыкаў Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору трапляюць розныя бакi жыцця беларусаў, развiццё традыцыйных мастацтваў на нашай зямлi, станаўленне iх духоўнай культуры. Шматтомнае выданне "Беларусы" можа стаць базай навуковага забеспячэння развiцця нацыянальнай культуры, нездарма яно было адзначана прэмiяй Прэзiдэнта краiны "За духоўнае адраджэнне".

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Над стварэннем такога мiжнароднага турысцкага маршруту даследчыкi Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору будуць працаваць сумесна з прадс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика