21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усё лепшае — сэрцу

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усё лепшае — сэрцу

Карысныя падказкi падчас "прамой лiнii" далi загадчык iнфарктнага аддзялення № 2 10-й мiнскай гарадской клiнiчнай бальнiцы Наталля ПАЛЯЎКОВА i ўрач-кардыёлаг блока iнтэнсiўнай тэрапii таго ж аддзялення Ірына ГРЫШЫНА.

(Працяг. Пачатак у нумары за 21 лютага.)

— Якi ў вас артэрыяльны цiск?

— Нiзкi. 100/60 у гэты момант. Самы высокi — 150/100.

— Вы абследавалiся дзе-небудзь?

— Не.

— А як вы вызначылi, што гэта экстрасiсталы?

— Выклiкала "хуткую", яе работнiкi i сказалi... Параiлi звярнуцца да кардыёлага ў Салiгорску. Але ж туды не трапiць. Да таго ж, як трапiць менавiта падчас экстрасiсталаў? Мне дактары "хуткай" лiдакаiн уколюць, i ўсё нармальна. А цяпер я i сама навучылася лiдакаiн калоць...

— Што вы, так нельга! Плюс гэтай сiтуацыi ў тым, што вашы экстрасiсталы ў спакоi не такiя небяспечныя, як экстрасiсталы падчас фiзiчнай нагрузкi. Вам трэба прыехаць да кардыёлага i абследавацца, знайсцi прычыну экстрасiсталаў. Або гэта пачатак гiпертанiчнай хваробы, або пачатак гарманальнай перабудовы, або трэба мець на ўвазе запаленчы працэс, якi калiсьцi вы перанеслi на нагах, напрыклад, ангiну. Трэба ведаць i ўзровень вашага халестэрыну. Норма — менш за 5,2 ммоль/л. Прычым нават калi гэты паказчык у норме, трэба даследаваць i "добры", i "дрэнны" халестэрын, iх суадносiны. Гэты аналiз называецца лiпiдаграма. Варта зрабiць сутачную кардыяграму — холтэраўскае манiтарыраванне. Можна пад’ехаць у Мiнск дзеля гэтага. Давядзецца абследавацца i ў гiнеколага, i ў эндакрынолага. Запiшыцеся, калi ласка, да кардыёлага, а там вам падкажуць, што трэба зрабiць. I паболей ужывайце садавiны-гароднiны. Вiтамiны i мiнералы, якiя там утрымлiваюцца, абараняюць сэрца.

Вольга Андрэеўна, Ляхавiчы. Перанесла тры iнфаркты мiякарда. Апошнi — у 2007 годзе. Што мне трэба прымаць? Пiла маначынкве, метапралол, амладзiпiн, эналапрыл.

— Зараз прымаеце маначынкве?

— Так.

— Пасля перанесенага iнфаркту вы павiнны пажыццёва прымаць метапралол або iншыя прэпараты гэтай групы. Акрамя таго, вам патрэбны аспiрын, або палакард, або кардыямагнiл. Гэта — прафiлактыка паўторных iнфарктаў мiякарда. А маначынкве — прэпарат супраць узнiкнення стэнакардыi i iшэмii мiякарда.

— Яна ў мяне ёсць. Летась была яшчэ арытмiя.

— Калi вы цэлы дзень не будзеце працаваць фiзiчна, у вас не будзе нiякай фiзiчнай нагрузкi, то можна зрабiць перапынак у прыёме прэпарата. А калi вам трэба схадзiць у краму або ў вас высокi цiск у нейкi дзень, то трэба ўжываць маначынкве або iншы нiтрат. Працягвайце прымаць прэпараты, каб цiск не ўзнiмаўся вышэй за 140. Абмяжуйце колькасць солi ў рацыёне, яна затрымлiвае ваду ў арганiзме.

Заслаўе, Валянцiна Iванаўна. 56 гадоў. Хацелася б даведацца пра гiпертрафiю левага жалудачка... Пакутую ад гiпертанii...

— Напэўна, у вашым выпадку гiпертрафiя — вынiк павышанага цiску. Падчас гiпертрафii павялiчваюцца самi клеткi сардэчнай мышцы, становяцца непаўнацэннымi. Патаўшчэнне сардэчнай мышцы можа прывесцi ў будучым да арытмii. Сэрца будзе непаўнацэнна качаць кроў. Трэба глядзець ступень гiпертрафii на ўльтрагуку i прымаць адпаведныя — для папярэджання павышэння цiску i гiпертрафii — лекi. Да iх адносяцца iнгiбiтары АПФ — эналапрыл, лiзiнапрыл, перындапрыл i iнш., — i бэта-блакатары — метапралол, бiсапралол, небiвалол. Пры рэгулярным прыёме гэтых прэпаратаў сэрца змяншаецца ў памерах.

— А норваск?

— Добры прэпарат. Ён змяншае цiск i тым самым перашкаджае гiпертрафii.

— А прэдуктал?

— Ён дапамагае клеткам, прымаецца курсамi. Толькi калi няма супрацьпаказанняў. Трэба iмкнуцца двойчы на дзень мераць цiск, i прыйсцi з гэтымi звесткамi да доктара, якi i падбярэ прэпараты.

Дзятлаўскi раён, Сяргей Сцяпанавiч. 67 гадоў. Цiск пасля ночы — 182/110, увечары — 140/90. Вага — каля 100 кг. Прымаю лiзiнапрыл, дыгаксiн, мелдранат. Але ж цiск усё роўна скача...

— Дыгаксiн — гэта прэпарат, якi прызначаецца пры мерцальнай арытмii. Значыць, у вас ёсць нейкае перанесенае захворванне — iшэмiя, iнфаркт, арытмiя... Проста так ён не прызначаецца... У дачыненнi да лiзiнапрылу трэба карэктаваць дозу... Наогул чым небяспечны начны цiск? Тым, што ўсе катастрофы — мазгавыя i сардэчныя — часцей здараюцца ў ранiшнiя гадзiны. Таму мы i кажам, што цiск трэба кантраляваць ранiцай i ўвечары. Калi вечарам ён невысокi, а ранiцай узнiмаецца, то на ноч усё роўна трэба прымаць адпаведны прэпарат. Дозу таго ж лiзiнапрылу можна павялiчваць да 40 мг у суткi: 20 мг ранiцай i 20 мг вечарам, паколькi прэпарат дзейнiчае на працягу 12 гадзiн. Другi момант — павышаная вага. Прымаць лiзiнапрыл пры павышанай вазе — нядрэнна, паколькi ў такiм выпадку пакутуе печань. Гэты ж прэпарат выводзiцца ныркамi, а значыць, не аказвае пабочнага ўздзеяння на перагружаную печань. Раю вам зноў падысцi да доктара для правядзення карэкцыi лячэння.

Слонiм, Барыс Канстанцiнавiч. З-за атэрасклерозу сасудаў паставiлi электракардыястымулятар. Неабходна кантраляваць халестэрын. Каб ён не павялiчваўся, п’ю стацiны. Але яны дрэнна ўздзейнiчаюць на ныркi. Якiм арганiчным прэпаратам можна стрымлiваць халестэрын ад павелiчэння i праз якi час стацiны выводзяцца з арганiзма?

— Стацiны больш дзейнiчаюць на печань, чым на ныркi. У першую чаргу ў вас павiнна быць здаровае харчаванне, з вялiкiм утрыманнем гароднiны — не меней за 400 г у дзень, паменей ежы жывёльнага паходжання. Прызначэнне стацiнаў кантралюецца бiяхiмiчным аналiзам крывi, у якiм вызначаюцца ферменты печанi. Калi назiраецца перавышэнне ў 1,5-2 разы, то стацiны адмяняюць. Печань жа трэба абараняць ужываннем усё той жа гароднiны i садавiны, якiя ўтрымлiваюць належныя вiтамiны i мiкраэлементы, а таксама клятчатку, якая будзе выводзiць халестэрын з арганiзма... Стацiны, дарэчы, маюць прыроднае i сiнтэтычнае паходжанне. Першыя стацiны, як вядома, вырабiлi з грыбоў... Для знiжэння ўзроўню халестэрыну можна ўжываць 150 г чырвонага вiна — у iм шмат флаваноiдаў. Можна купiць i дадаваць у супы, кашы клятчатку, якая таксама спрыяе вывядзенню халестэрыну з арганiзма. Акрамя таго, добра выводзяць з арганiзма i таксiны, i стацiны зефiр, мармелад, марская капуста, баклажаны, кабачкi. Карысна ўжываць марскую рыбу i морапрадукты, iльняны i iншыя нерафiнаваныя алеi. I вельмi важна культываваць станоўчыя эмоцыi. Нават калi чалавек будзе вытрымлiваць дыету, мець добры халестэрын, але будзе ў стане стрэсу, то можа атрымаць iнфаркт мiякарда.

Маладзечна, Iрына Казiмiраўна. 30 гадоў. Якiя прычыны выклiкаюць парок сэрца ў дзiцяцi? Якiя абследаваннi трэба прайсцi, каб гэта не паўтарылася з iншым дзiцем?

— Па-першае, трэба навучыцца пазбягаць стрэсаў. Па-другое, сцерагчыся вiрусных iнфекцый, а калi захварэлi, то добра iх лячыць, не пераносiць на нагах. Неабходна весцi здаровы лад жыцця, рыхтавацца да цяжарнасцi, не знаходзiцца сярод курцоў. Пасiўнае курэнне — такi ж небяспечны фактар, як i актыўнае. Трэба прайсцi генетычнае абследаванне.

Ганна Рыгораўна, 68 гадоў. Капыльскi раён. Цукровы дыябет 2-га тыпу даў ускладненне на сэрца, з’явiлiся прыступы стэнакардыi. Прымаю карвiтол, лiзiнапрыл, верашпiрон...

— Калi прыступы захоўваюцца, то перад фiзiчнай нагрузкай да гэтага лячэння неабходна дадаць нiтраты працяглага дзеяння — манасан, маначынкве, алекард i iнш. Для папярэджвання прыступаў стэнакардыi насiце з сабой нiтраты кароткага дзеяння — нiтраглiцэрын, лепей у выглядзе спрэю, каб хутка купiраваць прыступ. Неабходна ведаць яшчэ ўзровень халестэрыну, i дадаць прэпараты для знiжэння апошняга.

Святлана БАРЫСЕНКА, Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карысныя падказкi падчас "прамой лiнii" далi загадчык iнфарктнага аддзялення № 2 10-й мiнскай гарадской клiнiчнай бальнiцы Наталля ПАЛЯЎКОВА
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика