21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сотнi мiльёнаў пераважылi iнтарэсы службы

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сотнi мiльёнаў пераважылi iнтарэсы службы

Дзве крымiнальныя справы ўзбуджаны па матэрыялах упраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ў стратэгiчных напрамках УУС Вiцебскага аблвыканкама па фактах нанясення ўрону ў асаблiва буйным памеры Нацыянальнаму парку "Браслаўскiя азёры".

Паводле звестак оперупаўнаважанага па асаблiва важных справах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi МУС Веранiкi Пасмеццевай, адзiн з падазроных — галоўны iнжынер РКУП "Браслаўскае ўпраўленне капiтальнага будаўнiцтва". Як мяркуецца, ён са жнiўня 2006-га па снежань 2007-га, адказваючы за вядзенне тэхнiчнага нагляду за будаўнiцтвам, насуперак iнтарэсам службы, злоўжываючы службовым становiшчам, падпiсаў 3 акты прыёму выкананых работ i дакументы, што дадавалiся да iх, хоць заведама ведаў аб невыкананнi ў поўным аб’ёме будаўнiчых работ на аб’екце "Будаўнiцтва падпорнага збудавання з рыбаўлавiцелем" на рацэ Дрысвятка. На падставе падпiсаных дакументаў генеральны падрадчык будаўнiцтва бабруйскае РУП "Днепра-Бярэзiнскае прадпрыемства водных шляхоў" незаконна атрымала больш за 675 мiльёнаў рублёў.

У сваю чаргу былы дырэктар РУП Днепра-Бярэзiнскае прадпрыемства водных шляхоў" з верасня 2006-га па сакавiк 2007-га года наўмысна, з карыслiвымi мэтамi, з выкарыстаннем сваiх службовых паўнамоцтваў i насуперак iнтарэсам службы, шляхам неабгрунтаванага пералiчэння грашовых сродкаў на рахункi сталiчных прадпрыемстваў за нiбыта выкананыя работы па будаўнiцтве згаданага вышэй аб’екта на рацэ, учынiў крадзеж 430 мiльёнаў рублёў. У дачыненнi да абодвух падазроных узбуджаны крымiнальныя справы.

Ігар ГРЫШЫН.

За 2670 плотак — больш за 18 мiльёнаў

На вадаёме Малiнаўка ў Дзяржынскiм раёне работнiкi Стаўбцоўскай мiжрайiнспекцыi затрымалi грамадзянiна, якi лавiў рыбу з выкарыстаннем сеткавага экрана i сачка.

Вынiкi такой "рыбалкi" былi ўнушальнымi: 2670 асобiнаў плоткi. Улоў i незаконныя прылады рыбалоўства ў парушальнiка канфiскаваны. Апошняму будзе зараз над чым задумацца: урон прыродным рэсурсам ад яго дзеянняў ацэнены як у асаблiва буйным памеры. Калi дакладна, дык на суму 18 мiльёнаў 690 тысяч рублёў (534 базавыя велiчынi). Да таго ж матэрыялы перададзены ў Дзяржынскi РАУС для разгляду пытання аб узбуджэннi крымiнальнай справы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Беспрацоўныя кантрабандысты на "Крайслерах"

У Дубровенскiм раёне ля вёскi Буда на трасе Брэст — Мiнск — мяжа Расii мiлiцыянеры затрымалi "Крайслер", якiм кiравала 42-гадовая жыхарка Гродзенскай вобласцi. Яна перавозiла 120 лiтраў вадкасцi на аснове спiрту на суму больш за 3,3 мiльёна рублёў. Склалi адмiнiстрацыйны пратакол, вадкасць канфiскавалi.

А на аўтадарозе Вiцебск — Лёзна — мяжа Расii на наступны дзень мiлiцыянеры затрымалi "Крайслер — Пацыфiка". Пасажыр, беспрацоўны мужчына, перавозiў 1,5 тысячы пачкаў цыгарэт без акцызных марак Рэспублiкi Беларусь. Кошт табачных вырабаў — 3 мiльёны беларускiх рублёў. Цыгарэты таксама былi канфiскаваны.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Танныя падарункi ды дарагая дастаўка

Дзве расiянкi прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi за "агрэсiўны маркетынг" у Вiцебскай вобласцi, паведамiла старшы памочнiк пракурора Полацка Алена Грышаева.

Месцам сваёй дзейнасцi дзве жыхаркi Смаленска ва ўзросце 25 i 27 гадоў абралi Полацк i Дубровенскi раён. З лютага 2008 года яны наведвалi пенсiянераў, якiя жылi ў прыватным сектары. Пераканаўшыся, што старыя адны, жанчыны заходзiлi да iх, называючыся супрацоўнiкамi розных дабрачынных арганiзацый. Мэтай iх вiзiту было быццам бы ўручэнне падарункаў напярэдаднi святаў. Свае словы яны падмацоўвалi ўручэннем набораў посуду, электрычных чайнiкаў, машынак для стрыжкi валасоў, электрамасажораў i iншай нескладанай бытавой тэхнiкi, танна набытай раней. Уручэнню падарункаў папярэднiчала шчырая гутарка з пытаннямi пра нялёгкае жыццё старых i львiнай доляй спачування i разумення. I толькi пасля расчуленым старым казалi, што за дастаўку гэтай незаменнай у гаспадарцы тэхнiкi неабходна заплацiць ад Br300 тыс. да Br400 тыс. (кошт залежаў ад колькасцi "ахвяраў"). Сумненнi, адчуванне падману, а разам з iмi i жаданне звярнуцца ў праваахоўныя органы ўзнiкалi ў пенсiянераў толькi пасля адыходу махлярак.

За два месяцы расiянкам, якiя падманулi за гэты час не менш за шэсць жыхароў Полацка i сем — Дубровенскага раёна, удалося такiм чынам "зарабiць" больш за Br3 млн. На судзе яны не прызналi сваёй вiны, сцвярджаючы, што займалiся прадпрымальнiцкай дзейнасцю i "не ведалi" пра неправамернасць сваiх дзеянняў, адзначыла Алена Грышаева.

З улiкам таго, што ў абедзвюх жанчын ёсць малалетнiя дзецi i што яны станоўча характарызавалiся па месцы жыхарства, за "агрэсiўны маркетынг" iх прыгаварылi да сямi месяцаў пазбаўлення волi.

Вольга БАГАЧОВА, БЕЛТА.

Не пара

У Маларыцкую бальнiцу даставiлi 34-гадовага мужчыну, якога ўдарылi нажом у спiну, з боку сэрца. А нанесла раненне 47-гадовая жыхарка в. Агароднiкi Жабiнкаўскага раёна пасля застолля. У гэты ж дзень з такiм жа раненнем дактары Пiнска ратавалi палешука. Цiкава, што i тут пад п’яную руку 50-гадовай жанчыне трапiў 34-гадовы беспрацоўны.

Прыхапіў калекцыю

У пенсiянеркi, якая пражывае ў Брэсце па пр. Машэрава, пабываў 23-гадовы хлопец. Калi знаёмы пакiнуў кватэру, гаспадыня ўбачыла, што знiкла калекцыя значкоў "Гербы гарадоў". Злодзея затрымалi, а 200 значкоў вярнулi пацярпелай.

Зняла чары і пярсцёнак

Пенсiянер з Пiнска папрасiў 18-гадовую дзяўчыну зняць чары, якiя нехта на яго наслаў. Тая чары зняла не за дзякуй, а за залаты пярсцёнак коштам у паўмiльёна. Пенсiянер заявiў, што яго дзяўчына абдурыла. I такое бывае. Ашуканку шукае мiлiцыя.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве крымiнальныя справы ўзбуджаны па матэрыялах упраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ў стратэгiчных напрамках УУС Вiцебскаг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика