Масленічныя калодкi
Масленічныя калодкi
На Масленiцу вясковая абшчына выказвала падзяку наважонам за тое, што яны стварылi пару i будуць працягваць род. З iншага боку тыя, хто па нейкiх абставiнах пакуль што не абраў шлюб, прымусова публiчна каралiся (зразумела, не фiзiчна, а жартоўна-сiмвалiчна, але ад гэтага не менш вынiкова). l Гурт жанчын наведваў хаты i тых гаспадароў, у якiх гадавалiся хлопцы-пераросткi, i прывязваў да нагi кожнага з апошнiх невялiкую драўляную калодку. Яе сiмволiка была шматзначнай. Найбольш архаiчнае значэнне зводзiлася да эратычнай сiмволiкi: "калодка" (палка, шостка) была незавуалiраваным увасабленнем фалiчнага культу. Чалавек прыйшоў у гэты свет, каб аднавiць ланцужок жыцця на новым этапе родавай эстафеты. Калi хлопец або дзяўчына дасягалi ўзросту фiзiялагiчнай спеласцi, род ускладваў на iх пачэсны грамадскi абавязак, абумоўлены прыроднай наканаванасцю прадоўжыць род. l У больш познiя часы ролю гэтага абрадавага атрыбута выконвалi самыя разнастайныя прадметы: кавалак чырвонага паса, стужка, смалiна, а часам нават i салёная сялёдка; у якасцi атрыбута публiчнага пакарання маглi быць скарыстаныя лялькi — драўляныя або вырабленыя з тканiны, абаранкi, аздобленыя папяровымi рознакаляровымi стужкамi. "Калодку" чаплялi хлопцу да нагi або, калi гэта была стужка, маглi завязаць на шыю. l Знак абрадавага пакарання хлопцы-пераросткi павiнны былi насiць увесь масленiчны тыдзень. Аднак калi хлопец лiчыў пакаранне неапраўданым, ён мог "адкупiцца" ад сваiх аднавяскоўцаў добрым падарункам або пачастункам. l Свавольны гурт жанчын рухаўся па вулiцы са спевамi, фрывольнымi прыпеўкамi, скамарохавымi прыгаворкамi. Як толькi па дарозе iм трапляў хлопец, яны тут жа накiдвалi яму на шыю вяроўку i прымушалi валачы па вулiцы палена. Пры гэтым жанчыны яшчэ i самi чаплялiся за палена i тым самым правакавалi хлопца да шчодрага выкупу. l На поўначы Мiншчыны абрад "цягання калодкi" меў прынцыпова iншы кiрунак рэалiзацыi. Аб’ектам масленiчных абходаў былi толькi тыя сем’i, дзе была дзяўчына, якая толькi што выйшла замуж. У такiм разе сiмволiка рытуальныга дзеяння i ўключэнне ў яго кантэкст абрадавага атрыбута (калодкi) мела даволi выразную эратычную ролю: спрыяць цяжарнасцi i перасцерагчы маладую жонку ад негатыўных уздзеянняў на ўвесь перыяд цяжарнасцi. l На Брэстчыне iснаваў такi ж самы варыянт абраду "цягаць" калодку, але ў заключнай фазе ён меў яшчэ больш выразную акрэсленасць: палена зацягвалi ў тую хату, у якой было некалькi прэтэндэнтаў на шлюб. l У больш познi гiстарычны час, вiдаць, недзе напрыканцы XІX ст., абрад калодкi быў трансфармаваны i набыў уласна гульнёвы характар. На вячорках, дзе збiралася вясковая моладзь, "калодка" ў выглядзе чырвонай стужкi была ўжо не столькi сiмвалам рытуальнага пакарання, колькi знакам звычайных юнацкiх заляцанняў. Хлопцы чаплялi чырвоны бант каханай дзяўчыне на спiну, а тая потым па толькi ёй зразумелых нюансах павiнна была здагадацца, хто гэта зрабiў. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Масленiцу вясковая абшчына выказвала падзяку наважонам за тое, што яны стварылi пару i будуць працягваць род. З iншага боку тыя, хто па нейкiх абст
|
|