Лапці
Лапці
Лапцi доўгi час служылi сялянам асноўным вiдам абутку. Іх плялi з пянькi, iльну, лiпавага цi бярозавага лыка, берасты, пазней — са скуры хатняй жывёлы. Лапцi мелi не толькi практычнае ўжыванне. Вельмi часта яны станавiлiся атрыбутам пэўных абрадаў, прычым магiчнымi якасцямi валодалi старыя, ужо зношаныя лапцi. l У якасцi абярэгаў ад нячыстай сiлы i "лiхога" вока лапцi вывешвалi на хлявах, агароджах, тынах, каля агародаў, на варотах. Часам iх колькасць дасягала ста пар. Меркавалi: чалавек падыдзе да плота, убачыць столькi лапцей, здзiвiцца i не сурочыць мой двор, маю гаспадарку. l Прысутнасць лапцей у курнiку павiнна была павялiчыць колькасць знесеных яек, засцерагчы курэй ад сурокаў i хваробаў. l Старым лапцем абкурвалi карову пасля ацёлу. l Падчас эпiдэмii менавiта лапцi прапiтвалi дзёгцем i развешвалi ў хатах, хлявах, курнiках. l Стары лапаць дапамагаў i пры ўлазiнах — iм "задобрывалi", "заваблiвалi" дамавiка ў новую хату. l У час пахавання лапаць мог выступаць як ахвяраванне, своеасаблiвы падарунак продкам. l Лiчылася, што калi вакол агарода на некалькi штыкецiн надзець старыя лапцi, то вусенi не паядуць капусту, машка ёй не ўшкодзiць, а "галовы" вырастуць вялiкiя i сакавiтыя. l Каб было шмат агуркоў, лапаць неабходна закiнуць на сярэдзiну градкi i сказаць: "Як гэты лапаць густа плёўся, так i агуркi мае пляцiцеся i радзiцеся!". l Каб пазбавiцца ад тараканаў, выконвалi наступнае рытуальнае дзеянне: у лапаць саджалi столькi тараканаў, колькi было членаў сям’i, i "вывозiлi" лапаць з тараканамi праз парог, у двор. l Катэгарычна забаранялася плесцi лапцi на працягу Калядаў, iнакш у сям’i народзiцца "крывое" дзiця. l А яшчэ прыкмячалi: калi лапцi рвуцца спераду — бяда наперадзе, калi яны знасiлiся, стапталiся ззаду, на пятах — бяда прайшла. l Казалi: калi ў лапцях часта развязваюцца аборы, ведай, што цябе нехта вельмi кахае i сумуе па табе. l У народзе ведалi: каб дзень прайшоў паспяхова, спачатку абувалi правы лапаць, а потым левы. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лапцi доўгi час служылi сялянам асноўным вiдам абутку. Іх плялi з пянькi, iльну, лiпавага цi бярозавага лыка, берасты, пазней — са скуры хатняй жывёлы
|
|