21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Памiж намi, жанчынамi

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памiж намi, жанчынамi

Напярэдаднi свята за адным сталом сабралiся дыпламат i рэжысёр, палiтык i артыст, фiзiк i памежнiк, суддзя i журналiст. Аднак якое б прызванне iмi не было абранае, найперш яны жанчыны: успрымальныя, эмацыянальныя, чуллiвыя. Таму "круглы стол" для жанчын i пра жанчын атрымаўся не па-каляндарнаму цёплым i светлым. Святочны настрой прыемна дапоўнiлi кветкi i шчодрыя падарункi. Прыгажосць, як заўжды, — у дэталях. Арганiзатары, здаецца, паклапацiлiся пра кожную дробязь — пачынаючы ад урачыстай сустрэчы гасцей i заканчваючы танальнасцю гутаркi. Удзельнiц вiталi пад гукi акардэона i прапаноўвалi выцягнуць з мiнiяцюрнага кошыка па пралесцы-пытанню: вытанчана аформленыя афарызмы пра жанчын прапаноўвалiся для каментарыяў. Абмяркоўваючы iх, госцi неўпрыкмет для самiх сябе раскрывалiся перад суразмоўцамi, як першыя вясновыя кветкi. Заставалася толькi занатоўваць, i вось якiя "пралескi" атрымалiся ў нас.

Рыма Фiлiпчык, суддзя Вярхоўнага Суда: "Пачуццёвасць уласцiвая толькi суддзям-жанчынам"

— Калi вывучаеш справу, дай Божа, каб хапiла сiлы, мудрасцi i ўмення прымянiць правiльна закон. Я разглядаю грамадзянскiя справы, гэта заўсёды два бакi, i ты павiнен паставiць кропку ў iх спрэчцы. Мара ў мяне — нiколi не памылiцца. Калi разглядаеш справу, адчуваеш, што ў табе павiнна быць тая дабрыня, якая ўласцiва толькi жанчынам... Тая пяшчотнасць, цеплыня i дабрыня, тая пачуццёвасць, мне так падаецца, уласцiвыя толькi суддзям-жанчынам.

Ганна Лаўрукевiч, старшыня Пастаяннай камiсii палаты прадстаўнiкоў па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў: "Жанчыны ў парламенце нiчым не адрознiваюцца ад мужчын".

— Цi лёгка быць дзелавой жанчынай? У мяне атрымлiваецца... На кожнай новай пасадзе мне наноў даводзiлася даказваць сваю вартасць. Гэтага можна дасягнуць толькi сваёй працай, каб мужчыны прызналi, што жанчына на сваiм месцы... У акругах працаваць i лёгка (таму што абралi ў большасцi сваёй людзей, якiх ведаюць, i ты выбаршчыкаў ведаеш, ведаеш патрэбы рэгiёна), i цяжка (таму што ўсе патрэбы задаволiць немагчыма — недастаткова фiнансавых сродкаў). Самае галоўнае — дэпутаты павiнны зрабiць усе захады, каб сацыяльная накiраванасць нашага бюджэту не пацярпела. Жанчыны ў парламенце нiчым не адрознiваюцца ад мужчын.

C

Асаблiва тыя, што прыйшлi ў парламент як лiдары, якiя адбылiся. Гэтак жа рашуча выказваюць сваё меркаванне — я сёння магу сказаць ужо пра гэты склад. Ва ўсякiм выпадку, Ганна Мiкалаеўна Лаўрукевiч нiколi не баялася задаць любому пытанне, выказаць любое меркаванне i да канца яго адстойваць, як бы нялёгка часам нi было. I мужчыны прызвычаiлiся, што такiя жанчыны ўжо ёсць. Жанчынам нялёгка прабiцца — жанчына павiнна быць мужнай, рашучай. Калi гэта ёсць, i яна iдзе да мэты, не баючыся перашкодаў, яна да гэтай мэты прыйдзе.

Сауле Алiмкулава, першы сакратар пасольства Казахстана ў Беларусi, консул: "Консулам абавязкова павiнна працаваць жанчына".

— У маiм разуменнi консулам абавязкова павiнна працаваць жанчына. Таму што консул вырашае пераважна жыццёвыя праблемы, мы абараняем правы нашых грамадзян на тэрыторыi iншых дзяржаў. Работа дыпламата азначае быць на перадавой пазiцыi, адпавядаць усiм патрабаванням, выглядаць добра. Ёсць дыпламатычная канвенцыя, у якой абумоўлiваецца, як мы павiнны выглядаць, як паводзiць сябе. На Усходзе перш за ўсё мужчыны наперадзе, аднак мы стараемся не саступаць сваiх пазiцый. Я ў другi раз прыязджаю працаваць менавiта ў Беларусь, таму што мне краiна гэта вельмi падабаецца i я бачу, як прыгажэюць беларускiя жанчыны, i мы стараемся адпавядаць iм.

Валянцiна Гаявая, мастацкi кiраўнiк ансамбля "Харошкi": "У маёй прафесii слабы пол — мужчыны".

— Мужчыны больш чым жанчыны маюць патрэбу ў клопаце. Я асабiста лiчу, што ў маёй прафесii слабы пол — мужчыны. Яны цяжэй пераносяць боль, яны ўразлiвыя, самалюбства ў iх неверагоднае. Чалавек мастацтва — гэта перш за ўсё эмацыйны пасыл, i без гэтага пасылу вельмi цяжка працаваць. Скокнуць высока нельга, калi ты абыякавы, калi ты не можаш бар’ер унутры сябе пераскочыць. Дык вось мужчынам гэта вельмi цяжка рабiць. Да мужчын патрэбны вельмi тонкi падыход. Калi я рыхтую нейкую пастаноўку, я спачатку раблю гэта з мужчынамi — таму што з iмi даўжэй даводзiцца працаваць i некалькi цяжэй, затое потым яны будуць апорай партнёркам, трэба будзе трымаць — яны будуць трымаць, i ўпадуць толькi за кулiсамi...

Маргарыта Касымава, рэжысёр-пастаноўшчык кiнастудыi "Беларусьфiльм": "Не бывае кiно жаночага i мужчынскага — бывае добрае цi дрэннае".

— Не бывае кiно жаночага i мужчынскага — бывае добрае цi дрэннае. I калi яго робiць таленавiты рэжысёр, то трэба меркаваць не па полу, а па розуму, значнасцi...

Таццяна Янкова, памочнiк начальнiка змены аддзялення памежнага кантролю "Мiнск-1" АКПП "Мiнск", старшы прапаршчык: "Нам, жанчынам, даводзiцца несцi нялёгкую службу".

— У нас 80 % жанчын у часцi, мужчын становiцца ўсё менш i менш. I нам, жанчынам, даводзiцца несцi гэту нялёгкую службу па ахове нашых межаў. Бываюць i парушальнiкi, i трывогi, i зброя — ну нiчога, спраўляемся, думаю, не горш, чым мужчыны.

Не адкрыю Амерыку, калi скажу, што мы, жанчыны, вельмi розныя i супярэчлiвыя. Мы iмкнёмся стаць моцнымi, але нiколi б не адмовiлiся мець магчымасць пабыць слабымi. Мы прагнем лiдарства i разам з тым нам так важна адчуваць сябе як за каменнай сцяной. Мы любiм прымаць рашэннi, але ж часам так хочацца, каб адказнасць узяў на сябе той, хто побач. Аднак нас прымаюць з усёй нашай парадаксальнасцю, любяць i спрабуюць зразумець... Са святам нас!

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi свята за адным сталом сабралiся дыпламат i рэжысёр, палiтык i артыст, фiзiк i памежнiк, суддзя i журналiст. Аднак якое б прызванне iмi не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика