Зялёная жаба можа стаць залатой, альбо Цi з’явiцца ў Беларусi новы артыкул экспарту?
Зялёная жаба можа стаць залатой, альбо Цi з’явiцца ў Беларусi новы артыкул экспарту?
Ідэя экспарту жабаў як гастранамiчнага далiкатэсу знайшла сваю рэалiзацыю яшчэ ў Савецкiм Саюзе. Праўда, тады эксплуатавалася не беларуская прыродная папуляцыя, а астраханская, размешчаная на тэрыторыi Астраханскага запаведнiка i сумежных раёнаў. Высокая шчыльнасць "мясных" жабаў на мяжы ўпадання Волгi ў Каспiйскае мора дазволiла спецыяльнай арцелi наладзiць там прамысловы збор халаднакроўных. Экспартавалiся яны ў асноўным у Еўропу, i не толькi ў Францыю!
Мэтанакiраваным развядзеннем жабаў сёння займаецца не толькi Францыя, але i Новая Зеландыя. У той жа Францыi ёсць спецыяльныя жабiны фермы, дзе для зялёных прынцэс створаны максiмальна камфортныя ўмовы — тэмпература, вiльготнасць i г.д. I кормяць далiкатэсных жывёл там як на забой — часткова насякомымi, часткова камбiкормам. — Гэта тэхналагiчная вытворчасць патрабуе сур’ёзных фiнансавых затрат, — працягвае навуковец. — Арганiзаваць яе "з нуля" досыць складана. У большасцi выпадкаў развядзенне жабаў, як вiд прамысловай дзейнасцi, з’яўляецца спадарожным асноўнаму кiрунку — развядзенню рыбы (рыбы i жабы проста жывуць побач, па суседстве, не ствараючы адзiн аднаму канкурэнцыi) або вырошчванню рысу, як гэта робяць у некаторых краiнах Азii. Памянёны спосаб развядзення жабаў быў бы iдэальным варыянтам i для Беларусi. На рыбных сажалках ужо ёсць пэўная iнфраструктура, тэхнiчная база, працоўная сiла, а значыць, няма неабходнасцi арганiзоўваць спецыяльную арцель. Наяўную базу можна аднолькава эфектыўна выкарыстоўваць i для развядзення рыбы, i для павелiчэння шчыльнасцi папуляцыi жабаў. Уздоўж рыбных сажалак можна размясцiць пасткi-бочкi, над якiмi падвесiць лiхтары. Святло будзе прываблiваць насякомых, насякомыя — жабаў. Жабы будуць збiрацца на край бочкi, а адтуль — ... слiзгаць на дно. Ранiцай застанецца толькi выбраць iх сачком. У некаторых краiнах Еўропы такi спосаб развядзення жабаў практыкуецца не адзiн год... Паводле слоў Руслана Навiцкага, прыродныя папуляцыi жабаў, якiя размяшчаюцца на тэрыторыi нашай краiны, хоць i маюць даволi высокую шчыльнасць, аднак рассеяныя ў наваколлi. Напрыклад, у адным месцы пражывае 500 асобiнаў, праз 20 кiламетраў яшчэ 400, яшчэ праз 5 кiламетраў — 20. Пры такiм раскладзе высокiя затраты на транспартныя расходы не перакрылiся б магчымым прыбыткам. Акрамя таго, чалавек, якi б займаўся прамысловым зборам жабаў, павiнен быў бы мець спецыяльную адукацыю, каб не зблытаць прадстаўнiкоў ядомых вiдаў з ядавiтымi (напрыклад, шэрую рапуху з зялёнай жабай цi зялёную рапуху з зялёнай жабай). Адна ядавiтая асобiна можа атруцiць усю партыю! Улiчыце яшчэ, што збiраць далiкатэсных халаднакроўных зручней у цёмны час сутак: ноччу жабы горш арыентуюцца ў прасторы, а святло лiхтара ўвогуле iх дызарыентуе. У Беларусi водзяцца пяць вiдаў жабаў, якiя дзеляцца на дзве групы: зялёныя (азёрная, ядомая, сажалкавая) i бурыя (травяная i вастрамордая). Падзел на зялёных i бурых быў праведзены па дамiнуючым колеры скуры, аднак асобныя прадстаўнiцы зялёных могуць мець шэрыя адценнi, i адпаведна шэрыя могуць быць з зеленаватым адлiвам. Бурыя жабы ўлетку насяляюць лясы, i пасля перыяду размнажэння пражываюць на сушы, зiмуе травяная ў вадзе, вастрамордая — на сушы. Сярод зялёных жабаў азёрная — самы важкi прадстаўнiк, яе даўжыня можа дасягаць 14,5-15,5 сантыметраў. Ядомая крыху саступае азёрнай па памерах i лiчыцца прыродным гiбрыдам памiж азёрнай i сажалкавай. Азёрная, ядомая i сажалкавая жабы адносяцца да гiдрафiльных, гэта значыць, што ўсе яны пражываюць на ўзбярэжжы вадаёмаў. З гастранамiчнага пункту гледжання нас цiкавяць менавiта зялёныя жабы. Дзеля справядлiвасцi заўважым, што тэарэтычна ўсе пяць вiдаў беларускiх жабаў лiчацца ядомымi, аднак з-за сваiх сцiплых памераў травяная i вастрамордая ў ежу, як правiла, не выкарыстоўваюцца. "Я iх нават i не каштаваў нi разу, — прызнаўся Руслан Навiцкi. — А вось зялёнымi даводзiлася ласавацца — смачныя". Азёрная, як мы ўжо казалi, — самая буйная, хоць сустракаецца значна радзей за ядомую, больш распаўсюджана на паўночным захадзе нашай краiны, на рыбных сажалках. На поўднi больш жабаў ядомых, яны драбнейшыя за азёрных, затое могуць мець вышэйшую шчыльнасць папуляцыi. Таму выбiрайце: буйны "калiбр" пры меншай колькасцi (элiтныя лапкi) — у азёрнай жабы, цi большы аб’ём бiямасы (шмат дробных лапак) — у ядомай. Як правiла, на экспарт жабы адпраўляюць менавiта ў выглядзе бiямасы (кiлаграмамi), хоць элiтныя лапкi цэняцца больш. Адзiн кiлаграм мяса зялёнай жабы (у ежу выкарыстоўваюцца толькi лапкi!) у Еўропе каштуе ад 30 да 50 еўра. Каб з апалонiка вырасцiць дарослую асобiну, якую можна адпраўляць на кухню, жабу трэба расцiць 3-4 гады. На ўсiх прамысловых сажалках, дзе разводзяць жабаў, i на спецыялiзаваных фермах заўсёды стаiць дылема: атрымаць на выхадзе большы аб’ём цi элiтныя ножкi, а значыць чакаць яшчэ два гады. Рост тулава на 1,5-2 сантыметры дае прырост лапак на 3-4 мiлiметры. У адрозненне ад жабаў, якiя водзяцца на нашай тэрыторыi, рапух есцi не рэкамендуецца. У iх ядавiтая скура i мяса з гарчынкай. Як неспецыялiсту адрознiць рапуху ад жабы? У перыяд неразмнажэння рапуха сухая, а жаба вiльготная. Усё з-за рознiцы ў размеркаваннi залоз на скуры. Большасць беларускiх прамысловых рыбных сажалак размяшчаюцца на поўднi i захадзе краiны. Там найлепш праграваюцца вадаёмы, таму тэмп росту рыбы даволi высокi, у адрозненне ад поўначы, дзе з-за нiзкай тэмпературы вады рыбнай гаспадаркай займацца нявыгадна. Адпаведна i жабы на паўднёвым захадзе атрымлiваюць аптымальныя для сябе ўмовы, могуць больш iнтэнсiўна размнажацца. Каб не нанесцi шкоды канкрэтнай папуляцыi i экасiстэме, рэкамендуецца збiраць толькi дарослых асобiн — ад 8 да 12 сантыметраў. Акрамя таго, неабходна вызначыць лiмiт вымання пры эксплуатацыi прыроднай папуляцыi, каб колькасць жывёл магла з году ў год аднаўляцца. Для гэтага неабходна правесцi спецыяльныя разлiкi, вызначыць, дзе якiя вiды пражываюць, дзе iх найбольшая шчыльнасць... — Пэўныя матэрыялы па азначанай тэме ў нас ёсць, аднак спецыяльна гэтым пытаннем пакуль нiхто не займаўся, — патлумачыў Руслан Навiцкi. Беларусь ужо мае станоўчы вопыт экспарту вiнаграднай улiткi (прынамсi, не абарыгеннага вiду нашай фаўны, а завезенага з Паўночнай Амерыкi). Пасля з’яўлення спецыяльнай дзяржаўнай праграмы па рассяленнi вiнаграднай улiткi Беларусь пачала экспартаваць не толькi замарожаны прадукт, але i паўфабрыкаты. Сёння ў год экспартуецца больш за 200 тон вiнаграднай улiткi (пры тым, што адзiн экзэмпляр важыць не больш за 36 грамаў). Такiм жа перспектыўным можа стаць i развядзенне нашых абарыгенных жабаў. Штуршком для актыўных навуковых работ у гэтым накiрунку павiнна стаць зацiкаўленасць пэўных фiрмаў, арандатараў рыбных сажалак, якiя пажадаюць спецыялiзавацца выключна на жабах цi мець iх у якасцi спадарожнага прадукту рыбаразвядзення. Калi будуць замовы, вучоныя змогуць правесцi ацэнку бiярэсурсу зялёных жабаў у пэўнай мясцовасцi i даць абгрунтаванне эканамiчнай эфектыўнасцi эксплуатацыi канкрэтнай папуляцыi. Было б выдатна, калi б iнтарэс у правядзеннi такiх работ у маштабах рэспублiкi праявiла Мiнiстэрства прыроды i аховы навакольнага асяроддзя. Тады можна было б ацанiць перспектыўнасць гэтага вiду прамысловай дзейнасцi для Беларусi. Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідэя экспарту жабаў як гастранамiчнага далiкатэсу знайшла сваю рэалiзацыю яшчэ ў Савецкiм Саюзе. Праўда, тады эксплуатавалася не беларуская прыродная
|
|