21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якое яно, АбВаяльнае мастацтва..

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якое яно, АбВаяльнае мастацтва..

Складанасць i супярэчлiвасць жаночых пачуццяў адчуваюцца ў скульптуры

Вясна заўсёды прыходзiць нечакана. Жаданая i закаханая, яна, як свежы глыток паветра, абуджае ад зiмовай скаванасцi i нясмеласцi, дорыць не толькi сонечнае цяпло, але i надзею. Вакол усё нiбы прачынаецца: людскiя ўсмешкi, iмклiвыя аўтамабiлi, сонныя выставы, думкi... Узнiкаюць пытаннi, iнтарэсы, натхненне. Якое яно — мастацтва, напрыклад?.. Па-вясноваму ўзрушанае? Новае? А можа "АбВаяльнае"?..

Менавiта пад такой незвычайнай назвай у галерэi "Атрыум" Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi адбылося святочнае адкрыццё выставы. "АбВаяльнае" мастацтва" — гэта сучасная скульптура ў жаночым светапоглядзе, гэта спосаб мыслення, кантраст, у якiм нараджаецца недасягальны, вытанчаны, непасрэдны i непрадказальны вобраз. Гэта адзiнаццаць упэўненых у сабе, прыгожых i творчых жанчын-скульптараў, якiм ёсць што сказаць, бо кожная з iх увасабляе нерухомыя формы ў сваiм ракурсе: тэатральна, метафарычна, экспрэсiўна, асацыятыўна, гiстарычна.

І сапраўды, калi глядзiш на вытанчаных маладых жанчын-скульптараў i на сур’ёзныя складаныя скульптуры, узнiкае шмат супярэчлiвых думак: як такое можна зрабiць?

"Мастак не павiнен шмат казаць пра свае работы, бо менавiта яны павiнны казаць за яго", — дзелiцца думкамi Вольга Нячай, адна з удзельнiц выставы. Яе скульптуры "Сальвадор Далi", "Рэнесанс" прываблiваюць своеасаблiвай адкрытасцю i часам незразумелай жаночай упэўненасцю.

Што цiкава, праект такога кшталту ў Беларусi праходзiць упершыню, дорыць нам магчымасць пры дапамозе экспануемых 35 скульптурных кампазiцый зрабiць свае асабiстыя высновы, паспрабаваць зразумець той "iншы" свет быцця, па-вясноваму абудзiцца. "Гэта нашы штодзённыя адкрыццi, пяшчота, радасць, каханне. Гэта наша сэрца", — адзначае Ганна Старавойтава, не проста скульптар, але i сапраўдная прыгажуня. Фотаздымак з яе выявай на канi, прадэманстраваны на выставе, без сумненняў, даказвае гэта.

Увогуле, акрамя скульптур, да ўвагi ўсiх наведвальнiкаў выставы — мастацкiя фотапартрэты скульптараў, выкананыя маладым фатографам-мастаком Юлiяй Ледзiк. Зусiм розныя, непадобныя адна на адну, крэатыўныя i пранiзлiвыя, яны прыцягваюць не менш увагi, чым скульптуры.

"Адзiнае, што нас яднае — гэта тое, што мы жанчыны. I гэтай выставай мы аб’ядналi розныя сусветы, мары жанчын-скульптараў, іх творчыя шляхi, магчыма, нейкiя цяжкасцi i, безумоўна, сталенне", — падагульняе Iрына Швець, з замiлаваннем гледзячы на скульптуру пад характэрнай назвай "Малое".

Дзiяна Арыпава.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Складанасць i супярэчлiвасць жаночых пачуццяў адчуваюцца ў скульптуры Вясна заўсёды прыходзiць нечакана. Жаданая i закаханая, яна, як свежы глыток па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика