Эканамічныя санкцыi ЗША адносна беларускiх прадпрыемстваў павiнны быць спынены на пастаяннай аснове
Эканамічныя санкцыi ЗША адносна беларускiх прадпрыемстваў павiнны быць спынены на пастаяннай аснове
Такую думку выказаў першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка на сустрэчы з кiраўнiцтвам кампанii "Ханейвел" (ЗША) у Мiнску. Уладзiмiр Сямашка нагадаў, што санкцыi ЗША прыпынены толькi да 1 чэрвеня гэтага года. "Хiба можна сур’ёзна разглядаць такi крок i сур’ёзна думаць пра нейкi бiзнэс у гэтых умовах?" — сказаў ён. Санкцыi нiякiм чынам не садзейнiчаюць развiццю тавараабароту i рэалiзацыi сумесных праектаў. "Са свайго боку Беларусь нiколi не ўводзiла i не будзе ўводзiць санкцый адносна ЗША", — падкрэслiў Уладзiмiр Сямашка. Паводле яго слоў, бакам неабходна ўстаранiць iснуючую дыспрапорцыю i такая аўтарытэтная кампанiя як "Ханейвел" можа садзейнiчаць падтрымцы гэтай iдэi. Першы вiцэ-прэм’ер адзначыў, што беларускi бок заўсёды надаваў i будзе надаваць вялiкае значэнне развiццю адносiнаў з ЗША ў розных сферах, у тым лiку гандлёва-эканамiчнай. "У сувязi з гэтым Беларусь нiяк не можа задавольваць аб’ём тавараабароту з ЗША па вынiках 2008 года — усяго $628 млн, што на 15 працэнтаў нiжэй у параўнаннi з 2007 годам", — падкрэслiў Уладзiмiр Сямашка. Паводле яго слоў, прычыны ў тым, што гандлёва-эканамiчныя адносiны змешваюцца з палiтыкай. У сваю чаргу старшыня савета дырэктараў i галоўны выканаўчы дырэктар кампанii "Ханейвел" Дэвiд Коет адзначыў: "Я заўсёды лiчыў, што найлепшы спосаб выбудоўваць дыялог i паляпшаць адносiны памiж краiнамi — непасрэднае ўзаемадзеянне ў галiне бiзнэсу i камерцыi". Ён запэўнiў, што пасыл беларускага боку ўмацоўваць эканамiчнае супрацоўнiцтва ён агучыць сярод амерыканскiх калег-бiзнэсменаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка на сустрэчы з кiраўнiцтвам кампанii "Ханейвел" (ЗША) у Мiнску
|
|