21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэклама без паўз, або Шоу аднаго Булкi

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэклама без паўз, або Шоу аднаго Булкi

Яе сустракаюць на кожным кроку. Яе люта ненавiдзяць. З яе здзекуюцца. У асобных выпадках яе нават забараняюць. І ўсё ж без яе не ўяўляюць прагляду практычна нiводнага фiльма або перадачы — асаблiва калi перадача ўласна ёй i прысвечана. Пачынаючы з 15 сакавiка, тэлеканал АНТ запускае ў эфiр новую штотыднёвую забаўляльную праграму "Рэкламная паўза".

Паводле слоў прадзюсара тэлеканала Ягора Хрусталёва, гледачоў чакае штотыднёвае гумарыстычнае ток-шоу, прысвечанае рэкламе — з дэманстрацыяй забаўных ролiкаў з розных краiн свету, чытаннем i абмеркаваннем смешных аб’яў, а таксама з адмысловымi заданнямi для гасцей, так цi iнакш звязаных з рэкламай — прадзюсараў, рэжысёраў, акцёраў.

— Гэта мiжнародны фармат, зроблены ў Вялiкабрытанii. Але мы не цалкам капiравалi яго, дадалi элементаў, якiх не было ў iншых краiнах, — расказаў Ягор Хрусталёў. — У нас гэта не проста прагляд смешных ролiкаў, а хутчэй ток-шоу. У кожнай праграме ўдзельнiчаюць тры госцi, якiя маюць дачыненне да вонкавай або тэлевiзiйнай рэкламы. Iм даюцца розныя заданнi — адно з iх, напрыклад — прадказаць канцоўку ролiка па першых кадрах, альбо з дапамогай гледачоў здагадацца, што менавiта рэкламуецца.

— Цi будзе ў праграме нейкая частка, прысвечаная заклiку "Купляйце беларускае"?

— Асобна — не, але над некаторымi не самымi ўдалымi сацыяльнымi ролiкамi кшталту "Беражыце лiфт!" аўтарская група паiранiзавала, гэта ёсць у сцэнарыi вядучага. Аднак пераважна праграма ўключае замежныя рэкламныя ролiкi, зробленыя ў ЗША, Аўстралii, Сiнгапуры, Вялiкабрытанii i г.д. Гэта калi не мастацкiя творы, то, ва ўсякiм выпадку, вельмi цiкавыя, iранiчныя i смешныя работы. Увогуле, "Рэкламная паўза" — гэта тыповая праграма выхаднога дня, задача якой не ўздымаць вострыя сацыяльныя пытаннi, а прымусiць гледача ўсмiхнуцца i разняволiцца.

Але, пабываўшы на здымках першай праграмы, журналiсты перахрысцiлi праект у "шоу аднаго Булкi". Бо менавiта ён як вядучы шоу бесперапынна каментаваў ролiкi, сустракаў i праводзiў гасцей. I паспяваў яшчэ чытаць "кароткi курс гiсторыi рэкламы" — гледачам у iмправiзаванай студыi заставалася толькi апладзiраваць i смяяцца (у спецыяльна адведзеных паўзах). Хоць узровень жартаў вядучага таксама не заўжды быў бясспрэчным, але масавасць — такая заразлiвая штука...

— Здаўна ў рэкламе выкарыстоўвалiся жывёлы. Бабры рэкламавалi зубную пасту, трусы — батарэйкi, а Цiмацi — моднае адзенне, — абвяшчаў наступны рэкламны блок Яўген Булка, i аўдыторыя, пераважна моладзевая, выбухала рогатам. А на этапе, калi шоўмен "рэкламаваў" уласныя паслугi як вядучага карпаратываў, святаў i вяселляў, здаецца, некаторыя нават наважылiся запiсаць кантактны тэлефонны нумар — i вельмi засмуцiлiся, што ён так i не быў названы.

Адным з першых гасцей "Рэкламнай паўзы" стаў лiдар гурта "Лепрыконсы" Iлля Мiцько, якому зноў прадказальна дасталася за "рэкламу спявачкi Жанэт i нейкага там мабiльнага аператара".

— Перад вамi чалавек, якi ў цвярозым розуме i здаровай памяцi гаворыць "Чыкi-чыкi-ваў!" — адрэкамендаваў госця вядучы.

— Калi б можна было адкруцiць час назад, то я адмовiўся б здымацца ў гэтым ролiку, увогуле з’ехаў бы на гэты час з Беларусi, выправiўся ў адпачынак! — раздражнёна прызнаўся артыст.

— Але, калi б ты адмовiўся здымацца, не было б на што паехаць на адпачынак! — парыраваў Яўген Булка.

Наступнай госцi — тэлевядучай АНТ Люсi Лушчык — выпала зачытваць уголас забаўныя рэкламныя аб’явы з газет:

— Прадаюцца чарвякі — моцныя, дужыя, натрэнiраваныя... Рыба будзе задаволеная, — са здзiўленнем у голасе агучвала тэкст аб’явы Люся. А наступную аб’яву i ўвогуле не здолела прачытаць — не таму, што ў дзяўчыны праблемы са зрокам цi складаннем лiтар у склады, а таму, што тэкст збольшага быў набраны незразумелымi iероглiфамi — пэўна, на кiтайскай.

Дарэчы, кожнаму з гасцей аўтары падрыхтавалi ў падарунак спецыяльныя постэры — своеасаблiвыя сяброўскiя шаржы на рэкламу, з якой звязана iмя гэтага чалавека. Напрыклад, фота Люсi Лушчык, абранай тварам кандытарскай фабрыкi "Спартак", стала асновай для рэкламы балета "Спартак", кiнатэатра "Спартак", аднайменнага футбольнага клуба...

На што беларусы могуць памяняць малую медыцынскую энцыклапедыю i палiраваную кнiжную шафу, чаму нельга забывацца павiншаваць сакратарку з яе прафесiйным святам, колькi гадоў трэба вучыцца ў некаторых аўташколах — пра ўсё гэта, як i пра i многiя iншыя "ляпы", адкрыццi i нечаканасцi ў свеце рэкламы, гледачы даведаюцца ўжо 15 сакавiка. Сярод гасцей першых выпускаў "Рэкламнай паўзы" — клiпмейкер Уладзiмiр Янкоўскi, спявачкi Аня Шаркунова i Алеся, акцёры Сяргей Навiцкi i Анатоль Голуб i iншыя.

Усяго ж, паводле слоў прадзюсара АНТ Ягора Хрусталёва, у эфiры выйдзе не больш за 15 праграм, так што перапынак на смех з рэкламы працягнецца прыкладна да пачатку летнiх канiкулаў. А ў найблiжэйшы час на АНТ стартуе яшчэ адзiн забаўляльны праект — "Ранiшняя пошта" з "паштальёнамi" Яўгенам Смарыгiным i Дзмiтрыем Танковiчам.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе сустракаюць на кожным кроку. Яе люта ненавiдзяць. З яе здзекуюцца. У асобных выпадках яе нават забараняюць. І ўсё ж без яе не ўяўляюць прагляду пра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика