БРОНЗАВЫ ЧАТЫРОХСТВОРКАВЫ СКЛАДАНЫ АБРАЗ,
БРОНЗАВЫ ЧАТЫРОХСТВОРКАВЫ СКЛАДАНЫ АБРАЗ,
якi датуецца другой паловай ХІХ стагоддзя, стаў новым экспанатам Гомельскага палаца-паркавага ансамбля. Рэлiгiйную i музейную каштоўнасць перадаў у фонды гамяльчанiн Мiхаiл Кукса. Як расказала загадчык аддзела музейнага комплексу Ганна Кузьмiч, такiя "складнi" — культавы прадмет стараверства. — У стараверстве шырока выкарыстоўвалася меднае лiццё, i яно было надзвычай каштоўным. На поўначы царскай Расii знаходзiлася некалькi цэнтраў лiцця, якiя i забяспечвалi вернiкаў-старавераў усiм неабходным, у тым лiку такiмi металiчнымi абразамi. Само ж лiццё бярэ пачатак у старажытнай праваслаўнай традыцыi, калi былi распаўсюджаныя невялiкiя iконы, выразаныя з каменю. Iх звычайна бралi ў дарогу. Пасля, дзякуючы развiццю металургii, з’явiлася магчымасць на высокiм якасным узроўнi тыражаваць абразы, крыжы, складнi — з тых часоў яны адлiвалiся ў метале. З развiццём тэхналогiй змяняўся якасны ўзровень выканання, а сюжэты заставалiся кананiчнымi — жыцii святых, выявы Хрыста i Богамацi. Пасля расколу царквы ў ХVII стагоддзi, пры патрыярху Нiкане, такiя культавыя прадметы былi афiцыйна забароненыя. Было прынята распараджэнне, у якiм загадвалася "не дозволять раскольникам открытой по ярмаркам продажи таких икон и крестов, в коих допущено ими явное отступление от православных сего рода изображений". Аднак мастацтва лiцця працягвала iснаваць. На яго развiццё ў другой палове ХIХ стагоддзя паўплывала тое, што змянiўся стан старавераў. Яны атрымалi шэраг грамадзянскiх правоў, i папулярны вiд мастацтва — меднае лiццё — быў рэабiлiтаваны. З гадамi медная пластыка атрымала шырокае распаўсюджанне не толькi ў стараверскiм асяроддзi, але i сярод праваслаўных "новага абраду". Народ аддаваў iм перавагу, таму што яны былi танныя i даўгавечныя. На Беларусi цэнтрам стараверства традыцыйна з’яўляўся горад Ветка ў Гомельскай вобласцi, дзе заўсёды было найбуйнейшае пасяленне старавераў. Яго заснавалi ў 1685 годзе стараверы, якiя збеглi ад ганенняў з цэнтра Расii. Менавiта ў гэтым месцы ў тыя часы i атрымалi распаўсюджванне традыцыi меднага лiцця. Iрына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
якi датуецца другой паловай ХІХ стагоддзя, стаў новым экспанатам Гомельскага палаца-паркавага ансамбля. Рэлiгiйную i музейную каштоўнасць перадаў у фо
|
|