У Беларусь неабходна прыцягваць інвестараў кропкава, мэтанакiравана
У Беларусь неабходна прыцягваць інвестараў кропкава, мэтанакiравана
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора наведаў ААТ "Вiцебскдрэў" На прыкладзе гэтага прадпрыемства кiраўнiк дзяржавы азнаёмiўся з работай дрэваапрацоўчай галiны краiны ў сучасных фiнансава-эканамiчных умовах. Прэзiдэнту далажылi аб тым, як выконваюцца раней дадзеныя iм даручэннi па развiццi галiны. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка станоўча ацанiў крок ЕС па прадаўжэннi прыпынення санкцый адносна беларускiх чыноўнiкаў. Аб гэтым ён заявiў журналiстам у Вiцебску. "Так, я азнаёмiўся з гэтым рашэннем еўрапейцаў. Дзякуй, гэта добра", — сказаў Прэзiдэнт. Пры гэтым ён адзначыў: "Але калi яны думаюць, што нас можна трымаць на якiм-небудзь кручку, атрымлiваючы сiгналы ад нашых апазiцыйных "адмарозкаў", што нас можна тузаць i панукаць намi — то пры такой пазiцыi мы дыялог весцi не будзем". "Калi сюды прыязджаў Салана, у яго вачах я ўбачыў зацiкаўленасць еўрапейцаў у супрацоўнiцтве з намi, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Калi Еўропа сёння на тых прынцыпах, якiя мы вызначылi з Саланам, прынцыпова жадае па гэтых пытаннях супрацоўнiчаць i бачыць Беларусь у гэтай еўрапейскай сям’i, мы да гэтага гатовы". Разам з тым, на думку кiраўнiка дзяржавы, "турбаваць нас па дробязях i патрабаваць адмены тых або iншых законаў" — няправiльна. Галоўнае, каб бакi паважалi адзiн аднаго i бачылi асноўныя задачы супрацоўнiцтва, не выпускаючы iх з-пад увагi за дробязямi i прыдзiркамi. Паводле слоў Прэзiдэнта, нягледзячы на тое, што такiя дзяржавы, як Вялiкабрытанiя або Нiдэрланды, адмаўляюцца падтрымаць Беларусь, сёння наша краiна карыстаецца падтрымкай буйнейшых дзяржаў Еўрасаюза, таксама Беларусь упершыню падтрымалi суседнiя з ёй краiны — члены ЕС. "Акрамя таго, у нас выдатны дыялог з Украiнай, якая лiчыцца лакмусавай паперкай для ЕС", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Гэта ўжо добрыя сiгналы, добры прарыў", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Ён зноў падкрэслiў, што Беларусь развiвае супрацоўнiцтва з Еўрасаюзам не на шкоду саюзнiцкiм адносiнам з Расiяй. "Беларусь павiнна выконваць ролю сувязнага звяна памiж Усходам i Захадам. І для Еўропы гэта добра: бо яна збiраецца не ваяваць з Расiяй, а супрацоўнiчаць з ёю", — рэзюмаваў Прэзiдэнт. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка назваў нядаўнюю фiнансавую здзелку з Кiтаем — пагадненне аб валютным свопе — каласальнай перамогай. "Мы тры гады вялi адпаведныя перагаворы, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Гэта сапраўдны прарыў. Гэта тое, аб чым мы так доўга гаварылi з Расiяй. Кiтайцы тут сыгралi на апярэджанне". Цяпер у Беларусi ёсць магчымасць купляць тавары ў Кiтаi за iх грошы i наадварот: Кiтай можа набываць у Беларусi ўсё, што трэба, за беларускiя рублi, сказаў Прэзiдэнт. "Калi Кiтай ставiць сабе мэту развiваць свой уплыў на Еўропу праз Беларусь, мы вiтаем гэта, — заявiў кiраўнiк дзяржавы. — Я кiтайцам даўно прапаноўваў гэта стратэгiчнае партнёрства". На думку беларускага лiдара, вiдавочна, што праз 10-20 гадоў кiтайская эканомiка будзе вядучай у свеце. "Таму Беларусi гэта супрацоўнiцтва толькi на карысць", — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка. "Сёння неабходна разумець, што весцi размову аб iнвестыцыях увогуле, як гэта было да сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, бесперспектыўна. Цяпер трэба шукаць iнвестараў, багатых людзей кропкава, мэтанакiравана, садзiцца з iмi за стол перагавораў i дамаўляцца", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, вырашэннем гэтых пытанняў ён займаўся падчас нядаўнiх вiзiтаў у Сербiю i Арменiю. Як адзначыў Прэзiдэнт, падчас вiзiту ў Сербiю 15 бiзнэсменаў выказалi жаданне працаваць у Беларусi i ў цэлым на ўсходнiм рынку. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў Беларусi для замежных iнвестараў створаць зручныя ўмовы для работы, напрыклад, яны могуць быць вызвалены на 3 гады ад падаткаў, каб акупiць свае iнвестыцыi. Аднак пры гэтым яны павiнны выканаць некалькi ўмоў. "Мы iм гаворым: не разлiчвайце, што вы прыедзеце, i мы за бясцэнак аддадзiм фабрыкi, заводы, дазволiм iх так прыватызаваць. Каб удзельнiчаць у нас у прыватызацыi, неабходна заслужыць давер. Прыйдзiце, пакажыце, што ўмееце, папрацуйце, напрыклад, 3 гады, дакажыце, што вы лепшыя, i магчыма, мы пачнём прыватызаваць, а вы будзеце мець пры гэтым перавагу", — сказаў Прэзiдэнт. Гаворачы аб нядаўнiм вiзiце ў Арменiю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што былi абмеркаваны многiя пытаннi, пачынаючы ад эканамiчных i заканчваючы ваенна-тэхнiчным супрацоўнiцтвам. Так званая апазiцыя — гэта пятая калона, якая дзейнiчае на шкоду Беларусi, лiчыць Аляксандр Лукашэнка. "Як толькi мы з еўрапейцамi паспрабавалi дамовiцца, i працэс гэты пайшоў, у iх гэта выклiкала iстэрыю, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Не верце, што гэтыя людзi — за адмену санкцый". "Калi мы апублiкавалi б усё тое, што мы ведаем аб апазiцыi i аб тым, як яна "працуе", у Бруселi, Страсбургу i iншых гарадах Еўропы i Амерыкi — вы жахнулiся б", — дадаў Прэзiдэнт. "Гэта не апазiцыя. Гэта пятая калона, якая працуе на шкоду беларускаму народу, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Гэтыя людзi ўжо не iмкнуцца прыйсцi да ўлады — яны проста хочуць зарабляць грошы на чым папала". Аляксандр Лукашэнка паведамiў, што ў най-блiжэйшы час, магчыма, некаторыя дакументы апазiцыi будуць даведзены да грамадства. Паводле слоў Прэзiдэнта, прадстаўнiкi апазiцыi сталi крычаць аб тым, што ў iх ёсць план эканамiчных рэформаў, i заклiкалi дзяржаву прыслухацца да iх прапаноў. "Нядаўна я азнаёмiўся з усiмi гэтымi прапановамi. I што я там прачытаў? Заводы неадкладна "парэзаць", прыватызаваць, зямлю раздаць людзям. Вось я чытаю i думаю: дзе гэтыя людзi наогул жывуць", — абурыўся Прэзiдэнт. "Скажыце, хто хоча сёння ўзяць зямлю. Навошта нам сёння дзялiць зямлю, каб потым зноў вяртацца да буйнатаварнай сельскай вытворчасцi", — сказаў беларускi лiдар. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, сёння апазiцыянеры лабiруюць абсурдныя прапановы, якiя аплачваюцца з-за мяжы. "Сёння нiхто нiчога не плануе прадаваць за бясцэнак", — падкрэслiў Прэзiдэнт, гаворачы аб прыватызацыi. "Гэтага не будзе, не ў гэтым сэнс нашай лiбералiзацыi", — заявiў беларускi лiдар. "Гэта ворагi беларускага народа, я гэта адказна заяўляю, ведаючы аб чым яны гавораць i чаго яны хочуць. Яны гатовы прадацца сёння любому, толькi скiнуць бы Лукашэнку, ускочыць у яго крэсла самiм i разбамбiць краiну", — сказаў Прэзiдэнт. "Не атрымаецца, пакуль я жывы", — заявiў ён. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора наведаў ААТ "Вiцебскдрэў" На прыкладзе гэтага прадпрыемства кiраўнiк дзяржавы азнаёмiўся з раб
|
|