Галоўнае? Правiльна паставiць дыягназ!
Галоўнае? Правiльна паставiць дыягназ!
— Славуты сусветны фiнансавы крызiс можа нават аздаравiць некаторыя прадпрыемствы i бiзнэс-структуры. Безумоўна, крызiс — гэта стрэс. Але ўспомнiце: "Тое, што нас не забiвае, робiць нас больш моцнымi". Галоўнае — не панiкаваць, перагледзець свой погляд на вядзенне спраў, — кажа дырэктар Вiцебскага цэнтра падтрымкi прадпрымальнiцтва ("Вiцебскi бiзнэс—цэнтр") Леанiд ШУР. Гэты цэнтр дзейнiчае вось ужо 15 гадоў i аказвае кансультацыйную i iншую дапамогу бiзнэсменам i дзяржаўным прадпрыемствам. — Пытаеце, якiя зараз парады мы даём тым, хто да нас звяртаецца па бясплатныя кансультацыi? Па-першае, эканомiць у выдатках, захоўваючы самае каштоўнае з таго, што ёсць. І, зразумела, у першую чаргу я маю на ўвазе кадры. Трэба ў эканомii не супярэчыць магчымасцi захавання калектыву. Тыя, хто, мякка кажучы, працуе "слаба", павiнны навучыцца лепш выконваць свае абавязкi. Па-другое, трэба ўдакладняць маркетынг; не забываць, што ёсць бiзнэс, а яшчэ ж i збыт. Таксама вельмi важна — навучыцца кааперавацца нават з канкурэнтамi. Сусветны досвед паказвае, што ў вынiку гэтага можна не толькi выжыць на рынку, а нават дасягнуць новага ўзроўню развiцця. I магу падкрэслiць, што трэба пазбавiцца ад усiх так званых дапаможных структур, ствараючы з iх фiрмы-"дочкi", бо добры бiзнэс — гэта спецыялiзацыя. Як расказаў Леанiд Шур, яшчэ ў самым пачатку фiнансавага крызiсу — восенню мiнулага года — прадпрымальнiкi сталi часцей прыходзiць па кансультацыi. Таму супрацоўнiкамi цэнтра былi распрацаваны спецыяльныя метадычныя рэкамендацыi, праводзiлiся семiнары. I цяпер гэтая практыка працягваецца. Антыкрызiсныя прапановы цэнтра былi пададзены ўладам праз Асацыяцыю наймальнiкаў i прадпрымальнiкаў. — Дарэчы, ва ўсiм цывiлiзаваным свеце такiя цэнтры, як наш, дзейнiчаюць пры дзяржаўнай фiнансавай падтрымцы. Нам жа далi мiнiмальныя льготы, напрыклад, 50 працэнтаў па арэнднай плаце на 2 гады. А далей? Таму фактычна мы з самага пачатку работы дзейнiчаем "у крызiсе". Вельмi спадзяёмся, што добрая палiтыка, накiраваная на падтрымку бiзнэсу, якая ў апошнi час вядзецца ў Беларусi, будзе мець лагiчны працяг,— расказвае спадар Шур. Дырэктар цэнтра ўпэўнены, што бiзнэсу трэба ведаць: галоўнае зараз — дыктат спажыўца. Гэта значыць, што менавiта спажывец можа, напрыклад, дыктаваць палiтыку цэнаў. Прыкладна так: "Хачу гэты тавар, паслугу, але па больш нiзкай цане, са знiжкай". I, адпаведна, вытворцы павiнны ставiць новыя ўмовы сваiм пастаўшчыкам: маўляў, возьмем гэта, але альбо па меншай цане, альбо з адтэрмiноўкай разлiку. Калi раней цэнтр займаўся ў асноўным распрацоўкай бiзнэс-планаў, планаў санацый (калi прадпрыемства ўжо аб’явiлi банкрутам), цяпер вельмi запатрабаваны дакументы, якiя могуць дапамагчы ў дасудовым фiнансавым аздараўленнi. — Любы доктар скажа, што перад тым, як лячыць, трэба паставiць дыягназ, — працягвае Леанiд Шур. — З гэтай мэтай мы прапаноўваем ключавым асобам у кампанiях адказаць на пытаннi спецыяльнай анкеты. Калi даецца станоўчы адказ, значыць рашэнню гэтай праблемы трэба аддаць увагу ў першую чаргу. У прыватнасцi, першае пытанне: "Цi можна сказаць, што цэны на тавары кампанii прыкметна вышэйшыя, чым у асноўных канкурэнтаў i (альбо) якасць тавараў, сэрвiс прыкметна горшыя, чым у канкурэнтаў?". Другое — "Цi назiраецца адток клiентаў з кампанii?"... Сярод шасцi пытанняў ёсць i такое: "Цi вызначае кiраўнiцтва кампанii яе стан як перадкрызiсны альбо крызiсны?". Паводле слоў дырэктара, у Расii ў вынiку крызiсу пазбаўляюцца ад так званага "офiснага планктону". Гэта значыць — больш цэняцца лепшыя кадры, а з "баластам" развiтваюцца. Па прынцыпе, якi дзейнiчае на занятках у трэнажорнай зале: "пазбаўся ад тлушчу, накачай мускулы". Несумненна, такая перспектыва "свецiць" i беларускiм менеджэрам. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Славуты сусветны фiнансавы крызiс можа нават аздаравiць некаторыя прадпрыемствы i бiзнэс-структуры. Безумоўна, крызiс — гэта стрэс. Але ўспомнiце: &
|
|