21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нівелiроўкай па Еўропе

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нівелiроўкай па Еўропе

Беларускi бок ускладае вялiкiя спадзяваннi на старшынства Казахстана ў АБСЕ налета

Роўна два месяцы таму пасол Казахстана ў Беларусi Анатоль Смiрноў уручыў даверчую грамату кiраўнiку дзяржавы. Цяпер, пасля азнаямлення з краiнай, уладнымi структурамi, прадпрыемствамi, самы час для актыўнай, дынамiчнай работы. Перспектывы супрацоўнiцтва абмяркоўвалiся i падчас сустрэчы дыпламата са старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Барысам Батурам.

Дыялог з Казахстанам, якi займае трэцяе месца ў аб’ёме знешняга гандлю Беларусi з краiнамi СНД, i без таго ўяўляе цiкавасць для нашай дзяржавы, аднак у святле старшынства краiны ў АБСЕ налета ён становiцца яшчэ больш цiкавым. Спiкер верхняй палаты парламента падкрэслiў: "Мы звязваем велiзарныя надзеi са старшынствам Казахстана ў АБСЕ i таму адсочваем усё, што адбываецца ў Казахстане ў перыяд падрыхтоўкi да гэтага". Палiтык згадаў, што Беларусь падтрымала кандыдатуру Казахстана на старшынства ў Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе налета. "Прыярытэты, абазначаныя Казахстанам на перыяд старшынства, цалкам супадаюць з нашымi пажаданнямi, i мы поўнасцю iх падтрымлiваем", — запэўнiў Барыс Батура. "Спадзяёмся, што ў перыяд старшынства Казахстана ў АБСЕ намецiцца выраўноўванне ўзаемаадносiнаў памiж краiнамi Еўропы". Старшыня Савета Рэспублiкi адзначыў высокi ўзровень узаемаадносiнаў памiж Беларуссю i Казахстанам, падабенства ў антыкрызiсных мерах i аднолькавыя мэты — выйсцi з крызiсу "ў больш моцным, прасунутым стане".

Як плануецца актывiзаваць узаемаадносiны? "Стаўку мы робiм на рэгiянальнае супрацоўнiцтва", — заявiў пасол. Адзначыў ён i важнасць вялiкiх дзяржаўных праектаў. Паводле яго слоў, у Казахстане дзейнiчае дзяржпраграма, якая прадугледжвае 45 праектаў у перапрацоўчай, хiмiчнай прамысловасцi i iншых. Нягледзячы на крызiс, праекты не прыпыняюцца, "на гэтыя мэты вылучаецца дзяржавай 54 млрд долараў", — запэўнiў дыпламат i дадаў: "Чаму б беларуcкаму боку не паўдзельнiчаць у гэтых праектах?".

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi бок ускладае вялiкiя спадзяваннi на старшынства Казахстана ў АБСЕ налета Роўна два месяцы таму пасол Казахстана ў Беларусi Анатоль Смiрноў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика