21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крылаты хутар - Дзмiтрый Крылоў разам з сям’ёй перасялiўся ў глыбiнку i вырошчвае коз

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крылаты хутар - Дзмiтрый Крылоў разам з сям’ёй перасялiўся ў глыбiнку i вырошчвае коз

Да фермерства ўсё больш актыўна падключаюцца гараджане — людзi, якiя раней з сельскай гаспадаркай не былi звязаны. Для кожнага з iх свая справа ў вёсцы пачыналася па-рознаму. Да прыкладу, Дзмiтрый Крылоў паверыў у перспектыву працы на зямлi, калi ў складаныя часы неабходна было набыць пэўную ўстойлiвасць у жыццi. Тады Дзмiтрый Анатольевiч узяў на апрацоўку 10 гектараў палеткаў у Дзяржынскiм раёне i зарэгiстраваў сялянскую гаспадарку "ДАК" (па сваiх iнiцыялах).

"Выжывальнасць" — адзiн з пяцярых

 

Да фермерства ўсё больш актыўна падключаюцца гараджане — людзi, якiя раней з сельскай гаспадаркай не былi звязаны. Для кожнага з iх свая справа ў вёсцы пачыналася па-рознаму. Да прыкладу, Дзмiтрый Крылоў паверыў у перспектыву працы на зямлi, калi ў складаныя часы неабходна было набыць пэўную ўстойлiвасць у жыццi. Тады Дзмiтрый Анатольевiч узяў на апрацоўку 10 гектараў палеткаў у Дзяржынскiм раёне i зарэгiстраваў сялянскую гаспадарку "ДАК" (па сваiх iнiцыялах).

Дзмiтрый Крылоў нарадзiўся ў вядомым навуковым цэнтры Расii — Томску. Яго бацька быў iнжынерам (дарэчы, праграмаваў першыя ЭВМ), а мацi — бiёлагам. Як узгадвае Дзмiтрый Анатольевiч, дзяцiнства прайшло ў пераездах, пакуль сям’я нарэшце не асела ў Фанiпалi. Тут скончыў школу i паступiў у Мiнскi радыётэхнiчны iнстытут на факультэт аўтаматызацыi кiравання. Здаецца, спецыяльнасць сабе абраў зусiм не вясковую. Аднак напрыканцы 1980-х гадоў усё нечакана змянiлася.

— Збiлiся прыярытэты, — узгадвае Крылоў. — Тады хлопчыкi з запраўкi за дзень атрымлiвалi месячную зарплату iнжынера. На палiцах крамаў пуста, а трэба ж было неяк кармiцца. Па тэлевiзары i радыё рэклама — "бярыце зямлю, займайцеся сельскай гаспадаркай". Вось i вырашыў у вёску па-дацца, малады быў i азартны — падумаў, чаму б не рызыкнуць.

Сваю гаспадарку на палетках калгаса "Іскра" Дзмiтрый Анатольевiч зарэгiстраваў у 1992-м. Гэта была "першая хваля" фермерства, тады яму ўдалося ўзяць крэдыт i за гэтыя сродкi паспеў набыць тэхнiку. Зразумела, з-за iнфляцыi пазычаныя грошы хутка вярнуў, а база добрая засталася. Спачатку займаўся раслiнаводствам — па праўдзе кажучы, не вельмi добра арыентаваўся ў аграпрамысловай вытворчасцi, бо справа для яго была новая. Але даволi хутка адаптаваўся i аператыўна рэагаваў на запатрабаваннi рынку. Напэўна, такая якасць i дазволiла выжыць у складаных умовах. З пяцi фермераў, якiя калiсьцi ўзялi ўчасткi ў "Iскры", цяпер застаўся толькi Крылоў.

У 1998 годзе Крылоў пачаў будаваць вялiкае жывёлагадоўчае памяшканне i заняўся свінагадоўляй. У той час гэта быў адзiн з найбольш перспектыўных кiрункаў сельскагаспадарчай вытворчасцi. А крыху пазней прыватнiк сапраўды знайшоў такую справу, якая дазволiла заняць уласную нiшу на рынку i даволi паспяхова развiвацца.

Цудадзейны амарант

Перш чым заняцца козагадоўляй, Крылоў даволi доўга вывучаў гэтую галiну. Прыватнiк знаёмiўся з вопытам калег у Расii i ў Заходняй Еўропе, штудзiраваў спецыяльную лiтаратуру, раiўся са спецыялiстамi. Нарэшце, узважыўшы ўсе "за" i "супраць" прыняў рашэнне. Тады пачаў прадаваць свiней i закупляць коз. Адразу набываў iх у вяскоўцаў, пасля завозiў племянную жывёлу з Прыбалтыкi. Так паступова, крок за крокам, фармiраваў казiную ферму.

— Для Беларусi гэтая справа не новая, але ў такiх маштабах козагадоўляй у нас нiхто не займаецца, — заўважае Дзмiтрый Крылоў. — Мiж тым, кiрунак вельмi прывабны i перспектыўны. Вядома, што разводзiць коз чалавек пачаў вельмi даўно. Паводле мiфаў, малаком казы Амалфеi быў выкармлены галоўны старажытнагрэчаскi бог Зеўс. Напэўна, яшчэ з тых часоў людзi заўважылi гаючыя якасцi гэтай прадукцыi. Вядома, што казiным малаком лячылi сваiх пацыентаў легендарныя ўрачы Авiцэна i Гiпакрат.

Ужо ў наш час спецыялiсты Iнстытута харчавання Акадэмii медыцынскiх навук РФ дакладна вызначылi, што казiнае малако карысна ўжываць людзям, якiя пакутуюць на захворваннi кiшачна-страўнiкавага тракту i верхнiх дыхальных шляхоў. Яго можна выкарыстоўваць падчас лячэння сухотаў, астмы, дыятэзаў, алергii, склерозу, астэапарозу. Малако папоўнiць дэфiцыт кальцыю ў арганiзме, дапаможа вывесцi таксiны i радыенуклiды.

Нядаўна ў iм былi знойдзены рэчывы, падобныя на прыроднае снатворнае, таму гэта яшчэ i заспакаяльны сродак. Казiнае малако павышае ўстойлiвасць арганiзма да iнфекцыйных захворванняў, валодае супрацьсклератычным дзеяннем. Яно добра засвойваецца арганiзмам, не выклiкае алергii i не адкладаецца ў выглядзе халестэрыну. Таму гэтую прадукцыю можна без апаскi ўжываць у любым узросце. Зразумела, што пра ўсе якасцi казiнага малака Дзмiтрый Крылоў, як, дарэчы, i многiя з нас, нават i не здагадваўся, а даведаўся пра iх, калi пачаў паглыбляцца ў тэму. Тады прыватнiк зразумеў: вось той эксклюзiўны варыянт, якi нарэшце дазволiць разгарнуцца на зямлi. Цяпер у Крылова сорак гектараў зямлi, восем з iх занята пад капустай. Як заўважае фермер, гэта часовае рашэнне ва ўмовах недахопу абаротных сродкаў. З капусты ўвосень робяць вельмi смачную шаткаванку, якую пасля паспяхова рэалiзуюць на базы, у сацыяльныя ўстановы, iншым спажыўцам. Гэта ўсё ж перапрацоўка, больш выгадна гандляваць гатовай прадукцыяй, чым сыравiнай. Астатняя плошча адведзена пад шматгадовыя травы i збожжавыя (авёс i ячмень, якiя спецыяльна нарыхтоўваюць на корм жывёле). Зараз Крылоў карпатлiва стварае добрыя пашы, каб козы ўдосталь атрымлiвалi неабходных вiтамiнаў i мiкраэлементаў.

— Малако вельмi моцна рэагуе на рацыён, — заўважае Дзмiтрый Анатольевiч. — I вельмi важна, каб кармленне жывёлы было збалансаванае. Таму хачу паспрабаваць вырасцiць амарант. Гэтая культура ў абавязковым парадку ўваходзiла ў "сухпаёк" старажытнагрэчаскiх воiнаў, нездарма яны былi такiя цягавiтыя. Сучасныя навукоўцы знайшлi ў амаранце фермент, якi здабываюць з печанi акулы — адзiн з наймацнейшых прыродных антыаксiдантаў. У Растове адна з гаспадарак робiць сiлас па адметнай тэхналогii: амарант напалову з кукурузай. Думаю ўкаранiць гэтыя напрацоўкi ў сябе.

Памiж Цяўлавам i Шпiлькамi

Усе 40 гектараў, якiя апрацоўвае сялянская гаспадарка "ДАК", размешчаны практычна ў адным кавалку. Гэта, вядома, спрашчае справу, аднак працы заўсёды хапае. Зараз на ферме трымаюць 200 дойных коз, а агульнае пагалоўе даходзiць да 250 жывёл. Усе яны патрабуюць належнага догляду. Летам штомесячна прыватнiкi надойвалi каля 8 тон карыснага малака. Прадукцыю рэалiзоўваюць у Ваўкавыск — на вядомае прадпрыемства "Беллакт". Спрабавалi наладзiць перапрацоўку малака ў сябе, аднак на практыцы гэта сталася недасягальнай марай. Па нарматывах трэба ўзводзiць сапраўдны завод з усiмi камунiкацыямi. Дзе ж тут пацягнеш такi вялiкi аб’ект (няўжо нельга пайсцi насустрач людзям?)...

На ферме можна заўважыць многiя тэхналогii, якiя прыватнiкi ўкаранiлi сваiмi сiламi. Напрыклад, самаробная даiльная зала на 12 коз. Зроблена ўсё па-гаспадарску, з веданнем справы. На ферме чыста i ўтульна, нiякай мiтуснi — кожны дакладна ведае свае абавязкi i старанна iх выконвае. У гаспадарцы, акрамя Дзмiтрыя Крылова з яго жонкай Галiнай, яшчэ занятыя сем работнiкаў — цэлы працоўны калектыў. Пераважная большасць з iх штодня ездзяць з Дзяржынска, да якога адсюль каля дзесяцi кiламетраў. Дысцыплiна ў фермераў жалезная: за кожнае парушэнне — сур’ёзныя спаганннi. Прыйшоў на працу "пад мухай" — "мiнус" двухдзённы заробак, спагнаннi альбо не выканаў што своечасова — "мiнус" грошы, якiя звычайна зарабляеш за дзень.

Людзей на працу часта сам гаспадар дастаўляе, толькi ў асобных выпадках яны дабiраюцца самастойна. Месца, дзе разгарнуўся Крылоў, — глыбiнка ў поўным сэнсе гэтага слова. Непадалёку знаходзiцца вёска Цяўлава, дзе мясцовых жыхароў зусiм не засталося — толькi зрэдку людзi на бацькоўскiя сядзiбы выбiраюцца (часцей за ўсё ўлетку).

— Калi ўпершыню сюды прыехаў, тут было голае месца — сапраўдны "мядзведжы кут", — усмiхаецца Дзмiтрый Крылоў. — Але нiчога, узвёў ферму, пачаў дом будаваць — пацiху абжывалiся. З сям’ёй сюды з Мiнска перабралiся гадоў восем таму. Практычна на хутары жывём, на- водшыбе. Толькi няма цяпер такой адмiнiстрацыйнай адзiнкi, таму нас да Цяўлава i прыпiсалi. Магчыма, звернемся з тым, каб атрымаць статус хутара, нездарма ж зараз такая кампанiя праводзiцца па iх стварэннi. А нам i ствараць нiчога не трэба: ёсць дом, гаспадарчыя памяшканнi, жывёла i 40 гектараў зямлi — усё, што трэба для жыцця.

Галiна Крылова — мiнчанка, па адукацыi педагог. Пераязджаць для яе было цяжкавата, усё ж такi трэба мяняць лад жыцця. Аднак нiводнага разу не пашкадавала аб сваiм выбары i цяпер ва ўсiм дапамагае мужу па гаспадарцы. Галiна Эдуардаўна заўважае, што зараз ёй у горадзе некамфортна, так i цягне на ўласны хутар. У Крыловых тры дачкi: старэйшая Дана вучыцца ў iнстытуце, сярэдняя Веранiка заканчвае гiмназiю, малодшая Лiза вучыцца ў сёмым класе. Пакуль цяжка сказаць, хто з iх працягне справу сваiх бацькоў, але адно дакладна — гэтыя маляўнiчыя мясцiны ўжо сталi iм роднымi...

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Дзяржынскi раён.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да фермерства ўсё больш актыўна падключаюцца гараджане — людзi, якiя раней з сельскай гаспадаркай не былi звязаны. Для кожнага з iх свая справа ў вёсц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика