21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пачуццё локця

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачуццё локця

На пытаннi чытачоў адказала прафесар кафедры кардыялогii i рэўматалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi, доктар медыцынскiх навук Тамара ЦЯБУТ.

(Працяг. Пачатак у нумарах за 7, 10, 13, 14, 17 сакавіка.)

( — Нэла Iванаўна, Мiнск. Мне — 70 гадоў. Выстаўлены дыягназ двухбаковы гонартроз II ступенi, хранiчны сiнавiт правага каленнага сустава. Пасля шпiталiзацыi ў 6-й бальнiцы мне рэкамендавалi прымаць тэрафлекс цi дону. Дона дапамагае больш i не дае пабочных эфектаў. Але яе зараз няма ў аптэках. Чаму?

— Прэпарат дона з’явiўся ў аптэчнай сетцы. Пакуль вы можаце паспрабаваць папрымаць iншыя прэпараты такога ж складу, напрыклад, стоп-артроз. Аднак шмат не набывайце, купiце дзён на дзесяць. I паглядзiце, калi эфектыўнасць прэпарата захоўваецца, значыць вы iм можаце карыстацца.

— У мяне таксама кантрактура кiсцяў рук i левай ступнi. Рабiлi магнiт. Але адчуваю сябе дрэнна. Якая медустанова займаецца глыбокiм даследаваннем гэтага захворвання?

— Магнiтатэрапiя — самы бяспечны i эфектыўны метад фiзiятэрапеўтычнага лячэння. Яго прызначылi вам правiльна. Аднак у вашым выпадку можа спатрэбiцца i хiрургiчнае лячэнне. Трэба пракансультавацца з рэўматолагам у Рэспублiканскiм кансультацыйным цэнтры, якi працуе на базе 9-й клiнiчнай бальнiцы па вулiцы Сямашкi, а таксама параiцца з артапедамi-траўматолагамi гарадскога цэнтра, якi знаходзiцца ў 6-й клiнiчнай бальнiцы па вулiцы Фролiкава. Спецыялiсты павiнны вырашыць, цi ёсць сэнс выконваць хiрургiчную карэкцыю.

( — Мiнск, Рэгiна Вячаславаўна. Мяне турбуе тазасцегнавы сустаў, ёсць дэфармацыя правага сцягна. Адчуваю боль, сверб, ногi нямеюць. Што мне рабiць? Да якога доктара iсцi?

— Вам трэба пачынаць са свайго ўчастковага тэрапеўта. Доктар абавязкова павiнен прызначыць вам рэнтгеналагiчнае даследаванне суставаў. Прычым пачынаць трэба з тазасцегнавых. Хутчэй за ўсё там ёсць змяненнi, якiя называюцца астэаартроз, цi астэаартрыт. Гэта станчэнне храстковых праслоек. Калi такiя змяненнi будуць выяўлены, то ў залежнасцi ад стадыi захворвання будзе вызначацца i тактыка лячэння. Наступным этапам абследавання будуць кансультацыi ў двух спецыялiстаў. Спачатку ў рэўматолага. Сёння ў кожным раёне Мiнска ёсць цэнтральная палiклiнiка, дзе кансультуе рэўматолаг. Калi гэты доктар убачыць на здымку вельмi выражаныя змяненнi, то iсцi трэба на кансультацыю да артапеда-траўматолага, якi вызначыць паказаннi для хiрургiчнага лячэння. А гэта звычайна замена сустава. Цяпер жа для зняцця болю можна выкарыстоўваць прэпараты, якiя тармозяць змяненнi ў храстковай тканцы. Гэта можа быць тэрафлекс адванс, якi вы будзеце прымаць па капсуле 3 разы на дзень i не больш як 7—10 дзён. Потым можна перайсцi на прэпарат, якi называецца проста тэрафлекс. Але гэтыя лекi могуць мець пабочны эфект. Скажыце, цi ёсць у вас нейкiя iншыя захворваннi?

— Так, язва 12-перснай кiшкi.

— Для таго, каб не ўзнiкла ўскладненне, для прафiлактыкi абвастрэння трэба прымаць амепразол, па 1 таблетцы ранiцай нашча. Але асноўнае лячэнне прызначыць урач пасля даабследавання.

— А цi можна нацiраць суставы?

— Тазасцегнавы сустаў нацiраць складана. Вы будзеце нацiраць у асноўным мышцы: ягадзiчную i мышцу сцягна. Для гэтага можна выкарыстаць вальтарэн-гель i iндаметацын-гель. Можна браць мазi, у якiя ўваходзiць залаты вус, шабельнiк. Але асноўнае ў вашым выпадку — гэта абследаванне ў спецыялiстаў i захаванне рэжыму рухальнай нагрузкi. Бо, калi ёсць змяненнi храстковай тканкi, суставы вельмi "не любяць" празмернай нагрузкi. Калi вы ведаеце, што праз пэўны адрэзак адлегласцi ў вас узнiкае боль, значыць, трэба спынiцца, пастаяць, адпачыць. Гэтак жа, калi вы нешта робiце па гаспадарцы i пэўныя рухi, напрыклад, нахiленне, рэзкi паварот, выклiкаюць боль, трэба iмкнуцца iх пазбягаць.

( — Мiнск, Ала Адамаўна. Мне выстаўлены дыягназ астэаартроз, полiалтралгiя, сiндром Шагрэна, ёсць моцныя болi. Як лячыцца, не ведаю, параiцца няма з кiм, у нашай палiклiнiцы адсутнiчае рэўматолаг.

— Калi выстаўлены дыягназ?

— Каля шасцi гадоў таму.

— Сiндром Шагрэна — даволi сур’ёзны дыягназ, i выстаўлены ён вам дастаткова даўно. На маю думку, патрабуецца грунтоўнае абследаванне, каб удакладнiць прычыну гэтых праблем з суставамi. Для вырашэння пытання аб вашай шпiталiзацыi перазванiце, калi ласка, у рэдакцыю газеты.

( — Iўе, Валянцiна Васiльеўна, 68 гадоў. На абедзвюх нагах — коксартроз. Маю 2 групу iнвалiднасцi. Калi колюць дыклафенак, абвастраецца страўнiк... Два гады пiла тэрафлекс. Але не магу дазволiць сабе набываць дарагiя прэпараты. Скажыце, што мне трэба прымаць i што можна атрымаць бясплатна, хоць бы беларускай вытворчасцi?

— Я параiла б вам наступнае: хадзiць трэба толькi з кавенькай. На каленныя суставы пры хадзе накладваць эластычныя бiнты. Прымайце прэпараты, якiя затарможваюць разбурэнне храстковай тканкi. Па льготных рэцэптах вы зможаце набыць толькi хандраксiт цi мукасат. Гэта iн’екцыi, iх робяць унутрымышачна не радзей за два разы на год. З народных сродкаў можаце карыстацца мазямi з шабельнiкам цi залатым вусам, таксама бальзамам Дзiкуля.

— А цi патрэбна мне аперацыя?

— Паказчыкi для яе вызначае доктар. Вам трэба ўзяць накiраванне па месцы жыхарства да артапедаў у Гродзенскую абласную бальнiцу i пад’ехаць на кансультацыю. У гэтай медустанове суставы аперыруюць.

Святлана БАРЫСЕНКА, Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказала прафесар кафедры кардыялогii i рэўматалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi, доктар медыцынскiх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика